Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:
Мы, імклівыя сястрычкі, ручаямі пабяжым, Бо чаруюць нас і вабяць далячыні і пагоркі, Паплывём да долаў дольных, арашаючы палеткі, Пашы, градкі, і загоны, і сады вакол сядзіб. Кіпарысы, ясакары нашы рэчышчы абступяць, Уздымаючыся ў неба роўным строем паабапал.

Чацвёртая частка хору

Вы гуляйце, дзе вам люба. Мы абступім і абвеем Кожны схіл і кожны ўзгорак, дзе на лозах спеюць гронкі — Плён руплівых рук і сэрца вінаградара, якому Злая суш заўсёды сніцца, што ўраджай яго знішчае. Ён акучвае, капае, падразае лозам голле І падвязвае да тычак, і з малітваю да бога Ён звяртаецца заўсёды.
Толькі Бахус бесклапотны
Пра слугу свайго зямнога мала думае і дбае,— Ён ляжыць у халадочку, з маладым жартуе фаўнам, Каб навеяць сон і мару, пахмяліцца з асалодай. Бурдзюкоў ён мае многа, розных чарак і глякоў. Гэта ўсё ахвяраванні, гэта дар людзей, удзячных За спагаду і прыхільнасць бога хмелю і віна. Ды калі багі памогуць, першы Геліёс праменны, І напоўняць вінаграду гронкі сокам і святлом, Ажыве і сад зялёны, і старанны вінаградар — Зашуміць лістота ў садзе, лозы дружна зашумяць. Загучаць тады бадзёра песні зборшчыц-маладзічак Каля цэбраў, дзе дзяўчаты, басаногія танцоркі, Сок гаючы вінаграду выціскаюць з гронак спелых; Пырскае, шумуе пенай у вялізным чане ён. І грымяць тады тымпаны ў лад усім чароўным гукам, І тады заслону тайны і містэрый адкрывае, Адкідае Дыянісій і здымае з твару маску. Следам хеўра казланогіх і вушасты звер — Сіленій{238}. Тут законы прэч з дарогі! Цноту прэч з дарогі! Прэч! У гармідары шалёным вушы глухнуць, кроў кіпіць! П’яныя ўздымаюць чаркі, жываты — як гарбузякі. Некаторыя марудзяць, але ж трэба выпіць рэшту, Каб віно ўліць маладое — у парожнія мяхі.

Заслона апускаецца.

Фаркіяда на авансцэне выпростваецца на ўвесь магутны рост, здымае маску і пакрывала, сыходзіць з катурнаў і аказваецца Мефістофелем, які гатовы, калі спатрэбіцца, пракаменціраваць эпілог сцэны.

Акт чацвёрты{239}

Нагор’е

Вострыя, спічастыя ўцёсы. Наплывае воблака, апускаецца на выступ. З воблака выходзіць Фаўст.

Фаўст

Падняўшыся на скалы з думай светлаю, Гляджу задумліва на кручы горныя. Вось з хмары я выходжу, на якой ляцеў Над морам неаглядным і над сушаю. І вось яна павольна аддзяляецца Ад круч і ціха ўдаль плыве, пакінуўшы Мяне на выступе скалы; захоплена Услед гляджу, вітанне пасылаючы. Плыве яна, хвалюецца, мяняецца, Прымае формы самыя дзівосныя,— Здаецца, што на хмары плыўнахвалістай Паводдаль паўстае ў зіхценні сонечным Жанчыны незабыўнай вобраз прывідны— Ці то Юнона{240}, Леда ці Прыгожая? — Як зачароўвае мяне відовішча! Ах, як шкада! Той вобраз расплываецца, Зліваецца са снежнымі вяршынямі, Мяне тут з успамінамі пакінуўшы… А навакол мяне пяшчотна марыва, Праменнямі асветленае, зыбіцца, Лагодзіць грудзі мне… Яно ўздымаецца, У воблачка згушчаецца і робіцца Юначых кроз маіх чароўным вобразам… Няўжо крынічыць сэрца зноў па-весняму, Няўжо цяпер паўсталі зноў у памяці Жыццёвы золак, і любоў юнацкая, І першы позірк, колісь ледзь улоўлены, Які цяпер мне скарбам стаў над скарбамі? Імкнецца ўвысь, як хараство душэўнае, Прывабны гэты прывід, забіраючы Усё, што ў сэрцы ёсць маім найлепшае.

Ступае сямімільны бот, за ім другі. З ботаў сыходзіць Мефістофель. Боты бягуць далей.

Мефістофель

Фу! Як змарылі праменады! Скажы, чаму сярод пячор Спыніўся? Скальныя грамады Я ведаю з тых даўніх пор, Калі ў клубах геенскай пары Тут балявалі чэрці і пачвары.

Фаўст

Табе легенду дай у рукі, І ты прымаешся за штукі.

Мефістофель (сур’ёзна)

Калі гасподзь за нейкі дробны грэх У апраметную наш род паверг, Няўтульна жыць нам стала і нясыта, Бурчала ў чэраве несамавіта. І нейк прыпёрла ўсім чарцям адразу,— Мы як далі! — хоць з пекла прэч ад газу! Той серны газ як грымнуў угару, Ушчэнт зямную трушчачы кару! Дзе спод тады быў, пад нябёсы Цяпер
спічастыя імкнуцца ўцёсы,
А дзе быў верх, цяпер там спод — І там жыве чарцячы наш народ. Пазней мужы вучоныя з тых выбухаў-грымотаў Вам вывелі тэорыю пераваротаў… Вось так прарвалі чэрці пекла нетры І ўжо гуляюць вольна на паветры. А тайну вызвалення нашага пазней Адкрыў апостал Павел для людзей{241}.
(Пасланне да эфесян, 6,12.)

Фаўст

Я асаблівага не бачу дзіва, Што высяцца тут горы ганарліва. Прырода склалася з сябе сама Разумна, мэтазгодна. Нездарма Гара з гарою зводзіцца — у горы, Рака з ракой зліваецца — у моры. Заканамерна, што адхоны гор Нахілены да рэчак і азёр. На перамены творчыя прыродзе Няма патрэбы ў чортавым смуродзе.

Мефістофель

Заўсёды ясна нам усё, аднак Я сам пабачыў, што было і як — Я добра помню, як смала Кіпела тут, як кузня тут гула, Калі Малох у вогненным гарніле Каваў камлыгі ў тысячы пудоў. І валуны дасюль яшчэ ў пяску і ў пыле Ляжаць як сведкі тых гадоў. Чаму? Хто скажа вам талкова — Ці з пэўнай мэтаю, ці выпадкова Напісана вучоных прац без ліку? Вось толькі просты, цёмны люд Не проста збіць, мой пане, з панталыку, Люд ісціну даўно спазнаў: яна — Ні больш ні менш як яркі цуд, Які стварыў калісьці сатана; Не без прычыны ж кажуць: «ведзьмін хвост», «Чарцячы палец», «чортаў мост».

Фаўст

Карысна ўведаць і спадсподу Твой самабытны погляд на прыроду.

Мефістофель

Ды што мне на яе глядзець! — Галоўнае, што чорт быў маладзец! У нас, чарцей, наогул — вечна так. Мы любім выдумку і кавардак. А ты? Няўжо, спазнаўшы таямніцы, Яшчэ не маеш яснасці пазіцый? Няўжо твае вандроўкі па зямлі Табе нічога так і не далі? Ты ж зведаў без уплываў нічыіх «Зямныя царствы ўсе і веліч іх»{242}. (Матв., 4, 8.) Так, ты з няўрымслівых! Урваўшы дробку, Не мог на пошуках паставіць кропку.

Фаўст

Я маю мэту! А якую, Сам адгадай!

Мефістофель

Што ж, паспрабую. Каб мог сабой ты ганарыцца, Табе спатрэбіцца сталіца: Крывыя вулачкі, бажніца, Дамы, пастаўленыя густа, Базар — цыбуля і капуста — І яткі — там мясныя тушы, Гудзенне мух, аж глухнуць вушы,— У гэтым тлуме дзень пры дні Смуроду шмат і штурхатні. Далей — багатыя кварталы: Палацы пышныя, парталы, Шырокія бульвары, храмы. А дальш ад гарадское брамы, Там, дзе ўзвышаецца сцяна,— Прадмесцяў людных гамана… Замілавана будзеш ты Глядзець на брычкі і карэты, На люд, які сюды-туды Снуе па вуліцах без мэты. А варта там табе з’явіцца, Няхай сабе гады ў рады, І будуць тысячы дзівіцца Пачціва на цябе тады.

Фаўст

Як можна думаць так, ну што ты! Хто вам аддзячыць за турботы? Народ вучы, кармі, а ён гатоў Табе замест узнагароды Пладзіць зацятых бунтароў.

Мефістофель

Пасля б ты замак да нябёс У маляўнічым месцы ўзнёс, Каб удыхаць там водар свежы І сузіраць зямлі бязмежжы. І гэты лес, і гэты гай Ператварыў бы ў божы рай. Зрабіў бы ставы, вадаспады, Газоны, сцежкі і каскады І тысячы другіх драбніц — Альтаначкі для маладзіц, Каб бавіцца бясконцым часам У халадочку не сам-насам, Самазабыўна і карысна. Я «маладзіц», сказаў наўмысна — Яны, красуні, паяліку, Больш ідэальныя у множным ліку.

Фаўст

Брыда! Тыран Сарданапал{243}!

Мефістофель

Ці адгадаў твой ідэал? Яшчэ хай сонца, зоры, месяц Твае імкненні больш падкрэсляць.

Фаўст

О не! Падмесячны абшар І так дае прастор для мар. Яшчэ і тут цябе й зямлю Я смелым подзвігам здзіўлю!
Поделиться:
Популярные книги

Душелов. Том 3

Faded Emory
3. Внутренние демоны
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
ранобэ
хентай
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 3

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Переписка 1826-1837

Пушкин Александр Сергеевич
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Переписка 1826-1837

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Родословная. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 2

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Ланьлинский насмешник
Старинная литература:
древневосточная литература
7.00
рейтинг книги
Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку