Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)
Шрифт:

Паводле слоў Чыанга выходзiла, што ўсё заключалася ў наступным: Джонатан павiнен перастаць бачыць сябе замкнутым у пэўным целе, якое мае размах крылаў сорак два дзюймы i абмежавана хуткаснымi магчымасцямi, якiя можна накрэслiць на схеме. Сутнасць у тым, каб усвядомiць: яго сапраўднае "я", дасканалае, як бясконцы лiк, жыве адначасова ў любым пункце прасторы i ў любы момант часу, жыве ўсюды i заўсёды.

Джонатан трэнiраваўся нястомна i неўтаймоўна, дзень пры днi, ад усходу сонца да поўначы. Але, нягледзячы на ўсе намаганнi, яму i на валасок не ўдавалася зрушыцца з месца.

Забудзь пра тое, у што верыш!
– раз-пораз паўтараў Чыанг.
– Табе не патрэбна была вера, каб лятаць, трэба было зразумець, як лятаць. Так i тут. Давай паспрабуем яшчэ раз...

I вось аднойчы, калi Джонатан, у глыбокiм задуменнi заплюшчыўшы вочы, стаяў на беразе, яго нiбы працялi гэтыя словы Чыанга.

"Ну вядома ж, так яно i ёсць! Я сапраўды дасканалая Чайка, i ў мяне няма нiякiх межаў!" Ён адчуваў, як яго перапаўняе радасць.

– Добра, - сказаў Чыанг, i голас яго гучаў урачыста.

Джонатан расплюшчыў вочы. Разам са Старэйшынам ён стаяў на нейкiм зусiм незнаёмым беразе: да самай вады падступалi дрэвы, над галавой свяцiлi два жоўтыя сонцы.

– Нарэшце ты зразумеў галоўнае, - сказаў Чыанг, - але трэба яшчэ папрацаваць над кiраваннем...

Джонатан не мог апамятацца ад здзiўлення.

– Дзе мы?

Старэйшыну нiколькi не турбавала тое, што яны апынулiся ў незнаёмых мясцiнах, i ён спакойна адказаў:

– Вiдаць, на нейкай планеце, дзе неба зялёнае, а замест сонца падвойная зорка.

Джонатан радасна закрычаў - гэта быў першы гук з таго часу, як ён пакiнуў Зямлю.

– ВЫЙШЛА!

– Вядома, выйшла, Джон, - сказаў Чыанг.
– Заўсёды выходзiць, калi ты ведаеш, што робiш. А цяпер пагаворым пра кiраванне...

Ужо сцямнела, калi яны вярнулiся. У залацiстых вачах астатнiх чаек свяцiлася павага да Джонатана: яны бачылi, як ён раптоўна знiк з таго месца, дзе столькi часу стаяў нiбы ўкопаны.

Вiншаваннi ён прымаў не больш хвiлiны.

– Я тут навiчок! Я толькi пачынаю! Гэта мне трэба ў вас вучыцца!

– Гэта як сказаць, - прамовiў Салiван. Ён стаяў побач з Джонатанам.
– У цябе менш страху перад нязведаным, чым у любой чайкi, што я сустракаў за дзесяць тысяч гадоў.

Чарада маўчала, а Джонатану зрабiлася няёмка.

– Калi хочаш, мы пачнём працаваць над часам, - загаварыў Чыанг, - каб ты мог лятаць у мiнулае i ў будучае. I тады ты будзеш падрыхтаваны да сама цяжкага, сама адважнага i сама радаснага. Ты будзеш гатовы ўзняцца i спазнаць, што такое дабрыня i любоў.

Мiнуў прыблiзна месяц, Джонатан вучыўся з незвычайным поспехам. Ён i раней заўсёды хутка засвойваў усё на звычайных занятках, а цяпер, калi яго вучыў сам Старэйшына, ён убiраў у сябе веды, як дакладна запраграмаваны крылаты кампутар.

Але надышоў дзень, калi Чыанг знiк. Перад гэтым ён спакойна гутарыў з iмi з усiмi, пераконваў нiколi не спыняцца ў пазнаннi, трэнiроўках, iмкненнi глыбей зразумець дасканалы нябачны закон жыцця. I ў той час, як ён гаварыў, пер'е яго рабiлася ўсё ярчэйшае i ярчэйшае, пакуль не зазiхацела так, што чайкi не змаглi на яго глядзець i зажмурылiся.

– Джонатан, - сказаў ён, i гэта былi яго апошнiя словы, - не пераставай спасцiгаць, што такое

любоў.

Калi ўсе зноў змаглi глядзець, Чыанга з iмi больш не было.

Мiналi дзень за днём, i Джонатан усё часцей пачаў лавiць сябе на тым, што думае пра Зямлю, якую ён пакiнуў. Калi б там ён ведаў хоць бы дзесятую, хоць бы сотую долю таго, што даведаўся тут, наколькi паўнейшае было б яго жыццё! Ён стаяў на пяску i пытаўся сам у сябе: "А што, калi там жыве чайка, якая змагаецца, каб вырвацца з абмежаванняў, iмкнецца ўбачыць сэнс палёту не толькi ў пагонi за скарынкай хлеба з рыбацкага судна? Магчыма, там ёсць i Выгнаннiк, якi асмелiўся выказаць словы праўды перад Чарадой". I чым больш займаўся Джонатан урокамi дабрынi, чым больш ён стараўся зразумець прыроду любовi, тым мацней хацелася яму вярнуцца на Зямлю. Бо хоць i жыў ён калiсьцi на адзiноце, але ад прыроды быў настаўнiкам, а выказаць сваю любоў ён мог толькi дзелячыся здабытай i зразуметай iм праўдай з любой чайкай, якой быў патрэбны толькi шчаслiвы выпадак, каб убачыць гэтую праўду.

Салiван, якi ўжо ўмеў лятаць з хуткасцю думкi i дапамагаў авалодаць гэтым уменнем iншым чайкам, сумняваўся.

– Ты ж быў калiсьцi Выгнаннiкам, - гаварыў ён Джонатану.
– Чаму ты думаеш, што якая-небудзь чайка з твайго мiнулага будзе цяпер цябе слухаць? Ты ведаеш справядлiвую прыказку: чым вышэй лятае чайка, тым далей яна бачыць. Чайкi, з якiх ты выйшаў, стаяць на зямлi, лямантуюць i б'юцца памiж сабою. Ад неба яны знаходзяцца за тысячу мiляў, а ты хочаш паказаць iм неба з iхняга месца, адтуль, з зямлi! Джон, яны ж не бачаць нават кончыкаў сваiх крылаў! Заставайся тут. Дапамагай навiчкам, яны стаяць даволi высока, каб убачыць тое, пра што ты хочаш iм расказаць.

Ён памаўчаў з хвiлiну i дадаў:

– Што было б, калi б Чыанг вярнуўся ў свой стары свет? Дзе б ты сам знаходзiўся цяпер?

Апошнi довад быў сама пераканаўчы. Салiван праўду казаў. Чым вышэй ляцiць чайка, тым далей яна бачыць.

Джонатан застаўся вучыць навiчкоў. Кожная новая птушка вызначалася вельмi добрымi здольнасцямi i хутка засвойвала ўрокi. Але ранейшы неспакой вярнуўся да яго, i ён не мог збавiцца ад думкi, што дзесьцi на Зямлi абавязкова ёсць адна-дзве чайкi, якiя таксама здольныя вучыцца. Наколькi больш ведаў бы ён цяпер, калi б Чыанг з'явiўся да яго ў той дзень, як ён стаў Выгнаннiкам!

– Салi, я павiнен вярнуцца, - сказаў ён урэшце.
– У цябе цудоўныя вучнi. Яны паспяхова займаюцца i дапамогуць табе давесцi навiчкоў да патрэбнага ўзроўню.

Салiван уздыхнуў, але больш не пярэчыў.

– Мусiць, я вельмi буду сумаваць па табе, Джонатан.

Вось i ўсё, што ён сказаў.

– Салi, як табе не сорамна!
– з дакорам усклiкнуў Джонатан.
– Не гавары глупства! I чым мы з табою дзень пры днi займаемся? Якiя здольнасцi развiваем? Калi наша дружба трымаецца на такiх рэчах, як прастора i час, значыцца, мы самi разбураем наша брацтва, як толькi пераадольваем iх! Але з пераадоленнем прасторы адзiнае, што мы пакiдаем, - гэтае Тут. А з пераадоленнем часу мы пакiдаем толькi Цяпер. Няўжо ты думаеш, што мы не здолеем час ад часу сустракацца ўнутры гэтых Тут i Цяпер?

Поделиться:
Популярные книги

Ржевско-Вяземские бои. Часть 2

Антонова Людмила Викторовна
6. Летопись Победы. 1443 дня и ночи до нашей Великой Победы во Второй мировой войне
Научно-образовательная:
военная история
6.25
рейтинг книги
Ржевско-Вяземские бои. Часть 2

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Господин следователь. Книга 3

Шалашов Евгений Васильевич
3. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 3

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Поле боя – Земля

Хаббард Рональд Лафайет
Фантастика:
научная фантастика
7.15
рейтинг книги
Поле боя – Земля

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Черный Баламут. Трилогия

Олди Генри Лайон
Черный Баламут
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Баламут. Трилогия

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1