Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

Ён пачаў гуляць больш уважліва, стараўся падаваць мячы рэзка і моцна. Мячы праляталі нізка над сеткай, і мама Марціна ледзь паспявала адбіваць іх.

— З табой, дружок, не пажартуеш! — сказала яна.

Але неўзабаве ўсе вярнуліся з царквы, і ім давялося спыніць гульню. Марцін кінуўся да маці і моцна абняў яе. Глум ссунуў сталы на верандзе, а Больда накрыла іх вялікім зялёным абрусам і расставіла талеркі.

Свежае, толькі што збітае масла вільготна паблісквала ў маслёнцы.

— А пра слівавае варэнне ты і забылася! — сказаў Віль сястры. — Дзеці яго вельмі любяць!

— Прынясу,

прынясу, — адгукнулася старая. — Што ўжо там дзеці, ты і сам да яго вельмі ласы!

Віль пачырванеў, усе засмяяліся. Глум ляпнуў яго па спіне і з ухмылкаю прахрыпеў: «Не бянтэжся, сябрук!» I ўсе зноў засмяяліся. Вільме пара было спаць, але ёй дазволілі яшчэ крыху пасядзець. Усе заспрачаліся, дзе яе пакласці. Усе, акрамя маці Марціна, наперабой загаманілі: «Са мной!», «У мяне!» — але калі нарэшце пра гэта запыталі Вільму, яна адразу ж падбегла да брата. Генрых нават пачырванеў ад радасці.

У рэстаране было шумна. Людзі прыходзілі, адыходзілі. За столікамі клікалі кельнерку, патрабавалі піва. Больда паднялася, адсунула крэсла і сказала: «Пайду дапамагу на кухні». Глум узяў пусты мех і пайшоў на двор — напхаць у яго саломы; успацелы Віль насіўся па доме, збіраў коўдры, а Генрых з Марцінам падняліся наверх у пакой над верандай, дзе для іх паслалі вялікі двухспальны ложак. Там паклалі і Вільму.

Сцямнела. На кухні Больда з кельнеркай мылі посуд, гаманілі, смяяліся. Маці Альберта пайшла ў залу за стойку, з рэстарана чуліся воклікі, смех. Генрых выглянуў у акно. У двары мігцелі два цьмяныя агеньчыкі: Глум і Віль, пакурваючы люлькі, сядзелі на лаўцы каля паветкі. На верандзе засталася толькі маці Марціна. Яна сядзела каля стала, курыла і задумліва глядзела ў цемру.

— Дзеці, тушыце святло і ў ложак, хуценька! — пачулі яны яе голас.

I тут толькі Марцін успомніў, што ён увесь вечар не бачыў Альберта. Ён крыкнуў у акно:

— Мама, а дзе дзядзька Альберт?

— Ён хутка вернецца. Яны паехалі з бабуляй.

— А куды?

— У Брэрніх.

— А навошта?

Маці памаўчала. Затым зноў пачуўся яе голас:

— Там Гезелер. Ён павінен з ім пагаварыць.

Марцін замоўк. Абапёршыся на падаконнік, ён глядзеў уніз на цёмную веранду. За яго спінай шчоўкнуў выключальнік, зарыпелі спружыны. Генрых залез на ложак.

— Гезелер? — крыкнуў у цемру Марцін. — Значыцца, Гезелер жывы?

Маці не адказала, і Марцін здзіўлена падумаў, што ніколькі не ўсхваляваны з’яўленнем Гезелера. Ён ніколі не гаварыў з Генрыхам пра смерць бацькі. Гісторыя з Гезелерам здавалася яму занадта заблытанай і сумніўнай, як і ўся бабуліна прамудрасць. Імя Гезелера так настойліва ўбівалі яму ў галаву і так настойліва прымушалі паўтараць, што яно перастала страшыць яго. Значна больш страшным было тое, што здарылася там, у падзямеллі, дзе вырошчвалі грыбы. Там было ўсё страшней і прасцей. У гэтым падзямеллі забілі чалавека, які напісаў партрэт таты. Там білі і катавалі тату і дзядзьку Альберта. Праўда, нацы, якія зрабілі ўсё гэта, ён уяўляў сабе даволі цьмяна. Магчыма, яны і сапраўды не такія ўжо і страшныя? Але склеп ён бачыў сам, на ўласныя вочы! Смярдзючыя цёмныя калідоры, пюпітры з пачварнымі кнопкамі, пастарэлы твар дзядзькі Альберта, які заўсёды гаварыў праўду. А вось

пра Гезелера Альберт гаварыў з ім вельмі рэдка. Унізе зацягнулі новую песню:

На лясным ускрайку, дзе блукаюць лані, У малой хацінцы нарадзіўся я. Помніцца юнацтва, першае каханне, Назаўсёды ў сэрцы ты — зямля мая.

Марцін выпрастаўся, адышоўся ад акна і асцярожна залез у ложак. Вільма ўткнулася галоўкай яму ў плячо. Марцін павярнуўся да Генрыха і ціха спытаў:

— Ты спіш?

I Генрых адразу ж гэтак жа ціха, але выразна адказаў:

— Не, не сплю.

«У малой хацінцы нарадзіўся я», — спявалі ўнізе.

Да дома пад’ехала машына, і Марцін пачуў усхваляваны голас Альберта: «Нэла! Нэла!» гучна зваў ён. Мама, якая ўсё яшчэ сядзела на верандзе, ускочыла, перакуліла крэсла і выбегла на двор. Больда на кухні адразу змоўкла. Затым ён пачуў, як маці Альберта загаварыла з людзьмі ў рэстаране, і песня ўнізе раптоўна абарвалася. У доме адразу ўсё заціхла.

— Нешта здарылася! — прашаптаў Генрых.

На лесвіцы пачуліся стогны, плач. Марцін устаў, на дыбачках падышоў да дзвярэй і выглянуў у вузкі асветлены калідор.

Альберт і Больда пад рукі вялі па лесвіцы бабулю. Ён спалохаўся: бабуля раптам здалася яму зусім старой. Ён ніколі не думаў, што яна такая старая, і ніколі яшчэ не бачыў, каб яна плакала. Яна бяссільна павісла на плячы ў Альберта, і яе заўсёды румяны твар зрабіўся зямлістым.

— Укол, хутчэй зрабіце мне ўкол! — стагнала яна.

— Так, так, чуеце: Нэла па тэлефоне гаворыць з урачом, — адказаў Альберт.

— Добра, толькі б хутчэй!

З-за пляча Больды выглядваў перапалоханы Віль. З’явіўся і Глум. Ён пралез наперад, адціснуў Больду і падхапіў бабулю пад руку. Удвух з Альбертам яны павольна павялі яе ў вялікі пакой у канцы калідора. Тут Марцін убачыў маму; яна бегла па лесвіцы, пераскокваючы праз прыступкі, і крыкнула:

— Я званіла Гурвебэру: ён зараз выязджае!

— Ну вось, — сказаў Альберт бабулі,— не хвалюйся, ён зараз прыедзе.

Але вось дзверы зачыніліся, і калідор апусцеў. Марцін доўга глядзеў на шырокія рудыя дзверы. З пакоя не чуваць было ані гуку.

Першы ў калідор выйшаў Глум, затым Віль і мама з Альбертам. З бабуляй засталася адна Больда. Генрых заварочаўся на ложку і сказаў:

— Лажыся хутчэй, прастудзішся!

Марцін ціхенька прычыніў дзверы і, не запальваючы святла, асцярожна дабраўся да ложка. Унізе зноў заспявалі, але цяпер вельмі ціха: «На лясным ускрайку, дзе блукаюць лані…»

Дзядзька Альберт і мама пайшлі на веранду. Яны ціха гаманілі пра нешта — словы нельга было разабраць. Марцін адчуваў, што Генрыху таксама не спіцца. Яму вельмі хацелася пагаварыць з Генрыхам, але ён не ведаў, як пачаць гаворку.

Унізе перасталі спяваць. З залы чуваць было, як адсоўваюць крэслы. Марцін чуў, як людзі ўставалі з-за столікаў, разлічваліся з кельнеркай, жартавалі і смяяліся. Ён ціха запытаў Генрыха:

— Акно не будзем зачыняць?

— А табе не холадна?

— Не, не холадна.

Поделиться:
Популярные книги

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Корпорация «Исполнение желаний»

Мелан Вероника
2. Город
Приключения:
прочие приключения
8.42
рейтинг книги
Корпорация «Исполнение желаний»

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

Даррелл. Тетралогия

Мельцов Илья Николаевич
Даррелл
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Даррелл. Тетралогия

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Совершенный: Призрак

Vector
2. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: Призрак

Диверсант. Дилогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.17
рейтинг книги
Диверсант. Дилогия

Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Чаковский Александр Борисович
Проза:
военная проза
7.00
рейтинг книги
Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря