Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Рэха (хор з усіх кругоў)

Вы — крыніца жыцця, жыццядайныя воды!

Нерэй

Плывуць яны ўдалечыні, На мора сеюць прамяні,— Чароўная пярэзва. Гулліва, весела і рэзва Сваволіць гурма. А трон-калясніца Па хвалях імчыцца; На троне сама, Галатэя — дачка, Як зорка. Любімае бачыцца, сніцца Блізка, далёка…

Гамункул

У хвалістым разгоне, На хуткаплынным троне Пануе прыгажосць!

Пратэй

У жыватворным цудзе Твой прагны дух здабудзе Усё,
што ў свеце ёсць!

Нерэй

Які там агеньчык у свіце царыцы Успыхнуў раптоўна і зырка свіціцца? Іскрыцца ўжо ракавіна-каравела, Агеньчык гарэзуе, кружыцца смела, Нібыта яго прыняла Галатэя.

Фалес

А гэта ж Гамункул; паслухаў Пратэя І кінуўся ў хвалі шукальнік-нябога, Адважны шукальнік, ён прагнуў так многа, Ох, каб не наскочыў знячэўку на трон! Вось так я і ведаў — ён зыркнуў і… звон.

Сірэны

На хвалях у іскрах, агнях акіяна Вялікае дзіва прыйшло нечакана. Гайдаюцца ў цемрыве ночы і вод Праменныя целы ўлюбёных істот, Ахутаны полымем радаснай тайны… Хай славіцца вечна Эрос жыццядайны! Слава цуду! Слава мору, Што ўздымае хвалі ўгору! Слава полымю і водам! Слава рэдкасным прыгодам!

Агульны хор

Слава вольным, мяккім ветрам! Слава таямнічым нетрам! Хай гучыць, як зычны гром, Гімн стыхіям чатыром!

Акт трэці{205}

Перад палацам Менелая ў Спарце

Уваходзяць Алена і хор палонных траянак з Панталідай на чале.

Алена

На цэлы свет праслаўлена, зняслаўлена! Сюды Алена з карабля з’явілася, Ад калыхання бурнай хвалі п’яная, Што ў родны край яе прынесла з Фрыгіі{206} Па волі Пасейдона{207} Эўра{208} сілаю. І Менелай, і ратнікі на беразе Піруюць з выпадку вяртання ўдалага. Прымі ж мяне ласкава, дом прыветлівы, На ўзвышшы гордым каля мора ўзведзены У час, калі, наведаўшы Палады храм, Вярнуўся бацька Тындарэй{209}. Прымі ж мяне! У доме гэтым я дзяцінства бавіла, З братамі і сястрой расла бясклопатна — З Касторам, Полуксам і Клітэмнестраю{210}. Парог вітаю й браму векавечную, Што прапусцілі ў дом гасцінна некалі Майго абранца, Менелая мужнага! Дык адчыніся ж, каб магла я выканаць Гаспадароў наказ, загад цара майго! Наканавання ўрок няхай забудзецца! З часой, калі ў Цытэры храм{211} даверліва Пайшла святы абрад я выканаць І ўкрадзена была фрыгійскім злоснікам,— Сплыло так шмат падзей, людскімі вуснамі Удосталь абгавораных; пакутныя, Яны — выток легенд пра лёс гаротны мой.

Хор

О, не пагарджай, царыца, красой. Шчасцем надзелена рэдкасным ты. Адзначана лёсам веліч твая — Веліч адзінай з смяротных дачок. Героя на бітву слава вядзе — Таму ён і горды заўжды. Ды самы адважны храбрэц на зямлі Схіляецца перад уладай красы.

Алена

Даволі! З мужам прыплыла здалёку я І ў горад уступаю, ім пасланая, Задум загадкавых не разумеючы. Ці жонкай я іду? Ці йду царыцаю? Альбо ахвяраю журботы царскае І злога лёсу, што дастаўся элінам? Ці я свабодная, ці паланянка я — Не ведаю, бо ў позірках ахоўнікаў Я двухсэнсоўнасць хітрую пабачыла: Глядзяць яны з варожасцю пагрозлівай. Яшчэ на караблі слаўца пяшчотнага Мой муж не вымавіў, глядзеў сурова ён, Нібыта сам супроць мяне падступніцкі І злы намер выношваў ён употайкі. Калі ж у завадзях Эўрота{212} ціхага Прыязна караблі з зямлёй сустрэліся, Прамовіў ён, бы волю бога вызнаўшы: «На сушу выйдуць ваяры тут слаўныя, А ты ідзі далей, мая ўладарніца, Па
пладаносных берагах Эўротавых,
Мурожнымі лугамі коні правячы, Пакуль вачам даліна не адкрыецца, Дзе некалі, гарамі атачоныя, Палі ўрадлівыя ўраджай выспельвалі, А сёння наш Лакедэмон узвысіўся. Пасля, ўступіўшы ў царскі дом мой вежысты, Ты скліч служанак мне, якіх пакінуў я З разумнаю старою ахмістрыняю. І хай яны табе пакажуць скарбішчы, Якія я ад бацькі ўзяў у спадчыну, Сабраў, у міры і вайне памножыўшы. Іх знойдзеш ты ў парадку найдакладнейшым, Бо па адвечных, па святых правах сваіх Усю маёмасць, лад, здаўна заведзены, Цар заставаць павінен непарушнымі, Наш царскі лад мяняць рабу не дадзена».

Хор

І вочы, і сэрца, царыца царыц, Усцеш нам відовішчам скарбаў сваіх; Ірдзеннем караляў, святлом дыядэм, Што горда пакояцца ў строгай цішы. Адно пажадай — і ўсё для цябе Адразу паслужліва будзе гарэць. І ў паядынак уступіць тады З красою алмазаў твая прыгажосць.

Алена

А ў заключэнне мне ўладар паведаміў: «Агледзеўшы палац мой і валоданні, Вазьмі пасля найлепшыя трыножнікі, Сасуды, — ўсё, што трэба для выконвання Абрада даўняга, ахвяравальнага. І шалі ты вазьмі, катлы і келіхі, З крыніц зямных налі вады чысцюткае У срэбны збан і падрыхтуй найлепшых мне Смалістых дроў на полымнае вогнішча, І востры нож з тугім лязом, бязлітасным, А ўсё астатняе на ўласны густ рабі». Так ён сказаў пры расставанні, ўтоіўшы, Хто воляй царскай быў прадвызначан Істотаю сваёй ахвяраванаю Узнесці на Алімп пашану шчырую. Загадкава! Аднак цару вялікаму Відней, чым нам, каго ахвярай вызначыць, Каб за спагадлівасць багам аддзякаваць. Дабро задумана ці зло — не ўтоіцца Ад празарлівых іх вачэй праніклівых. А мне судзіць жаданні іх не дадзена! Не раз ужо жраца сякера цяжкая, Над шыяй тленнае істоты ўзнятая, Не апускалася, бо перашкоджвала Альбо ўмяшанне бога, альбо ворага.

Хор

Хто можа ведаць, які яго лёс! Мужна, царыца, Ідзі ў гэты дом! Зло і дабро Застаюць нечакана. І прадракаць іх не дадзена нам. Троя гарэла — перад вачамі Бачылі смерць, жудасць, жах. Тут жа з табою Слугі твае, Сонцам сагрэтыя, бачаць святло І славу пяюць Твайму хараству.

Алена

Хай будзе, што наканавана! Я ўвайду У царскія скляпенні векавечныя; Жаданы, любы і амаль забыты дом! І зноў ты лёсам мне зычліва вернуты. І цяжка так парог пераступаю я, Які ў маленстве я ўпадскок адольвала.

(Уваходзіць у палац.)

Хор

Сёстры бяздольныя, Супаланянкі, Скруху давайце адкінем! Шчасце з царыцаю Разам падзелім, Шчасце вяртання дадому. Позна яна Ачаг свой убачыла, Ды ўпэўнена ў дом увайшла. Слаўце пеанамі — Нашых заступнікаў Багоў, акрыленых шчасцем! Мы раскаваныя, Радасці поўныя,— Гэтак і вязень, Сцены пакінуўшы, Вежы астрожныя, Птушкай раскрыльвае рукі. Алену багі ўратавалі! І з краю чужога, З руінаў разбуранай Троі У дом старавечны, Найдаражэйшы, Зноў перанеслі. Хай шматпакутная Радасцю поўніцца, Шчасцем былога маленства.

Панталіда (кіраўніца хору)

Сыдзіце, сёстры, з песенных шляхоў сваіх, На дзверы накіруйце вашы позіркі! Што, сёстры, бачу я! Назад царыца йдзе, Усхваляванымі спяшае крокамі. Што там было, царыца? Чым, скажы, цябе Ачаг твой родны ўразіў нечакана так, Чым болесна апёк? Ад нас не тойся ж ты! Бо я агіду бачу на чале тваім,— Здзіўленнем і жудой яна народжана.

Алена (узбуджаная, не зачыніўшы дзверы)

Поделиться:
Популярные книги

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Император

Рави Ивар
7. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.11
рейтинг книги
Император

Книга 4. Игра Кота

Прокофьев Роман Юрьевич
4. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.68
рейтинг книги
Книга 4. Игра Кота

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Царев врач, или Когда скальпель сильнее клинка

Сапаров Александр Юрьевич
1. Царев врач
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.77
рейтинг книги
Царев врач, или Когда скальпель сильнее клинка

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Котенок. Книга 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Котенок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Котенок. Книга 3