Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзень ранняе восенi
Шрифт:

– А як мацi?
– спытаў Ходас, калi фурманка завярнула за востры рог плота i грукат колаў пасыпаўся на плошчу.
– Можа ў цябе другi бацька ёсць?

– Не-э, - пакруцiў галавою хлопчык, i на каўнер у яго вылезлi доўгiя валасы.

"Трэба было б падстрыгчы", - падумаў Ходас. I ён уявiў, як

там перад светлаю нядзеляю, падмёўшы падворак, Аксеня iдзе ў чужую хату, дзе, шыкуючыся да свята, цэлаю вёскаю падстрыгаюцца хлопцы, i просiць, каб давялi да ладу малога, "бо зарос - i вушэй не вiдаць".

– А як вы цяпер жывяце?

– Лепей, - хлопчык цыркнуў вялаю слiнаю на тратуар.
– Мама даяркаю стала. Старшыня казаў, што хату паставiць.

I Ходас успомнiў тую хату, купiны зялёнага моху на страсе i слупок, што падпiраў у хаце старую, выкручаную бэльку. I перад хатаю шэрае ў сухiх лiшаях шула - знак, што некалi быў плот, веснiцы i што ў хаце няма гаспадара. У шуле ў глыбокай шчылiне сядзела газета. Газеты сядзелi ва ўсiх веснiцах, iх выпiсвала ўсiм, пэўна, праўленне. Мусiць, у гэтым слупку сядзела i яго пiсьмо - першае i апошняе, на якое нязграбна i, пэўна, мучачыся куды цяжэй, чым на жнiве, злiваючы два словы ў адно, Аксеня адпiсвала, што ўжо звыклася без яго i нашто варушыць старое. Ад пiсьма, быццам ад нежылое хаты, цягнула адзiнотай, холадам. Аксеня маўчала, што знайшлося дзiця, пэўна, адзiнока, цяжка i трывожна радуючыся, што ўдваiх некалi будзе лягчэй. А цяпер недзе глядзiць на сына, хмялеючы ад шчасця i не верачы, што можна было б жыць без яго.

Ён злавiў хлопчыка за плячо, квола-худое i вострае, - i яно не вырывалася - адчуў нейкую незразумелую для сябе вiнаватасць, якую не адчуваў даўно.

– Дык ты прыязджай i на другую восень, - сказаў ён, не знiмаючы рукi з

худога пляча.
– Тут у мяне во: груш, яблыкаў. Дома ж няма.

– Чаму, ёсцека. Дзiчка за хатаю.

Светлым нядзельным днём, людскою мешанiнаю панесла iх з-пад белае царквы, з-пад раймага - яны выйшлi на плошчу. I дыхнула асалавелаю гарачынёю позняга прывялага лета. Паколваючы, як iголкамi, суха прыпякала ў плечы. Каля царквы, каля халоднай бочкi з хлебным квасам, калыхалася сапрэлая чарга. Нехта лiў недапiты квас на пухкi гарачы пясок, на сцежку; квас шумеў, збягаючыся, як у прысаку.

– Дык ты прыязджай усё роўна, - сказаў Ходас.

– Прыеду, чаму не, - адказаў хлопчык абыякава i стала.

Была радаснаю гэта шчырая няўмелая дзiцячая сталасць.

"Вялiкi. I, мусiць, вялiкае яму трэба палiтцо, - думаў Ходас. Навырост..."

Ён успомнiў тое, што казала жонка, калi даставала загорнутыя ў старую зношаную хустку грошы, прыхаваныя недзе пад свежаю бялiзнаю ў шафе; ён нават не ведаў, што яна iх там хавае.

Казала i другое, каб хлопчык пабыў, пакуль у школу.

– Можа з палiтом успеецца? Можа зойдзем у сталовую? Мы ж яшчэ i прыезд твой не замачылi. Га?

Хлопчык па-даросламу i цвёрда кiўнуў галавою. I яны пайшлi, мiнаючы белую царкву, раймаг, мiнаючы дробны рынак за раймагам, што таптаўся ў пыле, гаманiў i весела бялеў жаночымi хусткамi. Там, за рынкам, была сталовая: з адчыненых насцеж сенцаў нясло духатою, пiвам, i адтуль выходзiлi чырвона-раздабрэлыя мужчыны, пахнучы смажаным алеем i тушанаю капустаю.

Яны iшлi туды, бацька i сын. На iх нiхто не глядзеў: усё было чалавечае - дзень, сонца, позняе лета i хараство нядзелi.

1965 г.

123
Поделиться:
Популярные книги

Волхв

Земляной Андрей Борисович
3. Волшебник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волхв

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Аргумент барона Бронина

Ковальчук Олег Валентинович
1. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3