Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

Ён праехаў далей і, затрымаўшыся на некалькі хвілін каля шыльды «Сталярная майстэрня», пасігналіў тры разы запар. У ваконцы з’явілася прыгожанькая ўсмешлівая мордачка Генрыха.

— Марцін у цябе?

Адказ ён ведаў наперад.

— Не, — азваўся Генрых. — Хіба ён яшчэ не вярнуўся? Ён жа адразу пайшоў дамоў.

— Не, не вярнуўся. Ты паедзеш з намі сёння ўвечары?

— Трэба ў мамы спытаць.

— Добра. Мы заедзем па цябе.

— Добра.

Заставалася толькі Больда. Альберт ехаў так павольна, што іншыя машыны ўвесь час абганялі яго, сярдзіта сігналячы. Не звяртаючы на іх увагі, ён звярнуў управа, аб’ехаў вакол царквы і спыніў машыну каля ўвахода ў рызніцу.

Яго няма і ў Больды. Гэта відавочна. Але быццам нечая чужая воля прымусіла Альберта вылезці з машыны, каб самому ўпэўніцца ў тым. Media in Vita. Дзверы былі прычынены няшчыльна. Альберт піхнуў іх, прайшоў паўз рад акуратных шафаў, ад якіх, здавалася, веяла прахалодай. На кручку каля сутаны дзяка вісела цёмна-рудое паліто Больды. У левай кішэні, як заўсёды, — тэрмас з булёнам, у правай — скрутак з бутэрбродамі.

Альберт адчыніў дзверы рызніцы і ўвайшоў у царкву. Ён укленчыў перад алтаром і, шпарка падняўшыся, пайшоў па нефе, між радоў крэслаў. Раней ён прыходзіў сюды толькі да абедні, і зараз маўклівасць вялізнай пустой залы напалохала яго. Вакол усё было ціха. Спачатку Альберт убачыў вядро каля калоны і прыстаўленую да яе швабру і толькі потым заўважыў самую Больду. Яна выцірала пыл з гатычнага арнаменту спавядальні. Пачуўшы крокі, Больда павярнулася, падала нейкі незразумелы вокліч і пайшла яму насустрач. Каля лаўкі для прычасця яны сустрэліся, і па твары Больды Альберт зразумеў, як выглядае ён сам.

— Божа ж мой, — сказала яна, — што здарылася?

— Хлопчык да гэтага часу не вярнуўся са школы! Ён забягаў дадому, затым зноў пайшоў.

— I гэта ўсё?

— Усё.

Гучны голас Больды раздражняў Альберта, зрэшты, і яго ўласны голас гучаў мацней, чым звычайна, хоць ён, не заўважаючы таго, прыглушаў яго.

— Усё, — паўтарыў ён, — а табе гэтага мала?

Больда ўсміхнулася.

— Ды прыйдзе ён. Нічога з ім не здарыцца. Ён крыўдзіцца, бывае, калі нікога не застае дома. Прыйдзе, нікуды не падзенецца, — яна зноў усміхнулася, пахітала галавой: — Не вар’яцей!

Альберт здзівіўся: ён і не спадзяваўся, што Больда можа гаварыць гэтак лагодна і ласкава. А яны ж ужо сем гадоў жылі пад адным дахам. У гэты момант яна здалася яму амаль прыгожай. Упершыню ён заўважыў, якія ў яе тонкія, далікатныя рукі. Жоўтая суконная ануча ў яе руцэ была зусім яшчэ новая — на ёй захавалася нават фабрычная этыкетка — кавалачак паперы з сілуэтам ворана.

— Нікуды ён не падзенецца, — паўтарыла Больда, усміхаючыся, — супакойся.

— Ты думаеш? — спытаў ён.

— Менавіта. Не хвалюйся і едзь дадому. Ён хутка прыйдзе.

Ужо напаўадвярнуўшыся, Больда ўсміхнулася яму, падбадзёрваючы, і затым, не гледзячы больш на яго, пайшла назад да спавядальні.

— Калі ён тут аб’явіцца, зараз жа адпраў яго дадому, — сказаў Альберт.

Больда зноў павярнулася, хітнула галавой і пайшла далей.

Альберт зноў укленчыў перад алтаром і, зноў прайшоўшы праз рызніцу, выйшаў з царквы. Шукаць Марціна больш няма дзе. Ён павольна паехаў дадому тым жа шляхам, адчуваючы, як спакой вяртаецца да яго. Упэўненасць Больды падзейнічала на яго.

Бразгот паспеў тым часам зварыць каву і падсмажыць другі блінец.

— Палюбуйся, — сказаў ён, узяўшы газету, што ляжала на серванце, — вось ён.

Альберт адразу ж пазнаў Гезелера — гэта была ягоная смуглая фізіяномія прыгажунчыка.

— Так, — сказаў ён стомлена, — гэта ён.

14

Нэла не паспела яшчэ разлічыцца з шафёрам таксі, як заўважыла каля дзвярэй Крэдытнага банка Гезелера. Стройны элегантны малады

чалавек між дзвюх бронзавых фігур, што стаялі як вартавыя па абодвух баках увахода. Злева — бронзавы фінансіст з партфелем, справа — муляр з кельняй. Здавалася, яны ўсміхаліся адзін аднаму халоднай бронзавай усмешкай, адвярнуўшыся ад вітража, што раздзяляў іх. Шкло падсвечвалася знутры неонавымі трубкамі і ў асобных мясцінах было амаль празрыстае. На гэтым фоне выразна выдзяляўся аблямаваны гірляндамі з кветак, каласоў, вагаў і колаў беласнежны надпіс: Крэдытны банк — выгадныя аперацыі. Літары ў словах «выгадныя аперацыі» былі ў тры разы большыя, чым у словах «Крэдытны банк». Гезелер стаяў між фінансістам і каменшчыкам, якраз пад словам выгадныя.

У той момант, калі Нэла паклала некалькі марак у падстаўленую далонь шафёра, Гезелер зірнуў на гадзіннік, і ёй раптоўна зрабілася нудна. Яе неадольна пацягнула дадому, да Марціна, Альберта, Глума, да маці і Больды. Марна спрабавала яна аднавіць былую нянавісць да Гезелера. Цяпер ён выклікаў у яе зусім іншае пачуццё, пакуль нязвыклае, халоднае і палохаючае — нуду.

Лабавое асвятленне — рэзкае прамое святло. Усё вакол выдавала плоскім. Няўмела расстаўленыя юпітэры былі накіраваны на нуднага маладога чалавека, які расхаджваў паміж бронзавым фінансістам ібронзавым мулярам, пад словам выгадныя.

— Ну дык як жа, дзяўчына, — спытаў шафёр, — вылазіць будзем або далей паедзем?

Яна ўсміхнулася шафёру, і незадаволены выраз быццам змыла з ягонага твару. Скарачэнне мускулаў твару — недарагі падарунак; але ён адразу ж выскачыў з машыны, пабег адчыняць ёй дзверцы, дастаў чамадан з багажніка.

А Гезелер там, каля ўвахода, зноў зірнуў на гадзіннік. Але, але, яна спазнілася ўжо на сем хвілін. Нэла заплюшчыла на імгненне вочы — яркае святло рэзала іх. Ёй не хацелася глядзець гэты фільм, які толькі што пачаўся, — нудны фільм, без паўтонаў, без настрою.

— Нэла, дарагая, як я рады, што вы прыйшлі!

Яна паціснула ягоную бяздарную руку.

Ззяючы лакам аўтамабіль, ярка-блакітны, як летняе неба; унутры поўны камфорт, зразумела, без абуральнай раскошы.

Што можа зрабіць адна яе ўсмешка: ён пачырванеў, збянтэжыўся.

— Выдатная машына, — сказала яна.

— Вы не паверыце, я наездзіў на ёй ужо сорак тысяч кіламетраў. Проста трэба трымаць свае рэчы ў парадку.

— А як жа, — адгукнулася яна, — няйначай! У парадку ўвесь сэнс жыцця.

Ён недаверліва паглядзеў на яе.

У машыне ўсё было як трэба: і попельніца, і запальнічка — напаленая да чырвані спіралька.

Гезелер выціснуў счапленне і даў газу.

Няўжо вось гэтак жа прыйшла Юдыф у стан Алаферна? Няўжо яна пазяхала на ўвесь рот, праходзячы разам з ім паўз раскінутыя шатры?

Машыну ён вядзе ўпэўнена і не без элегантнасці. Своечасова прытарможвае на чырвонае святло, не ўпусціць магчымасці абагнаць, заўсёды асцярожна выбрацца ў першы рад. Позірк мужны, але, калі прыгледзецца, крыху томны. I ўсё гэта асветлена «ў лоб» — рэзкім прамым святлом. У скрыначцы над запальнічкай — апошні нумар «Весніка». Яна разгарнула газету, адшукала склад рэдкалегіі. «Аддзел культуры і мастацтва — Вернэр Гезелер» — Альберт заўседы называў яго толькі па прозвішчы. Ён не гаварыў, колькі яму гадоў, і Нэла доўгі час уяўляла яго сабе зусім іншым: высокім, плячыстым; жорсткі тып гэткага прыгажуна мужчыны, дзельны афіцэр, руплівы служака. А тут раптам твар, прыдатны ў лепшым выпадку для кінарэкламы: «Не забудзьцеся наведаць замак Брэрніх, пярліну нямецкага барока ў маляўнічай даліне Брэра!»

Поделиться:
Популярные книги

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Агеева Елена А.
Документальная литература:
публицистика
5.40
рейтинг книги
Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

А небо по-прежнему голубое

Кэрри Блэк
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
А небо по-прежнему голубое

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Между небом и землей

Anya Shinigami
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Между небом и землей

Моя на одну ночь

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.50
рейтинг книги
Моя на одну ночь

Все романы Роберта Шекли в одной книге

Шекли Роберт
2. Собрание сочинений Роберта Шекли в двух томах
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Все романы Роберта Шекли в одной книге

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4