Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гатэль 'Танатос Палац'
Шрифт:

* * *

– Калi ў вас вячэра?

– У восем трыццаць, сэр, - адказаў слуга.

– Пераадзявацца трэба?

– Большасць джэнтльменаў трымаецца гэтага правiла, сэр.

– Добра. Я пераадзенуся. Падрыхтуйце мне чорны гальштук i белую сарочку.

Увайшоўшы ў салон, Манье сапраўды ўбачыў дэкальтаваных дам i мужчын у смокiнгах.

Да яго адразу ж падышоў пан Берстэкер, прыветлiвы i пачцiвы.

– О, пан Манье... Вы з'явiлiся... А я вас шукаў... Паколькi вы адзiн, я падумаў, цi не будзе вам прыемней павячэраць у кампанii з адной нашай клiенткай, мiсiс Кiрбi-Шоў.

Манье

з незадавальненнем паморшчыўся:

– Я прыехаў сюды не затым, каб весцi свецкае жыццё... Але ўсё роўна... Вы можаце паказаць мне гэтую даму, не знаёмячы з ёю?

– Вядома, пан Манье... Мiсiс Кiрбi-Шоў - вунь тая маладая жанчына ў белым крэп-сацiнавым плаццi, што сядзiць каля пiянiна i гартае часопiс. Мне не верыцца, каб яе фiзiчны выгляд каму-небудзь не спадабаўся... Хутчэй наадварот... Гэта - на рэдкасць прыемная дама, добра выхаваная, iнтэлiгентная, з артыстычнай душой...

Сапраўды мiсiс Кiрбi-Шоў была вельмi прыгожая жанчына. Цёмныя валасы ў дробных буклях звiсалi аж да патылiцы, адкрываючы высокi лоб. Вочы разумныя, цёплыя, мяккiя. На якога чорта гэта мiлая iстота надумалася шукаць сабе смерцi?

– Няўжо i мiсiс Кiрбi-Шоў?.. Што, хiба i гэтая дама прыехала да вас, як i я, з той жа мэтай?

– Напэўна, - адказаў пан Берстэкер i шматзначна падкрэслiў: - На-пэў-на.

– Калi так, пазнаёмце мяне.

Пад канец вячэры, простай, але выдатнай i цудоўна сервiраванай, Жан Манье ўжо ведаў амаль усё галоўнае з бiяграфii Клары Кiрбi-Шоў. Яна выйшла замуж за чалавека багатага, добрага па натуры, якога не любiла. Пакiнуўшы яго паўгода назад, яна выехала ў Эўропу з адным вельмi прывабным i цынiчным маладым пiсьменнiкам, з якiм сустрэлася ў Ню-Ёрку. Яна думала, што гэты малады чалавек ажэнiцца з ёю, як толькi яна атрымае развод, але, апынуўшыся ў Ангельшчыне, ён даў ёй зразумець, што яна яму надакучыла i не патрэбна. Абражаная i пакрыўджаная яго жорсткасцю, яна паспрабавала растлумачыць яму, што дзеля яго ахвяравала ўсiм i становiшча яе жудаснае. Ён нахабна рассмяяўся:

– Клара, вы сапраўды жанчына мiнулага стагоддзя, - сказаў ён, здзекуючыся.
– Калi б я падазраваў, што вы так нашпiгаваны вiктарыянскiмi поглядамi, я б не звязваўся з вамi, не забiраў бы вас ад мужа i дзяцей. Мiлая мая, вам трэба вярнуцца. Ваша прызванне - мець кучу дзяцей i няньчыць iх.

Тады яна ўхапiлася за апошнюю надзею - угаварыць свайго мужа, Нормана Кiрбi-Шоў, каб той узяў яе назад. Яна была ўпэўнена, што, спаткаўшыся з iм вока на вока, здолее крануць яго сэрца i дабiцца свайго. Аднак Норман, абкружаны зграяй сваякоў i кампаньёнаў, варожа настроеных супраць Клары, якiя сачылi за кожным яго крокам, быў няўмольны. Пасля некалькiх дарэмных спроб, зняважаная, даведзеная да адчаю, аднойчы ранiцай яна знайшла ў сваёй паштовай скрынцы праспект гатэля "Танатос" i зразумела, што гэта адзiны спосаб, хуткi i лёгкi, вырвацца з той страшнай пасткi, у якую яна трапiла.

– А вы не баiцеся смерцi?
– запытаў Жан Манье.

– Вядома, баюся... Але яшчэ больш мяне пужае жыццё.

– Дасцiпны адказ, - заўважыў Манье.

– Гора навучыць, - уздыхнула Клара.
– А цяпер раскажыце мне, як вы тут апынулiся.

Выслухаўшы расказ Жана Манье, яна яго строга адчытала.

– Не магу паверыць!

сказала яна.
– Як?.. Вы хочаце памерцi толькi таму, што панiзiлася цана вашых акцый? Няўжо вы не разумееце, што праз год, праз два, самае большае праз тры, калi ў вас хопiць мужнасцi жыць, вы ўсё гэта забудзеце i, можа, нават вернеце свае страты?..

– Мае страты - не галоўная прычына. Гэта сапраўды не мела б значэння, каб у маiм жыццi захаваўся якi-небудзь сэнс... Але я ўжо казаў вам, што ад мяне адмовiлася жонка... У Францыi ў мяне няма нi блiзкай раднi, цi сябровак. I яшчэ, каб ужо да канца быць шчырым, скажу, - я калiсьцi пакiнуў сваю бацькаўшчыну праз адну вялiкую няўдачу ў каханнi. За каго ж мне цяпер змагацца?

– Як за каго? За самога сябе... За тых, хто вас пакахае, а ўсё гэта яшчэ будзе на вашым шляху... Калi вы пераканалiся, што некаторыя жанчыны ў цяжкую для вас хвiлiну паводзiлi сябе агiдна, не судзiце несправядлiва аб усiх iншых.

– Вы сур'ёзна думаеце, што на свеце ёсць жанчына... Я хачу сказаць, жанчыны, якiх я мог бы пакахаць... i якiя згадзiлiся б некалькi гадоў жыць у галечы, у беднасцi, у пастаянным змаганнi?..

– Я ў гэтым упэўнена, - сказала яна.
– Ёсць жанчыны, якiя любяць барацьбу, а ў беднасцi знаходзяць для сябе нават нейкую рамантычную асалоду... Напрыклад, я.

– Вы?

– О, я толькi хацела сказаць, што...

Засаромеўшыся, яна абарвала размову, потым дадала:

– Мне здаецца, нам пара вярнуцца ў салон. У сталовай мы засталiся адны, i метрдатэль ходзiць вакол нас, як на iголках.

– А вы не думаеце, - запытаў Жан Манье, накiдваючы на плечы Клары Кiрбi-Шоў гарнастаевы паланцiн, - вы не думаеце... што ў гэтую ноч?..

– О не, -сказала яна.
– Вы ж толькi што прыехалi...

– А вы?

– А я ўжо тут два днi.

Развiтваючыся, яны дамовiлiся заўтра ранiцай зрабiць невялiчкую прагулку ў горы.

* * *

Ранiшняе сонца паклала наўскос на веранду свой прамянiсты абрус. Жан Манье, асвяжыўшыся пад ледзяным душам, злавiў сябе на думцы: "Да чаго ўсё ж такi добра жыць на свеце!.." Але тут ён успомнiў, што ў яго засталося ўсяго некалькi даляраў i некалькi дзён жыцця. Ён уздыхнуў:

"Ужо дзесяць гадзiн!.. Клара, напэўна, мяне чакае..."

Ён паспешна адзеўся i ў белым палатняным касцюме адчуваў сябе бадзёра i лёгка. Ён знайшоў Клару Кiрбi-Шоў каля тэнiснай пляцоўкi, яна таксама была ў белым i гуляла ў суправаджэннi дзвюх маладзенькiх аўстрыек, якiя ў момант разбеглiся, убачыўшы француза.

– Я iх напалохаў?

– Дзяўчаткi вельмi баязлiвыя... Яны мне расказалi сваю гiсторыю.

– Цiкава!.. Спадзяюся, вы мне яе перакажаце... Вы хоць трошкi спалi ўночы?

– О так, i даволi моцна. Мне здаецца, гэты хiтры Берстэкер нам чагосьцi падсыпае на сон.

– Не думаю, - сказаў ён.
– Спаў я нармальна i прачнуўся зусiм здаровы.

Праз хвiлiну ён дадаў:

– I вельмi шчаслiвы.

Яна зiрнула на яго з усмешкай i прамаўчала.

– Давайце пойдзем гэтаю сцежкай, - параiў Манье, - i вы мне раскажаце пра маладзенькiх аўстрыек... Вы будзеце маёй Шэхеразадай...

– Але ў нас не будзе тысячы i адной ночы.

– У нас?.. Вы кажаце... у нас?.. Эх!..

Поделиться:
Популярные книги

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Сын Тишайшего 4

Яманов Александр
4. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 4

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Заход. Солнцев. Книга XII

Скабер Артемий
12. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Заход. Солнцев. Книга XII

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Законы Рода. Том 3

Андрей Мельник
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Локки 5. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
5. Локки
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 5. Потомок бога

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2