Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

Макс Валошын якраз з тых людзей, што ўмеюць ладзіць з усімі рэжымамі. Ён быў сваім і цару, і Керэнскаму, і нейкім пераходным уладам, і Леніну, і Сталіну, і Гітлеру. Можа, гэта і правільна. Галоўнае, не быць калабарантам. А дарэмна лезці пад чужыя кулі ці нагайкі – гэта не мужнасць. Толькі Сталін патрабаваў ад сваіх рабоў – т. зв. савецкіх людзей – вузкалобай “непрымірымасці” да ворага. Марыя Сцяпанаўна была, відаць, разумная жанчына, што, каб захаваць усё-такі каштоўную спадчыну Валошына, падаткнула немцам яго folkstim-насць. А яны і клюнулі на гэтую прынаду.

Упэўнены, што нямецкі друк таго часу

быў поўны апавяданняў, рэпартажаў, фотаматэрыялаў пра Валошына…

А можа нават і проста…

Цікава, што сказаў бы на такое пытанне грунтоўны Барыс Антонавіч?

2 верасня 1988 года. Я не надта шукаю на курортах старых ці новых знаёмых. Але ж такая асаблівасць усякіх курортаў, што без знаёмых і знаёмстваў тут не пражывеш. Ды яшчэ, калі яны навокал цябе.

З першых жа дзён майго побыту тут мы сустрэлі Шчасных-Красікавых Нэлу Іванаўну і Сяргея Паўлавіча, Веру Сямёнаўну Адамовіч з дзецьмі, Віктара Каваленку, Аляксея Аляксеевіча Слесарэнку, Уладзіміра Скарынкіна з Валянцінай і дзецьмі.

Ніхто з іх мне не непрыемны. Усіх адносна добра ведаю і паважаю даўно. З боку іх таксама сустракаю заўсёды шчырыя адносіны. Трое (С.Н., У.С., А.С) ужо ў першы дзень цёпла прыгадвалі мне нейкую маю дапамогу ім, хоць я рабіў толькі тое, што мусіў рабіць на сваёй пасадзе.

Мілая Вера Сямёнаўна! Якой шырокай душы чалавек. Яна заўсёды павінна пра некага клапаціцца, некаму дапамагаць. Некалі яна дастала мне гаючага мёду, калі мне было цяжка. Цяпер прынесла ўжо шклянку казінага малака. “Яно вельмі карыснае – кажа яна. – Мяне прывучыла да яго Ліда Вакулоўская. І мяне, і Юру Чарнічэнку з жонкаю…”. Я з удзячнасцю выпіў з гэтых добрых рук экзатычны для мяне напой. Сапраўды я ў маленстве сваім бачыў коз хіба што дзе-небудзь у гарадскім падворку – цераз пінскія і пнеўскія штыкетнікі. Пасля, будучы ў Расіі падчас службы ў войску, чуў, што там хто-ніхто, адзін-два на вёску, трымае казу, дзе яе называлі “сталінскай каровай”.

10 верасня 1988 года. Дзень духоўна напоўнены! Кінафільм “Ідзі і глядзі” з папярэднім глыбокім і вострым выступленнем Алеся Адамовіча. Цудоўны канцэрт аўтарскай песні “Верлібр”. Двое выканаўцаў ігралі на гітарах і спявалі свае песні на словы такіх аўтараў, як Іван Бунін, Мікалай Гумілёў, Георгій Іванаў, Міхаіл Кузмін, Уладзімір Маякоўскі, Восіп Мандэльштам, Мікеланджэла, Уладзімір Набокаў, Барыс Пастэрнак, Цыпрыян Орлік, Ігар Севяранін, Уладзіслаў Тарасевіч, Уладзіслаў Хадасевіч, Марына Цвятаева.

Кожны аўтар, як правіла, прадстаўляўся чатырма-пяццю творамі. Выключэнні былі ў большы бок: было і па дзесяць-дванаццаць песень аднаго аўтара.

Багата прагучала духоўных тэкстаў, малітваў. На нас найбольшае ўражанне зрабілі песні на словы польскага паэта, шляхціча-жабрака Цыпрыяна Орліка (“По тем просторам, где мать Христова, тоскую, Боже…”).

Добра быў прадстаўлены Ул. Тарасевіч (“…по паркету парижских луж”; “ни птичьим крылом, ни сердцем подневольным, не продовать плеву толстую, не вырваться в небо синее…”). Творы яго выконваліся адразу пасля твораў Ул. Набокава, з якіх пачаўся канцэрт, а пасля імі “перасыпаўся” ўвесь канцэрт.

І. Севяранін “Как сладко дышится…”, М. Гумілёў “Мы дрались там. Ах, да”, “Я был убит”, “Мечты”, “Разлука”. Ц. Орлік. Мікеланджэла – у перакладзе Андрэя Вазнясенскага. Ул. Маякоўскі “Тучка”.

М.Цвятаева “Молитва в столовой” (аўтару 13 гадоў), “Жизнь (или погоня)”. Г. Іванаў. Хадасевіч. “Пробочка”, “Странник”, “Всю неделю”. І. Бунін “Казнь”. М. Кузмін “Август”. О. Мандэльштам “Милая родная печаль, (Проснулась и выплеснула хрусталь)”, “Нежнее нежного… белее белого”. Б. Пастэрнак “Метель”.

Паказаць бы такі канцэрт у Мінску…

У завяршэнне дня – літаратурны вечар “уласнымі сіламі”. Беларускае зямляцтва выставіла Уладзіміра Скарынкіна. І справіўся ён надзвычай добра. Быў момант, калі падчас яго выступлення блішчэлі ад слёз вочы не толькі ў аднаго яго.

Цудоўна быў прыняты паэт з Харкава Барыс Чычыбабін – ахвяра і сталінска­га, і брэжнеўскага рэжымаў. Пры Сталіне ён доўгія гады бавіў у канцлагеры, пры Брэжневе быў выкінуты з Саюза пісьменнікаў за надта выразную падтрымку А. Твар­доўскага.

І вершы ягоныя пра тыя сумныя справы. Аўтара папрасілі даць згоду на цэлы свой вечар.

Масквіча Уханава прагналі ад мікрафона. Але ж ён паспеў нямала нагаварыць усялякіх гнюснасцей. Па-першае, сябе назваў альбіносам сярод “стада чёрных варон” (ён празаік, а ўсе астатнія за сталом – паэты). Па-другое, тых, хто ў зале, назваў “толпою”, хто перад ім выступіў – “нацыянальнымі меншасцямі”. Зусім недарэчы аблаяў і перабудову – “бурлящее болото перестройки”. Пахваліўся супрацоўніцтвам з чорнасоценным часопісам “Наш современник”.

“Сем самураяў”. Адзін з найлепшых кінафільмаў, якія я змог дагэтуль пагля­дзець. Паглядзеў, як і ўсе “савецкія” гледачы толькі цяпер. А ён жа зроблены 30 гадоў таму назад. Геніяльна зроблены! І трымаць столькі часу на паліцах!? А цяпер пускаюць неперакладзеным, з рускім тэкстам за кадрам – бо ў свой час не купілі. А не купілі таму, што палічылі яго суславы антысавецкім, падрыўным. Хоць распавядае ён пра японскія падзеі, дый то недзе аж у XVII стагоддзі!

“Антысавецкасць” фільму прышылі з дзвюх прычын.

Па-першае, у тых бандытах убачылі пільныя цэнзары намёк на былыя савецкія продатрады. Дый атрад бандытаў складаўся з сарака чалавек. А лік сорак – гэта наогул нешта злавесна-сімвалічнае.

Па-другое, савецкай прапагандай японскія самураі зроблены страшылішчамі, сілай рэакцыйнай, чымсьці накшталт фашыстаў. У фільме ж – гэта якраз прагрэсіўныя людзі, гуманныя.

Кожны кадр, кожная мізансцэна гэтай кінааповесці напоўнены глыбокім сэнсам. А музыка! Якая музыка суправаджае ўвесь фільм! Быццам бы гэта вайсковыя маршы. Але ж здзіўляешся і іх меладычнасці і іх гуманістычнай напоўненасці. Можа, і з-за гэтага таксама фільм не закупілі і дзесяткі гадоў трымалі пад забаронаю?!

13 верасня 1988 года. Увечары “камерны” канцэрт Аксаны Бузук. Спявачка сама запрасіла на яго, каго хацела. І ў выніку ў невялічкай квадратнай зале “Рускі чай” слухалі яе каля трыццаці чалавек. Сярод іх – дзевяць беларусаў, разам з прымадоннай.

Аксана – дачка беларускага вучонага Пятра Бузука, які быў рэпрэсаваны Сталіным. Працавала некаторы час у гэтым самым Доме творчасці ўрачом. І вось некалі ёй параілі больш спяваць, каб супакоіць сваю астму. І яна пачала спяваць… свае песні, акампануючы сабе на гітары. Рэпертуар пакуль яшчэ невялікі, некалькі дзесяткаў песень на словы М. Валошына і М. Цвятаевай.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Княжий человек

Билик Дмитрий Александрович
3. Бедовый
Фантастика:
юмористическая фантастика
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Княжий человек

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2

Метатель. Книга 6

Тарасов Ник
6. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 6

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Тайны затерянных звезд. Том 2

Лекс Эл
2. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 2

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

На границе империй. Том 10. Часть 7

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7

Отмороженный 10.0

Гарцевич Евгений Александрович
10. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 10.0

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов