Чорны замак Альшанскі
Шрифт:
— Ігнась! — гарлаў Ганчаронак. — Пусці, дай дарвацца.
— Ды не пушчу, — ляніва сказаў Высоцкі.
— Сука ты! Пусці! Пусці, адроддзе свінскае! Пусці, чорт смалены, дымны!
І тут Высоцкі невядома чаму азвярэў:
— Ты за брата… Колькі м-мож… Ты, гадзяня… Ты, выпоўзіна.
Адштурхнуўшы Змагіцеля, ён схапіў Ганчаронка, выдзер у яго партфель, схапіў за карак і за руку і моўчкі пачаў карэжыць. Так, што стала страшна за жыццё таго.
— П-пусці!… П-пусці.
Настаў час умяшацца
Я пачаў наводзіць апарат, выбіраць пазіцыю. Нехта сыкнуў, і паступова авантура пачала сціхаць. Апошні выпусціў бухгалтара Высоцкі. Выгляд ва ўсіх быў збянтэжаны, а ў некаторых — спалоханы. Я нават не чакаў.
— Вы хто такі? — першым ачомаўся Альшанскі.
— А ці не ўсё адно?
— А нашто вы гэта робіце?
— А будзе харошая ілюстрацыя на тэму: «Правілы і нормы сацыялістычнага супольнага жыцця ў Альшанскім наваколлі».
І я шчоўкнуў яшчэ і мур з юнакамі на ім.
— Гэй! Гэта яшчэ нашто? — крыкнуў здалёк старшыня Альшанскі,
— Я Антон Косміч. Прыехаў даследаваць Альшанскі замак і касцёл. Маю адносіны да арганізацыі па ахове помнікаў, між іншым, і гэтага вось вашага замка. Застаў прыемную карціну разбурэння. І «запечатлел». Да ведама сучаснікаў і на памяць нашчадкам. Удзячным нашчадкам.
Дзеці вакол Шаблыкі зарагаталі. І гэты смех вывеў старшыню з цярпення:
— Выньце плёнку.
— І не падумаю.
Ён кінуўся да мяне з грацыяй і спрытам бегемота. За ім Ганчаронак і Высоцкі. За імі Змагіцель і Шаблыка.
— Падумалі б вы, Нічыпар Сяргеевіч, што гэта адна з прыкрас краю, — паказаў старшыні на замак Шаблыка.
— Ты мне радзіму за мой кошт не ратуй, — кінуў яму старшыня.
Да мяне падступілі Ганчаронак з Высоцкім:
— Ты… ты адкуль… — вось-вось узялі б загрудкі. У гэты момант чалавек у мучным пыле, з кепкай казырком назад і з поўным картэжам беспародных сабак наблізіўся да нас, прайшоў між нас, як разжараны нож праз брус масла, стаў і ўтаропіў дзікаватыя ўважлівыя вочы ў нашы абліччы. Разглядаў, лунатычна хілячы галаву то на адно плячо, то на другое, і вочы былі нерухомыя, і я заўважыў, як усе нібы звялі, апусцілі рукі і адсунуліся. Чалавек паглядзеў, пакруціў адмоўна галавою і адышоў крокі на чатыры.
— Н-не а. А? А-а-не! — ціха сказаў ён.
Спрэчка зноў была пачала разгарацца.
— Не смейце больш рабіць гэтага, — сказаў я.
— Хто гэта тут такі яшчэ? — падлез Ганчаронак.
— Змоўч, а то я табе.
— А вы не крычыце на мяне, як нейкі афрыканскі папуас, — налязаў ён.
— Новагвінейскі бушмен, — паправіў я.
Чым бы гэта ўсё скончылася — невядома. Але ў гэты момант ад мура даляцеў крык двух дзесяткаў галасоў. Туды спяшаліся дзеці, і мы таксама кінуліся туды.
На зямлі ляжаў, нязручна падкруціўшы левую руку, юнак год семнаццаці.
— Што з табой, Бронік? — з непрыхаванай трывогай спытаў Шаблыка.
— Разбіўся? — гэта старшыня.
— Здаецца, не, — юнак сеў, моршчачыся і падтрымліваючы правай левую руку.
— Вывіх, — сказаў Ганчаронак. — Пацягніце за руку.
— Не. — Шаблыка абмацваў хлопцаву руку. — Пералом. Хутчэй у бальніцу.
Ведаю, я рабіў жорстка, не па-чалавечы, але трэба было стрымаць тую малпу, якая вырашыла рабіць такое з замкам, ды яшчэ і з рызыкай. Ну а каб не рука, а шыя. І таму я шчоўкнуў і гэтую сцэну.
— Ну і вось, — ледзь не заплакаў Высоцкі, паказваючы на тое месца, дзе, відаць, хлопец пераламаў руку і дзе пінжак быў прадзёрты. — Во і пінжак раздзёр.
— Падумаеш, адзін пінжак, — з пагардай адказаў мужны Бронік. — Мне гэта ўсё адно як Радзівілу, калі б у яго ў адным з маёнткаў парсючок здох.
— Малі, хлопча, бога аб здароўі, бо маліць аб розуме табе позна, — сказаў я.
Старшыня, Ганчаронак і Высоцкі відавочна сабраліся пакінуць поле бою. Але кінуць яго без слова азначала прызнаць сябе пераможанымі.
Таму Альшанскі спытаў:
— Гэта вы хаця дзеля чаго здымалі?
— Бачыце, не так даўно быў «Фіціль» пра аднаго такога, — я сказаў гэта, хаця і ведаў, што кажу пустую пагрозу. — Магчыма, здымкі ў будучым і прыдадуцца.
— Выньце плёнку, — сказаў Ганчаронак.
— Вы, здаецца, не ахова, а гэта не нумарны завод, — адрэзаў я. — Выму. У цёмным пакоі з праявіцелем.
Чаму так — не ведаю. Але ніколі не бачыў я чалавека, які б так усхваляваўся.
— Вы…
— Адставіць, — сказаў старшыня. — Сапраўды, пагарачыліся. Што нам, клінам сышоўся для загона гэты замак? Дый чаму тут, сапраўды, гарэць? Словам, будзе загон. Гэй, спускайцеся адтуль! — паглядзеў на дзяцей, што сачылі за сцэнай, і прыбавіў спецыяльна для мяне: — А з вамі пагаворым…
— Так, — падхапіў Ганчаронак, — з вамі, што тут без году тыдзень, а падкопваецца пад аўтарытэт кіраўнікоў, мы яшчэ пагаворым.
— Ахвотна. Тым больш што найболей падкопваюць аўтарытэт кіраўнікоў такія, як вы.
Альшанскі, відаць, хацеў быў вылаяцца, але махнуў рукой.
Яны пайшлі, і тут нечакана загаласіў ім услед чалавек ў кепцы задам наперад:
— Ага! Ага! Вось вам божая кара. Бурылі? Замак? А вы ведаеце, што тут было? Вось вам… Што тут было! Вось вам божая кара.
І рушыў за імі ў суправаджэнні картэжу сваіх псоў.
І толькі тут я зразумеў, што чалавек гэты — вар'ят.
— Змагіцель Міхась Іванавіч, — «каўбой» працягнуў мне руку. — Мясцовы выкладчык беларускай мовы.
Страж. Тетралогия
Страж
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Оживший камень
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Холодный ветер перемен
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Запасная дочь
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
рейтинг книги
(не) Желанная тень его Высочества
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Возлюби болезнь свою
Научно-образовательная:
психология
рейтинг книги
