Дзённiк
Шрифт:
с.18 - пустая;
с.19-22. Трэцi варыянт пачатку рамана "Скiп'ёўскi лес" (апошняя фраза: Пашла яна замуж толькi выбiўшыся з падлеткаў);
с.23-52. Чацвёрты варыянт (самы буйны) пачатку рамана "Скiп'ёўскi лес" (апошняя фраза: Але гэта ўжо было роўна праз два гады), прычым на с.55 ад слоў як свой i вядомы здаўных пачынаецца кавалак тэксту чорным атрамантам.
с.53-77. Дзённiк (прычым памiж старонкамi 54-й i 55-й аркуш выразаны нажнiцамi, аднак пагiнацыя захавана). На с.73 тэкст 5 кастрычнiка. Нiчога не пiсаў... да фразы Беларускай iнтэлiгенцыi бадай што ўжо няма,
1. Iра, любая мая ўцеха - так па-сямейнаму называлася дачка пiсьменнiка Рагнеда (нарадзiлася 24 лiстапада 1928 г.).
2. Крысько Цiмох (1911 г. нар.) - сапраўднае iмя паэта, празаiка, драматурга, крытыка, педагога, сакратара Беластоцкага аддзялення Саюза савецкiх пiсьменнiкаў БССР (1940-1941), больш вядомага пад псеўданiмам Васiль Вiтка, якi ён ўзяў у гады вайны; з 1944 - адказны сакратар часопiса Беларусь. Для гэтага выдання К.Чорны i пiсаў згаданыя неаднаразова ў Дзённiку "перадавiцы".
3. Александровiч Алеся (1904-1947) - лiтаратуразнавец, педагог; працавала ў Дзяржаўнай бiблiятэцы Беларусi (1934-1936); сястра паэта Андрэя Александровiча.
4. Гутараў Iван (1906-1967) - лiтаратуразнавец, фалькларыст; у 1939-1941 дацэнт, загадчык кафедры расейскай лiтаратуры БДУ i вучоны сакратар Аддзялення грамадскiх навук АН БССР; у час вайны арганiзатар i камiсар партызанскiх атрадаў на Браншчыне, у 1943 г. адклiканы i вывезены ў Маскву "для выканання спецдаручэнняў"; займаўся адмыслова даследаваннем беларускага фальклору ў час вайны.
5. "Клiч да беларускага народа" - гэты артыкул пiсьменнiка быў апублiкаваны ў газ. "Савецкая Беларусь" (11 студз. 1942 г.) за подпiсам Я.Купала.
6. Баўдзей Л.
– журналiст, аўтар артыкулаў i рэцэнзiй пра творчасць К.Чорнага ("Бацькаўшчына" // Советская Белоруссия. 1940, 18 дек.; Вобразы савецкiх людзей у творах Кузьмы Чорнага // Беларусь. 1946. № 1); асоба блiжэй невядомая.
7. Хайноўская Марыя Канстанцiнаўна - супрацоўнiца Дома пiсьменнiкаў (да вайны працавала загадчыцай медкабiнета Дома пiсьменнiкаў); пасля вайны загадвала бiблiятэкай Саюза пiсьменнiкаў.
8. Анюта (1906-1983) - малодшая сястра пiсьменнiка.
9. Маша (1902-1988) - малодшая сястра пiсьменнiка.
10. Рэня (Рэвека Свераноўская, 30.11.1899-30.03.1987) - жонка Кузьмы Чорнага.
11. ...пiсаў пра яе ў дзённiку - даваенны пiсьменнiцкi архiў Кузьмы Чорнага не захаваўся (апроч паасобных аўтографаў у архiвах НКВД, у асабiстым архiве крытыка Алеся Кучара).
12. Глебка Пятро (1905-1969) - паэт, перакладчык, вучоны-грамадазнавец; у 1943-1945 працаваў рэдактарам выдавецтва ЦК КП(б) Б "Савецкая Беларусь".
13. "Суждены нам благие порывы..
– недакладная цытата з верша М.Някрасава "Рыцарь на час".
14. Панамарэнка Панцеляймон Кандратавiч (1902-1984) - савецкi партыйны i дзяржаўны дзеяч, у 1938-1947 займаў пасаду першага сакратара ЦК КП(б)Б, прызначэнне на якую ў чэрвенi 1938 г. супадае з выхадам К.Чорнага з турмы на волю (8 чэрвеня 1938 г.).
15. Дадзiёмава Феня Iсакаўна - тагачасны начальнiк
16. ...выклiкаў з Менска Лынькова...
– Лынькоў Мiхась (1899-1975), празаiк; у 1938-1948 - старшыня праўлення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi.
17. Глебка Нiна Iларыёнаўна - жонка Пятра Глебкi, якая ў час вайны заставалася ў Менску.
18. Мiхась i Юрась - малодшыя браты Кузьмы Чорнага (адпаведна 1908 i 1912 г. нар.), абодва згiнулi на вайне.
19. Фiнкель Уры Гiршавiч (1896-1957) - крытык, лiтаратуразнавец; пiсаў на жыдоўскай i беларускай мовах, аўтар кнiг пра Мендэле Мойхер-Сфорыма i Шолам-Алейхема.
20. За час вайны ... з голаду двое дзяцей - у сапраўднасцi падчас апошняй вайны сям'я Уры Фiнкеля страцiла трое дзяцей: сын Шалом (1939-1941) памёр у ташкенцкай лякарнi 11 лiстапада; дзве дачкi - Цыля (1931 г. нар.) i Авiгаiл (1933 г. нар.) спаленыя ў ракаўскай сiнагозе (1943). Сярод жыхароў мястэчка Ракаў, адкуль паходзiў Уры Фiнкель, у спiсе загiнуўшых у час апошняй вайны, пазначаны: "Фiнкель Давiд з сям'ёй; Фiнкель Долiд з сям'ёй; Фiнкель Iсак з сям'ёй; Фiнкель Мордух з сям'ёй; Фiнкель Песя з сям'ёй; Фiнкель Файва з сям'ёй" (Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка. Валожынскi раён. /Уклад. Я.Янушкевiч. Мн., 1996. С.272). Спiс няпоўны: бацька Уры Фiнкеля, Гiрш Фiнкель, таксама загiнуў у вайну (расстраляны); апроч яго ў ракаўскiм гета былi спалены сёстры Уры Фiнкеля Лыфсэ i Эльке.
21. Гарбуноў Цiмафей Сазонавiч (1904-1969) - сакратар ЦК КПБ (1941-1947), з 1939 г.
– рэдактар газеты "Звязда"; адразу пасля смерцi К.Чорнага па загадзе Гарбунова ў газеце "Звязда" было "спынена друкаванне пiсьменнiцкiх жалобных водгукаў" (А.Рагуля).
22. ...паслаць у Менск мiламу Максiму Лужанiну пiсьмо - псеўданiм паэта i празаiка Аляксандра Каратая (нар. у 1909); пасля дэмабiлiзацыi (1944) М. Лужанiн загадваў аддзелам культуры ў рэдакцыi газеты "Звязда".
23. "Позняе каханне" Астроўскага - п'еса расейскага драматурга Аляксандра Мiкалаевiча Астроўскага (1823-1886).
24. ГIХЛ - Государственное издательство художественной литературы.
25. Эжэнi Грандэ - гераiня аднайменнага рамана Анарэ дэ Бальзака (1833).
26. ...Iван Карамазаў, Андрэй Валконскi...
– лiтаратурныя героi Ф.Дастаеўскага (раман "Браты Карамазавы") i Л.Талстога (раман "Вайна i мiр").
27. Шырма Рыгор (1892-1978) - фалькларыст, дырыжор, музыказнаўца; адзiн з выдаўцоў часопiса "Летапiс ТБШ" (пазней "Беларускi летапiс"); у 1940 арганiзаваў Дзяржаўную акадэмiчную капэлу Беларусi.
28. Пестрак Пiлiп (1903-1978) - паэт, празаiк; за падпольную дзейнасць на тэрыторыi былой Заходняй Беларусi быў зняволены польскiмi ўладамi ў турмах Пiнска, Вiльнi, Гораднi (1929-1939, з невялiкiм перапынкам).
29. Бiскуп Ялжбыкоўскi - напiсанне памылковае. Ялбжыкоўскi Рамуальд (1876-1955) архiбiскуп, з 1925 - вiленскi кардынал.
30. Шутовiч Вiктар - каталiцкi святар у Менску, пазней - у Барысаве.
31. У яжоўскай турме ў Менску ў 1938 г.
– беспадстаўна арыштаваны пiсьменнiк праседзеў у менскай турме амаль 8 месяцаў (з iх шэсць - у камеры-адзiночцы).