Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

Юнакоў довад як быццам крыху пахіснуў упартасць старога. Пахомій задумаўся. Ён разважаў як праведнік, а не як суддзя: калі Гасподзь усяліў у душы гэтай пары ўзаемнае каханне, то ён, чарвяк, павінен замацаваць гэты падарунак пячаткаю закона, якая б зямная кара яму за гэта ні пагражала. Упэўненасць у тым, што ён разважае правільна, прыйшла да яго не адразу.

Ян і панна Марыя стаялі моўчкі. Яны амаль што страцілі надзею і ўжо нават павярнуліся да дзвярэй, каб пайсці. У гэты момант псаломшчык раптам апусціўся на калені перад абразом і, як вар'ят, пачаў апантана чытаць вядомую ўсяму хрысціянскаму

міру малітву:

— Накіруй мяне на праўду тваю і навучы мяне, бо ты Бог паратунку майго; на цябе спадзяюся кожны дзень… Дзеля імя твайго, Госпадзі, прабач грэх мой, бо вялікі ён… Паглядзі на мяне і пашкадуй мяне, бо я адзінокі і прыгнечаны…

Маладыя застылі, спыніліся каля дзвярэй, нібы зачараваныя, утаропіліся на Пахомія, які маліўся на абразы. Яго словы неслі надзею. І таму іх сэрцы ўзрадаваліся. Ян і панначка пераглянуліся і міжволі ўсміхнуліся адно аднаму. Здаецца, упартасць псаломшчыка паціху знікала. Яны зноў падступіліся да яго.

Нарэшце Пахомій узняўся з каленяў. Ён пакрочыў да сцяны, на якой вісела царкоўная амуніцыя, зняў з сучка і надзеў на рызу шырокі старэнькі пояс, прашыты залатымі ніткамі. Потым, паказаўшы на сярэдзіну свайго жытла, урачыста сказаў:

— Станьце, дзеці мае, на калені.

Маладыя адразу ж павінаваліся. Шчаслівая ўсмешка ўжо не сыходзіла з іх вуснаў. Яны пераглядваліся, як тыя галубкі.

Пахомій зняў са сцяны абраз, на якім з-за даўнасці можна было разгледзець толькі вочы Ісуса, і выйшаў да маладых. Нарэшце ён сабраўся з думкамі, як гэта было з ім у царкве, калі рабіў доўгую паўзу перад чытаннем малітвы, каб дачакацца поўнай цішыні, потым загаварыў:

— Тваё прызнанне, Ян, я ўжо чуў. Цяпер жадаю паслухаць панначку. Ведаючы яе разважнасць, задам ёй адно пытанне.

— Калі ласка, святы ойча, — адказала, ужо супакоіўшыся, панначка. — Пытайцеся.

— Дзякуй. — Псаломшчык апусціў вочы, падумаў, потым спытаў:— Хто твой ідал, ласкавая? Срэбра ці золата?

— Ідал? — панна Марыя здзівілася пытанню. Але ёй дапамагла яе ўпэўненасць, якая вярнулася да яе. Панначка ўзяла Яна за руку, сказала пераканальна: — Ён перад вамі, святы ойча, вось ён.

Усё роўна як хто пырснуў вадой у вочы старому — галава яго затрэслася, ён ціха заплакаў. У ім ускалыхнулася пачуццё пяшчоты да гэтых дваіх. Ён адвярнуўся, каб схаваць свае слёзы. Потым зменлівым голасам сказаў панне Марыі:

— Хай будзе імя… яго для цябе блаславенна на векі вечныя.

— Амінь, — упэўнена адказала яму панна.

Як толькі Пахомій наблізіўся да іх са сваім абразом, маладыя скіравалі свае позіркі ў вочы старога, якія блішчэлі ад слёз.

— Памятайце галоўнае, — урачыста прамовіў псаломшчык, — не я вас бласлаўляю — а неба. Не мае словы будуць крыніцай цярпення і надзеі для вас на ўсё жыццё — а ваша любоў.

Ён падняў абраз, перахрысціў ёю маладых і пачаў чытаць:

— Пакляніцеся абодва, што як бы там ні было вы будзеце разам ці паасобку, пры добрых ці благіх вестках, у беднасці ці пры багацці, у мірныя дні ці ў дні ганення, у цяжкіх выпрабаваннях, у радасці ці ў горы, вы застанецеся вернымі свайму слову, вернымі адно аднаму, пакуль смерць не возьме вас.

Гэтыя словы, раней не раз чутыя Янам і паннай Марыяй, паказаліся

ім цяпер, калі яны былі звернуты непасрэдна да іх, такімі значнымі і ўзвышанымі, што ў абодвух перахапіла дыханне. Ім здалося, што яны адарваліся ад зямлі. У іх грудзях нешта трапятала і прасілася вырвацца радасным крыкам. Заручаныя важнай клятваю, яны адчувалі сябе так, як быццам бы нанава нарадзіліся на Божы свет, чыстымі і шчаслівымі. Пахомій нешта яшчэ сказаў, потым павесіў абраз на месца і, узяўшы са стала тоўсты Псалтыр, вярнуўся. Адшукаўшы патрэбную старонку, ён пачаў чытаць. Маладыя слухалі, і ім здавалася, што стары распавядае пра іх будучае жыццё.

— «Вянчаеш лета благасці Тваёй, і сцязі Твоі істачаюць тук, — чытаў Пахомій, — істачаюць на пустынныя пажыці, і ўзгоркі перапаўняюцца радасцю, лугі запаўняюцца статкамі, і даліны пакрываюцца хлебам, усклікаюць і пяюць…»

Была ўжо раніца, і на ўвесь голас гарлапанілі пеўні, калі Ян і панна Марыя пакідалі хаціну псаломшчыка. Яны ішлі ад старога, несучы ў сэрцах добрую надзею.

Стары нейкі час стаяў на ганку і глядзеў на іх, калі яны пайшлі ў бок панскага саду. Потым вярнуўся ў сваё жытло. Дастаўшы з-пад палацяў куфэрак, ён адамкнуў яго і пачаў збіраць рэчы. Ён вырашыў пакінуць вёску. Занадта ўжо вялікім здаваўся яму толькі што здзейснены грэх.

— Дзеля імя твайго, Госпадзі, прабач грэх мой, вялікі ён, — прашаптаў ён.

Замаліць такі грэх ён спадзяваўся паломніцтвам па святых мясцінах. Гэтая думка — наведаць святыя мясціны — выспявала ў яго даўно. Нарэшце стары вырашыў ажыццявіць сваю задуму. Ён пакідаў свой кут, не думаючы пра тое, што вернецца ізноў сюды. Тым не менш, ён быў заспакоены. Хоць і ведаў, што зрабіў не па закону, аднак сапраўднай згрызоты сумлення не адчуваў. Больш таго, душа яго радавалася; ён з упэўненасцю думаў, што калі і была якая дабрачынная справа, здзейсненая ім за цэлае жыццё, то гэта адбылося менавіта сягонняшняй ноччу.

XI

Пан Чаляднік не любіў доўга валяцца ў ложку. Яшчэ толькі кукарэкалі першыя пеўні, а ён ужо галіўся, стоячы перад люстэркам, і напяваў бравую мелодыю ўсё той жа любімай сваёй мазуркі.

— Трам, та-там, там, трам, та-та-м!..

Ён добра адпачыў у спакойных умовах, і таму настрой у яго быў бадзёры. Яму хацелася рухацца, размаўляць, даваць распараджэнні.

А між тым у панскім доме ўсе яшчэ спалі. На двары было ціха. Начны вартаўнік пазяхаў каля брамы. Ён глядзеў перад сабой у зямлю, быццам нешта вышукваў пад нагамі,— чакаў, калі можна будзе пайсці ў чалядню.

Панна Марыя спала ў сваім пакоі сном праведніка. Яе залатыя валасы раскідаліся па падушцы, а на шчоках ірдзеў румянец. На крэсле, побач з ложкам, ляжала яе белая сукенка, якую яна зняла зусім нядаўна. Маленькая канарэйка, што была ў клетцы, ужо прачнулася і чысціла свае пёркі. А ў акне разгаралася зарыва новага дня…

Пан Чаляднік не любіў бяздзейнічаць. Ён апрануўся і, падскокваючы то на адной, то на другой назе, выйшаў у калідор. Яму не падабалася, што слугі спяць у такі час. Ідучы, ён не сустрэў ніводнай душы. Між іншым, учора гэты дом, здавалася, быў бітком набіты людзьмі. Госць пачаў стукацца ў кожныя дзверы. Пры гэтым ён выкрыкваў:

Поделиться:
Популярные книги

Жизнь в подарок

Седой Василий
2. Калейдоскоп
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Жизнь в подарок

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Вдовье счастье

Брэйн Даниэль
1. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вдовье счастье

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Книга 4. Игра Кота

Прокофьев Роман Юрьевич
4. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.68
рейтинг книги
Книга 4. Игра Кота

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки