Дэмакратыя i этычнае жыццё
Шрифт:
Сімвалізацыя дае чалавеку свабоду ў тым сэнсе, у якім жывёла ніколі свабоднай не будзе. Апроч таго, сімвалізацыя ставіць перад чалавекам унікальнае пытанне: якім чынам ён павінен кіраваць сваімі ўчынкамі? Жывёла глыбока пагружана ў свае інстынкты, якія вызначаюць яе паводзіны. Атрыманыя ў спадчыну імпульсы — гарант існавання жывёлы ў дадзеным асяроддзі. Паколькі самаўсведамленне чалавека дасягаецца за кошт пэўнага абстрагавання ад уласных імпульсаў, то ў дачыненні да яго наўрад ці можна весці размову аб інстынктах. Па словах Арнольда Гэлена, стабільныя, стэрэатыпныя схемы інстынктыўных паводзін, уласцівыя жывёлам, у чалавека цалкам парушаныя. Максімум, што можна сцвярджаць — што ў людзей захаваліся толькі «рэшткі інстынктаў». Людзі «не могуць разлічваць на інстынкты». Ім неабходна шукаць іншыя сродкі фарміравання паводзін17.
Як і жывёлу, чалавека перапаўняюць імпульсы і жаданні, якія, аднак, не прыводзяць абавязкова да дзеяння ў адказ. Імпульсы і жаданні абсарбіруюцца ў чалавека ва ўнутраны маналог, дзе змешваюцца з іншымі імпульсамі. 3 дапамогай сімвалізацыі ўсе яны трансфарміруюцца ў бязмежна складаныя камбінацыі. Toe асяроддзе, якім з'яўляецца чалавечая свядомасць,
Чыста чалавечы шлях упарадкавання жыцця — навязванне правілаў самому сабе. Чалавек, «не забяспечаны інстынктамі», у адрозненне ад жывёлы павінен стварыць схемы паводзін. Менавіта з гэтай патрэбнасці ў самадысцыпліне, якую дыктуе асаблівая прырода чалавека, паходзяць нормы культуры. Яны — вынік не сляпой спантаннасці, а свядомага намеру animal symbolicum пазбегнуць хаосу.
Адкрыцці філасофскіх антраполагаў пацвярджаюць стаўленне старажытных грэкаў да чалавека як да істоты сацыяльнай. Сацыяльнае жыццё пачынаецца са здольнасці чалавека выйсці за рамкі асабістага. Адсутнасць зафіксаванага погляду на сабе і сваё асяроддзе і ўяўленне дазваляюць чалавеку карыстацца вялікай колькасцю пунктаў погляду, ставіць сябе на месца іншых і дзяліцца з імі меркаваннямі. Сімвалічнае мысленне ёсць падмурак любога супрацоўніцтва і арганізацыі, неабходная перадумова разумення ідэі пэўнае сваёй ролі і, такім чынам, ідэі грамадства. Як animal symbolicum, чалавек здольны ўсведамляць, што ён адыгрывае пэўную ролю ў больш буйной схеме, і таму ён здольны мець паняцце аб палітыцы, канстытуцыйных і іншых законах. У адрозненне ад жывёл людзі валодаюць раэвітай сацыяльнай свядомасцю. Адрозненне паміж ёй і статкавым інстынктам мае не колькасную, а якасную прыроду. Наўрад ці ёсць патрэба разважаць — як гэта робіць, напрыклад, Марыс Дзювержэ — аб «грамадствах жывёл» з «палітыкай», «урадам» і «арганізаванай уладай»18. Гэтыя паняцці маюць рэальны сэнс толькі ў дачыненні да чалавека, г.зн. у кантэксце сімвалізацыйнай дзейнасці, і выкарыстоўвацца ў адносінах да паводзін жывёл могуць толькі пасля таго, як з іх амаль цалкам будзе выдалены іх першапачатковы змест. Як сцвярджае Джон Д'юі, «няма такой колькасці сукупнай калектыўнай дзейнасці, якая сама ў сабе складала б грамадства»19.
Калі палітолаг прыводзіць свае метады ў адпаведнасць з духоўнай рэальнасцю чалавечага самаўсведамлення і тым тыпам свабоды, якая з яе вынікае, ён робіць вялікі крок наперад у параўнанні са спробаю ў мэтах навуковага тлумачэння звесці чалавека да ўзроўню біялагічных арганізмаў ці фізічных цел. Але ні да якога чалавека нельга падыходзіць як да выключна эканамічнай істоты, умелага арганізатара, здольнага пралічыць, якія сродкі найбольш прыдатныя для здавальнення яго жаданняў цяпер і ў будучым, як гэта часам адкрыта сцвярджаюць або мяркуюць некаторыя палітолагі20. Сімвалізацыя набліжае чалавека да адкрыцця разумнай своекарыслівасці і адначасова падтрымлівае ў ім імкненне да этычных ідэалаў. Дзякуючы вынікаючай з сімвалізацыі магчымасці параўнаць сваё наяўнае становішча з тым, якім сапраўды павінна быць жыццё, чалавек здольны даць самому сабе маральную ацэнку.
Сапраўды выдатнай падзеяй у гісторыі культуры з'явілася тое, што чалавек пачаў карыстацца сваёю здольнасцю мысліць сімваламі, каб апісаць сваё ўсведамленне маральнага абавязку і сваё адчуванне боскага. Чалавек — этычная і рэлігійная істота з адпаведнымі патрэбнасцямі. Шмат хто адмаўляе існаванне абсалютнай маральнай велічыні, ці Бога, але гэта ніяк не ўплывае на той факт, што чалавек ніколі на перастае шукаць адказу на этычнае пытанне аб тым, што добра і дапушчальна, і на рэлігійнае пытанне аб дачыненні чалавека да боскага. Быць чалавекам — значыць заўсёды разважаць на дзве гэтыя тэмы, якія ніколі не адыйдуць на задні план, хоць час ад часу іх і абвяшчаюць ірацыянальнымі ці бессэнсоўнымі. Есць падставы сумнявацца і ў тым, што этычныя і рэлігійныя пытанні не хвалююць людзей, якія ставяцца да іх як да ірацыянальных і бессэнсоўных. Імкненне пайсці далей спроб абмежаваць уласцівы чалавеку працэс самаінтэрпрэтацыі — у чалавечай прыродзе.
3 прыведзеных аргументаў павінна быць дастаткова ясным, што ўласцівы чалавеку асаблівы тып самасвядомасці, які цягне за сабой транссуб'ектыўны перанос значэння і мае этычнае і рэлігійнае вымярэнне, не можа быць прааналізаваны з дапамогаю метадаў, якія выкарыстоўваюцца для вывучэння фізічных цел ці арганізмаў. Паколькі духоўная прырода чалавека вызначае спосаб яго сацыяльнага жыцця, эмпірычна-колькасныя метады, калі іх разглядаць як набліжэнне да прынцыпаў прыродазнаўчых навук, будуць для сацыёлага дрэнным інструментам. На самай справе патрэбны гуманістычны падыход. Гэты падыход грунтуецца на знаёмстве з фактамі, якія даказваюць, што рэальна існуюць уласцівыя толькі чалавеку паводзіны і што чалавек прытрымліваецца менавіта іх. Як ужо не раз сцвярджалася, учынкі чалавека павінны аналізавацца «знутры», г.зн. на падставе вопыту жыцця ў канкрэтным асяроддзі.
Гэта не значыць, што можна ігнараваць усё, што мае няпэўную назву «эмпірычнага факту». Шмат інфармацыі, пазначанай такім чынам, утрымлівае каштоўныя веды адносна чалавека-палітыка. Нельга забывацца, аднак, на тое, што прырода і важнасць «фактаў» могуць быць усвядомленыя толькі ў святле філасофскага разумення прыроды чалавека, дзякуючы якому змест яго імкненняў разглядаецца на ўласна навуковай глебе. Калі прыгадаць нашы аргументы наконт сімвалічнага характару свядомасці, дык мы ўбачым, што паняцце эмпірычны факт з'яўляецца надзвычай двухсэнсоўным. Што ёсць факт з пункту погляду сацыяпалітычнага жыцця? Паняцце эмпірычны звычайна
Прапануючы этычную інтэрпрэтацыю дэмакратыі, мы звяртаемся да універсальнага элементу маральнага досведу. Пакуль людзі не будуць разглядацца, хоць бы патэнцыйнае, у адзінай каардынатнай сетцы сапраўднай рэальнасці, аргументы адносна вызначэння чалавечага быцця будуць не пераконваць, а толькі цешыць. Стаўленне да маральнага досведу як да немінуча і выключна суб'ектыўнай субстанцыі па сутнасці адмаўляе магчымасць падзелу на добрае і злое. Знешняе ж супадзенне індывідуальных прыхільнасцяў у пэўным канкрэтным выпадку таксама не з'яўляецца маральным пагадненнем, бо дзеля гэтага патрэбна яшчэ і аднолькавае разуменне зместу і мэты чалавечага быцця, Несумненна, людзі наўрад ці калі-небудзь сыйдуцца ў сваіх уяўленнях наконт таго, у чым менавіта заключаецца прырода этычнага сумлення, але ў залежнасці ад таго, як яны будуць будаваць сваю аргументацыю, можна будзе меркаваць, чыя інтэрпрэтацыя бліжэй падыходзіць да ісціны.
Сёння шмат хто адмаўляе універсальны характар маральнага досведу. Сцвярджаюць, што аргументы на карысць нарматыўных правамоцтваў этычных меркаванняў не маюць навуковых падстаў. Вынікаючы з разумення унікальнасці індывідуальных абставінаў, гэты падыход грунтуецца на ідэі, якая не цалкам разыходзіцца з прапанаванай мною этычнай тэорыяй. Разнастайныя дактрыны суб'ектывізму пазбаўлены, аднак, жыццёва важнага ўсведамлення таго, што, непазбежна маючы адрозненні, дзве сітуацыі ўтрымліваюць адзін і той самы маральны імператыў. Маральнасць ёсць сінтэз універсальнага і індывідуальнага. Змест канкрэтных маральных учынкаў мяняецца з абставінамі, да якіх яны прыстасоўваюцца, але парыў і мэта застаюцца нязменнымі. Філасофія імкнецца апісаць, якім чынам дасягаецца маральны сінтэз. Яна тлумачыць досвед, які выходзіць за рамкі суб'ектыўнага.
Часам можна пачуць сцвярджэнне, што сацыёлагі павінны размяжоўваць «факты» і «змест». Цалкам і абгрунтавана абвергнуць правамоцтва такой дыхатаміі на гэтых старонках немагчыма. Але ў наступных раздзелах адкрыта ці апасродкава будзе гучаць крытыка такога падыходу; дзяленне «фактзмест» з'яўляецца слушным толькі ў сувязі з сумніўным меркаваннем, што «факт» ёсць нейкая статычная з'ява, якая існуе незалежна. Праведзены мною аналіз паказвае, што «факты» павінны разглядацца як складовыя элементы і сродкі дасягнення ўсёабдымнага ўспрымання рэчаіснасці. Сімвалы, якія надаюць асобным фактам змест, вызначаюць іх месца ў больш шырокім кантэксце і, такім чынам, з'яўляюцца напамінкам аб усёй сукупнасці, да якой гэтыя факты належаць і якая вынікае з паняційнай структурызацыі чалавекам яго канкрэтнага досведу. Але і сам досвед кіруецца і асэнсоўваецца ў працэсе бесперапыннай інтэрпрэтацыі, так што тэорыя і практыка, інтэлектуальная і маральная дзейнасць знаходзяцца ў сумесным дыялектычным развіцці. Яны непарушна звязаныя між сабою, як думка звязаная са сваім аб'ектам. Любое дзеянне чалавека з'яўляецца адначасова ацэнкай. Таму вызначэнне яго факталагічнага і змястоўнага аспектаў з'яўляецца, тым самым, і выражэннем маральнай рэчаіснасці. Спроба ж аддзяліць ад «факту» яго «змястоўны» кампанент азначае толькі заплюшчваць вочы на тое, што, акрэсліваючы нешта як «факт», мы адразу і непазбежна акрэсліваем і яго станоўчае ці адмоўнае значэнне дзеля дасягнення ўсеагульнай мэты, каштоўнасць якой сцвярджаецца кожны раз, калі адбываецца такая ацэнка.