Дахавік Казік

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Дахавік Казік

Дахавік Казік
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
1. РАТАВАННЕ БУСЛА

Недалёка ад цэнтра аднаго сталічнага горада адной невялікай еўрапейскай крпамятае, бо дахавікі жывуць вельмі-вельмі доўга – адзін наш год для дахавікоў, як адзін месяц, а пасведчанняў аб нараджэнні ў старыя часы не выдавалі.

Носіць Казік старамодны фетравы капялюш-цыліндр чорнага колеру, кароткі чорны сурдут і чырвоныя штонікі – мода на адзенне ў дахавікоў мяняецца не так часта, як у людзей. Затое мае Казік прыгожыя красоўкі

на тоўстай рыфлёнай падэшве і мабільны тэлефончык. У красоўках Казіку вельмі зручна бегаць па стромкіх коўзкіх дахах, а па тэлефоне дахавік размаўляе са сваімі сябрукамі, якія жывуць і ў горадзе, і нават за мяжой.

Цяпер дахавікоў у нас засталося няшмат (фактычна толькі два), бо людзі панабудавалі дамы, у якіх пляскатыя дахі. А дахавікам такія дахі не вельмі падабаюцца. Таму і давялося шматлікім Казікавым супляменнікам перасяліцца ў іншыя краі, у розныя Англіі і Ірландыі. У тых краях акурат тады мясцовыя дахавікі ад'язджалі ў далёкую Амерыку, і вызвалілася шмат месца.

А Казік застаўся дома. І найлепшы ягоны сябар Юзік таксама застаўся. Дахавік Юзік жыве ў іншым раёне горада, і сустракаюцца яны з Казікам пераважна на іх дахавікоовыя святы. А калі ім становіцца сумна, то яны размаўляюць адзін з адным па мабільных тэлефончыках. Шкада толькі, што мабільная сувязь яшчэ дарагая, а грошы ў дахавікоў бываюць нерэгулярна, бо не бяруць дахавікоў на сталую працу без дакументаў. І пенсію не плоцяць.

Аднаго разу вырашыў быў Казік дамагацца пенсіі. Пайшоў ён у Пенсійны фонд, грукнуў кулачком па стале і запатрабаваў:

– Пенсію давайце! Я грамадзянін рэспублікі! Я Купалу з Коласам няньчыў, я Цётку гадаваў!

Чыноўніца паглядзела на яго паверх акуляраў і строга спытала:

– А дакументы ў цябе ёсць, хлопчык? Пашпарт, працоўная кніжка, ну, у крайнім выпадку, правы кіроўцы?

– Не, няма, – панура адказаў Казік.

Ну адкуль, скажыце, у дахавіка можа быць працоўная кніжка ці пашпарт, не кажучы ўжо пра правы кіроўцы? Так і застаўся Казік без пенсіі.

Аднойчы, на пачатку восені, Казік адпачываў на сваім гарышчы. Там у яго паміж комінам і трубамі ацяплення стаіць маленькі ложак. Казік ляжаў на ложку і сумаваў. Раптам у адчыненае акно заляцела знясіленае бусляня.

Казік даўно жыў на свеце, а таму паспеў вывучыць шмат моў, у тым ліку і бусліную.

– Хто ты і што табе спатрэбілася на маім гарышчы? – спытаўся Казік па-буслінаму, шчоўкаючы язычком.

– Мяне клічуць Бацік, – праклекатала бусляня. – Я ад сваіх адстаў. Мы ў Афрыку ляцелі. Я прагаладаўся, захацеў жабку злавіць і заблукаў. Ы-ы-ы! Што я буду рабіць?! Я дарогі не ведаю, я ж маленькі яшчэ – толькі першы раз лячу!

– Як жа табе, беднаму, дапамагчы? А ты нумар татавага мабільнага памятаеш?

– Ага. Па-а-амятаю.

– Лічы, пашанцавала табе, хлопча. Дыктуй нумар.

Прадыктаваў Бацік нумар. Датэлефанаваўся Казік да Бацікавага таты, апавёў, што сын-шалапут у яго цяпер знаходзіцца, і дамовіліся яны, дзе буслы пачакаюць Баціка.

Пасля гэтага дахавік выцягнуў з-за коміна геаграфічны атлас і патлумачыў Баціку, дзе тое возера, каля якога яго будуць чакаць суродзічы. Потым выпілі яны малака на дарожку, бананамі закусілі, і бусел выправіўся ў шлях.

А Казік лёг на ложак і зноў засумаваў. Вырашыў быў сябру патэлефанаваць, толькі вось грошы на рахунку скончыліся. Яшчэ горш дахавіку зрабілася. Але неўзабаве Казік успомніў, якую добрую справу ён зрабіў, і яму стала лягчэй.

Нечакана ў акно зноў заляцеў Бацік. У дзюбе ён трымаў партманет.

– Трымай! – праклякатаў бусел, – на дарозе знайшоў. Ізноў развітаўся і паляцеў. Гэтым разам назаўжды.

У партманеце дахавік знайшоў шмат грошай. Але наш Казік быў прыстойным і сумленным дахавіком і не мог проста так прысабечыць грошы.

Ён напісаў некалькі абвестак такога зместу: «Знойдзены партманет з грашыма. Гаспадару можна звяртацца па адрасе: вуліца Замкавая, 29, гарышча, направа каля коміна. Спытаць Казіка».

Увечары дахавік расклеіў абвескі на слупах і прыпынках ва ўсім раёне.

Цэлы тыдзень прачакаў Казік. Але да яго ніхто так і не звярнуўся па грошы.

Аплаціў тады дахавік рахунак за тэлефон, набыў красоўкі ў падарунак Юзіку, бо той даўно пра іх марыў, накупляў усялякіх прысмакаў і пателефанаваў сябру:

– Здароў, Юзік! – радасна павітаўся Казік з сябруком. – Тэрмінова прыязджай, у мяне для цябе сюрпрыз.

– Лячу, – адказаў Юзік, і пабег на вуліцу лавіць таксоўку.

І цэлых два з паловай дні балявалі Казік і Юзік. Выпілі бочку квасу, з’елі мех каўбасы. Павесяліліся, адным словам.

2. КАЗІК І ТЭХНІКА БЯСПЕКІ

Казік вельмі любіў глядзець калыханку па тэлевізары. Такая цікавая перадача! У ёй паказваюць мульцікі. А мульцікі Казік, як і іншыя дахавікі, проста абажаў. Усіх гэтых Віні-Пухаў з Пятачкамі, Малых з Карлсанамі, фрэкен Бок…

Да фрэкен Бок у Казіка была нейкая незразумелая любоў. Ён часта казаў свайму найлепшаму сябру Юзіку:

– У нас такіх жанчын няма.

Казік нават збіраўся ехаць у Стакгольм на пошукі фрэкен Бок, і Юзіку давялося прыкласці шмат намаганняў, каб адгаварыць яго ад гэтай не вельмі разумнай задумы.

Свайго тэлевізара ў Казіка не было, але дахавік знайшоў выйсце. Ён залазіў на край даху і, быццам акрабат, завісаў уніз галавой каля суседскага акна. Дзеці ўвечары глядзелі калыханку, і праз акно можна было паглядзець тэлевізар разам з імі. Праўда, давялося доўга прызвычайвацца да таго, што ў тэлевізары ўсё было дагары нагамі. Але гэта ж дробязі ў параўнанні з асалодай ад прагляду ўлюбёнай перадачы.

Вось і сёння Казік заняў сваё месца і павіс уніз галавой, зачапіўшыся за край даху. Дзеці ў залі ўключылі тэлевізар, і па экране забегалі маляваныя героі.

Казік так захапіўся перадачай і развітальнай песняй-калыханкай, што і не прыкмеціў, як заснуў. Прачнуўся ён ад ад моцнага ўдару і грукату. Бумс! Ён сарваўся і ўпаў на суседскі балкон. Калі б унізе не было балкона, то ніколі больш дахавіку не давялося б яшчэ раз паглядзець калыханку. Засталося б ад яго толькі мокрае месца. Казік гэта ведаў дакладна. Зусім нядаўна ў Казікавым доме з трэцяга паверха вывалілася бабулька, і Казік, седзячы на сваім даху, бачыў, як па яе прыязджалі машына «хуткай дапамогі» і паліцыя.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

По воле короля

Леви Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
По воле короля

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Крутой маршрут

Гинзбург Евгения
Документальная литература:
биографии и мемуары
8.12
рейтинг книги
Крутой маршрут

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Друд, или Человек в черном

Симмонс Дэн
Фантастика:
социально-философская фантастика
6.80
рейтинг книги
Друд, или Человек в черном

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Роулинг Джоан Кэтлин
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14