Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

Гэты напамінак быццам бы аглушыў панну Марыю. Тая прыціхла. У яе зноў прачнулася непрыемнае прадчуванне. Шчокі яе па-ранейшаму палыхалі румянцам, аднак весялосць яе як рукой зняло.

Здагадаўшыся, што менавіта засмуціла панну Марыю, Агнешка паспешліва папрасіла прабачэння:

— Ваша міласць, панначка, я не хацела. Не звяртайце ўвагі на мае бяздумныя словы.

Працягваючы аб нечым разважаць, панна Марыя адказала:

— Не-не, нічога. Ідзі.

Усплеск яе радасці лёгка перайшоў у смутак. Яна думала пра будучае. Хто ведае, што можа здарыцца з ёй у гэтыя два-тры месяцы, пакуль князь Станіслаў будзе ў ад'ездзе. Без

яго яна адчувала сябе ў замку бяспраўнай, залежнай ад яго міласці выпадку. Куды вецер лёсу пагоніць яе бездапаможны караблік жыцця?.. Агнешка пайшла, а панна Марыя засталася са сваімі невясёлымі думкамі. Яна нават і не заўважыла, як падышоў час снедання…

У сталовай зале княгіня завязала з ёю размову.

— Спадзяюся, ты ўжо супакоілася? — яна запытальна зазірнула ў вочы панны Марыі.

Не жадаючы гаварыць на непрыемную ёй тэму, панначка змушана ўсміхнулася і адказала:

— Так.

Княгіня працягвала:

— Не варта прымаць блізка да сэрца тое, што адбылося. На тое мы і слабы пол, каб цярпець. — І дадала: — Калі ты выйдзеш замуж, то на ўсё ты будзеш глядзець зусім інакш.

Панна Марыя здзіўлена паглядзела на яе: вельмі незвычайным паказаўся спакой княгіні і тое, як яна вымавіла апошнія словы. Панна Марыя адчула, што яе праціўніца штосьці задумала.

— Не разумею, — шчыра прызналася панначка. — Пра што вы хочаце сказаць?

— Я хачу сказаць, — ахвотна адгукнулася княгіня, — што кола свайго лёсу круцім не мы самі — а сілы, якія стаяць вышэй нас. А таму да зменлівасці лёсу варта адносіцца спакойна і нават у некаторай ступені раўнадушна. Ім мы павінны падпарадкоўвацца. Разумею, ты яшчэ такая маладая. Табе цяжка змірыцца. Аднак часам на дарозе жыцця здараюцца павароты, калі рашэнне неабходна прымаць вельмі хутка…

— З чым гэта мне «цяжка змірыцца»? — насцярожылася панна Марыя. Ёй не спадабалася напышлівая размова княгіні.— Прабачце, ваша міласць, я бачу, што вы хочаце штосьці паведаміць мне. Скажыце тады мне прама пра гэта.

— О Божа, — зрабіўшы выгляд, што незадаволена нездагадлівасцю суразмоўніцы, прамовіла княгіня. — Проста я хачу цябе супакоіць! Усяліць у цябе смеласць і ўпэўненасць! — Адчувалася, што яна паддражнівае панначку, што яшчэ адна-дзве хвіліны — і яна сапраўды паведаміць ёй аб нечым незвычайным. — І папярэдзіць!.. Я вучу цябе! Маю я права цябе павучаць?

Панна Марыя не адказала. Трывога прачнулася ў яе душы…

Пасля снедання панначка доўга чакала Гнезскага. Той яўна затрымліваўся. Гэта акалічнасць здзіўляла і хвалявала яе. Калі, нарэшце, ёй надакучыла чакаць, і яна вырашыла адправіць да яго Агнешку, у яе пакоі раптам з'явілася незнаёмая ёй служанка.

— Пан Гнезскі прасіў вас прыбыць у касцёл, — паведаміла яна.

Панна Марыя здзівілася.

— А што, няўжо пан не будзе суправаджаць мяне? — запытала яна ў служанкі.

— Не, — адказала тая. — Ён ужо там. І яшчэ ён прасіў, каб вы прыйшлі туды ў сваёй белай сукенцы. Ён сказаў, вы ведаеце ў якой.

— Добра, ідзі,— адказала панначка.

Яе здзівіла не столькі просьба Гнезскага — хоць яна сама па сабе была дзіўнай, — колькі тое, што гэту просьбу прынесла пабочная асоба. Якія адносіны мела гэта пабочная асоба да Гнезскага?.. Панначку праследавалі сумненні, і яна паслала Агнешку ў майстэрню. Тая хутка вярнулася і паведаміла, што майстэрня і кабінет правізара зачынены, няма ні гаспадара, ні яго слугі. Толькі пасля гэтага панна Марыя пачала

збірацца.

Праз паўгадзіны яна, у сваёй белай сукенцы, у суправаджэнні служанкі, ішла па насыпной дарозе і любавалася возерам і цудоўнымі краявідамі горада…

XXVI

Нягледзячы на тое, што ў горадзе было некалькі парафіяў і вернікі маліліся ў розных касцёлах, Фарны, тым не менш, прыцягваў да сябе ўвагу. Людзей цікавіла яго ўбранне і новыя цудоўныя роспісы. Па гэтай прычыне каля касцёла заўсёды быў натоўп разявак. Каб хутчэй высыхала вапна, Гнезскі патрабаваў ад брамнікаў трымаць дзверы храма адчыненымі. Стоячы на вуліцы, людзі бачылі алтар і частку распісанага купала. Акрамя таго каля храма збіраліся жабракі. Іх не праганялі, бо лічылася, што яны, убогія, бліжэй да Бога і сустрэча з імі прыносіць удачу, поспех і шчасце.

У гэты дзень разявак каля касцёла сабралася асабліва многа. Пранеслася чутка, што ў храм прыехала сама княгіня. Яе экіпаж стаяў на дарозе. Калі панна Марыя падышла да брамы, разнашэрсны натоўп быццам акамянеў. Усе ўтаропіліся на яе ў здзіўленні. Сярод натоўпу знаходзілася група моладзі з каталіцкай школы. Былі тут і вясковыя, якія прыехалі на кірмаш і зайшлі да касцёла з цікаўнасці. Людзі, здавалася, чакалі знака — да таго, каб зноў знайсці голас і здольнасць рухацца. Панна Марыя ўсміхнулася, — яе развесяліла гэта шчырае здзіўленне натоўпу, — і адразу ж навокал загаварылі, зашапталіся, зашоргалі. Здавалася, быццам наўкруг зашумеў бярозавы гай.

— Якая прыгажуня!.. — пранеслася з усіх бакоў.— Проста анёл!..

Усе схілілі галовы. Вясковыя ўпалі на калені і пакланіліся да зямлі,— аб гэтай сустрэчы ім належыла расказваць сваім знаёмым і сваякам аж да самай смерці.

Вартаўнік адчыніў браму. І тут здарылася непрадбачанае. Прапусціўшы панну Марыю, ён нечакана зачыніў за ёю браму.

— Што гэта такое! Прапусціце! — усклікнула Агнешка.

Вартаўнік не адказаў, ён зачыніў браму на замок і схаваў ключ у кішэнь. Панна Марыя звярнулася да яго:

— У чым справа? Зараз жа прапусціце! Гэта мая служанка!

— Не дазволена, — ціха адазваўся пануры брамнік.

— Хто не дазволіў?

— Яе міласць княгіня.

Панна Марыя разгубілася. Яна вярнулася да агароджы і, узяўшыся за жалезныя пруткі, сказала Агнешцы:

— Чакай тут. Зараз я пра ўсё даведаюся.

Яна направілася да храма, ахінаючы сябе крыжам. Цяжкія дзверы касцёла адчыніліся — і на вуліцы з'явіўся прыслужнік ксяндза. Ён нізка пакланіўся панначцы. Тая пераступіла парог. Прыслужнік прайшоў за ёю і зачыніў дзверы. Тыя, хто застаўся каля брамы, пачулі цяжкі бразгат унутранай засаўкі…

У бабінцы было цёмна. Панна Марыя міжволі спынілася. Ёй было незразумела, навошта зачынілі дзверы. Нехта, стоячы побач, адразу ж ціха сказаў ёй:

— Праходзьце, вас чакаюць.

Панна Марыя накіравалася ў залу. Каля галоўнага алтара, асветленага агнямі мноства свечак, яна ўбачыла ксяндза ў асляпляльна-белым адзенні. Побач з ім стаяла княгіня. Тут жа, насупраць дзвюх ажурных свечак, якія былі ўстаноўлены на высокай меднай падстаўцы, спакойна сядзеў на сваёй калясцы прыбраны ў новенькі, з залацістай тканіны кафтан князь Іржык. Дземянцей узвышаўся над ім, быццам скала над маленькім выступам. Ніхто з іх нават не азірнуўся на панну Марыю. Усіх, хто сабраўся каля алтара, здавалася, аб'ядноўвала нейкая сумная думка.

Поделиться:
Популярные книги

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Королевская кровь-13. Часть 1

Котова Ирина Владимировна
14. Королевская кровь
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Королевская кровь-13. Часть 1

Смертельно влюблён

Громова Лиза
Любовные романы:
современные любовные романы
4.67
рейтинг книги
Смертельно влюблён

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Идеальный мир для Демонолога 3

Сапфир Олег
3. Демонолог
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 3

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Проблема майора Багирова

Майер Кристина
1. Спецназ
Любовные романы:
современные любовные романы
6.60
рейтинг книги
Проблема майора Багирова