Гордасць (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Гордасць (на белорусском языке)

Шрифт:

Павел Кавалёў

Гордасць

Прыехаў я настаўнiкам у пачатковую школу адразу ж пасля заканчэння кароткатэрмiновых педагагiчных курсаў. Вёска, дзе была гэтая школа, спадабалася мне - невялiкая, з адной вулiцай, i ўся нiбы замаскiраваная ў зелянiне. Высокiя лiпы нахiлялi сваё раскошнае голле над сялянскiмi хатамi, стройныя шыракалiстыя клёны заўзята цягнулiся да сонца, рабiна ля школы звесiла свае багатыя ярка-чырвоныя гронкi, а яблынi на многiх прысядзiбных участках вабiлi сваiм жоўта-васковым адлiвам антонавак.

А вакол вiднелiся лясы. Здавалася, што палеткаў тут няма. Па той бок Iпуцi, за густымi

радамi алешын, пачыналiся залiўныя лугi, але i яны ўпiралiся ў сцяну велiчнага, маўклiвага, быццам заснуўшага лесу.

Палеткi калгаса "Рассвет" былi сярод лясоў. Палянкi цягнулiся на кiламетр - два, а потым зноў лес. I так усюды.

Зачаравана глядзеў я маладымi вачыма на прыгожы куток Магiлеўшчыны, дзе мне давялося пачынаць сваю настаўнiцкую працу.

Школа змяшчалася ў звычайнай сялянскай хаце-пяцiсценцы. У першай палавiне жыў гаспадар Сцяпан Яўменчык са сваёй жонкай, а ў другой стаяла штук дзесяць парт, класная дошка i шафа з усёй школьнай маёмасцю. Шафу мы крыху адсунулi ад сцяны, i за ёю ўтварыўся невялiчкi куточак. Гаспадыня завесiла яго паласатай посцiлкай i паставiла там мой ложак.

Вучняў было нямнога - вёска налiчвала ўсяго сорак двароў. Тады, у тысяча дзевяцьсот трыццаць першым годзе, у такiх школах, хоць i было ў iх па чатыры класы, працаваў толькi адзiн настаўнiк.

Без належнага педагагiчнага вопыту, без чалавека, якi б мог iншы раз дапамагчы, падбадзёрыць, узяўся я за працу. З першых дзён нават смутак агарнуў. Цi будуць слухаць мяне дзецi, цi спраўлюся адразу з чатырма класамi, цi хопiць умення?
– паўставалi пытаннi...

У чацвертым класе аказалася некалькi такiх хлопцаў, якiя i ростам былi не нiжэйшыя за мяне i па сiле, бадай, не слабейшыя. А як пазней высветлiлася, i гадамi яны былi мала маладзейшымi. Вось, думаю, папаўся: будуць свавольнiчаць, i нiчога з iмi не зробiш. Завадатарам у гэтай групе быў Васiль Якiмчук. Ён быў нават крыху вышэйшы за мяне, складны ў плячах, дужы ў руках, з пышнай шапкай светлых валасоў. Васiль пазбягаў глядзець мне проста ў вочы. А калi я адварочваўся, ён спадцiшка аглядваў мяне з усiх бакоў.

У першыя днi вучнi слухалi мяне ўважлiва. Вiдаць было, што Васiль Якiмчук i яго сябры прыглядаюцца да мяне, вывучаюць. Але аднойчы на ўроку ў чацвертым класе i адбылося тое, чаго я з першага дня чакаў. Васiль не падрыхтаваў урока па лiтаратурнаму чытанню, i я пачаў яго папракаць.

– А навошта мне гэтая лiтаратура?
– прагучаў басавiты голас Васiля.

Я крыху разгубiўся, не адразу знайшоў, што адказаць. А Васiль тым часам сваё:

– Усё роўна Пушкiна з нас не выйдзе...

Не памятаю ў дэталях, што я гаварыў тады, памятаю толькi, што ўсе вучнi глядзелi на мяне, мая разгубленасць перадалася i малым i чатырохкласнiкам. А Васiль тым часам без дазволу адышоў ад дошкi i сеў на сваё месца.

– Хто дазволiў табе сесцi?
– наколькi мог грозна запытаўся я.

Хлопец прыўзняўся неяк мешкавата, неахвотна. У твары яго была такая абыякавасць, што быццам бы мяне, маладога настаўнiка, i на свеце не было.

Ён стаяў, панурыўшы галаву.

А я тым часам спытаў пра той жа ўрок, на якi не адказаў Васiль, у дзяўчыны Насцi, самай лепшай вучанiцы, але намнога маладзейшай за Васiля. Насця адразу ж адказала. Ёй я дазволiў сесцi, а Васiль усё стаяў.

– Ну, вось бачыш цяпер,

Якiмчук, як трэба рыхтаваць урокi?

Ён маўчаў.

– Раблю папярэджанне, а ў другi раз прыму больш жорсткiя захады. Сядай!

Да мяне прыходзiла тая ўпэўненасць, з якою настаўнiк не павiнен разлучацца. Але я тады яшчэ не ведаў, што гэтая мая ўпэўненасць не вельмi трывалая.

Неяк мiмаволi я сам i разбурыў яе. Старэйшы брат Васiля, якi штогод выязджаў на заробкi ў Данбас, прывёз летам гармонiк.

Васiль прыглядаўся, прыслухоўваўся, як iграе брат, а затым i сам пачаў падбiраць лады. Брат любiў Васiля i пачаў яго пакрыху вучыць. Васiль аказаўся такiм здольным, што ўсе здзiвiлiся. Ад'язджаючы зноў у Данбас, брат пакiнуў Васiлю гармонiк. Вось i гучаць цяпер штовечар яго галасы на ўсю вёску. Васiль iграе, моладзь танцуе, вучнi таўкуцца там, а ўрокаў не робяць.

I пачалося для мяне самае цяжкае выпрабаванне. Маiм адкрытым працiўнiкам стаў Васiль. Яго гармонiк штовечар iграў на ўсю вёску, быццам дэманструючы перад усiмi сваю сiлу.

Бывалi часiны, што я сабе месца не знаходзiў. Штодзень пяць-шэсць вучняў позняцца на заняткi, а то i зусiм не прыходзяць, дрэнна рыхтуюць урокi. А Васiль Якiмчук пачаў прыходзiць на заняткi нават без падручнiкаў i сшыткаў.

Адказ знайшоўся, дапамагла музыка. Сам я, грэшнай справай, зайздросцiў свайму вучню Васiлю Якiмчуку, што ён так добра iграе. Нарадзiлася думка навучыцца самому iграць на гармонiку. Але ў каго вучыцца, дзе гармонiк узяць? Не такi ўжо я багаты, каб з набыцця гармонiка пачынаць трацiць свае першыя заробкi.

Аднойчы, калi закончыўся вучэбны дзень, я папрасiў Васiля Якiмчука застацца ў школе.

Усе выходзiлi азiраючыся, а Васiль чакаў, стаўшы ля майго стала. Я хуценька прыбраў усю сваю маёмасць i зачынiў шафу. Мы засталiся адзiн на адзiн.

– Сядай, - сказаў я, яшчэ добра не ведаючы сам, з чаго пачну гаворку.

Васiль сеў i нiбы незнарок адвярнуўся ад мяне. Я пакрыўдзiўся, але змаўчаў. Хацелася знайсцi тыя словы, пры дапамозе якiх можна было б пакласцi мост да прыязнай размовы i добрых узаемаадносiн з гэтым "цяжкiм" маiм вучнем. I раптам, нечакана для самога сябе, я сказаў Васiлю:

– Добра ты iграеш, браце, зайздрошчу я табе.

Васiль павярнуўся да мяне, недаверлiва блiснуў вачыма паўз верх маёй галавы i апусцiў вочы.

– Ажно самому хочацца навучыцца так iграць, - не спыняў я свайго наступу на Васiля.

Той узняў галаву i адкрыта паглядзеў на мяне. На самым краi яго губ мiльганула рыска здаволенай усмешкi.

– Не верыш?
– запытаўся я.

– Вы смеяцёся, - ужо зусiм сур'ёзна адказаў Васiль.

Тут ужо трэба было шукаць новых i важкiх аргументаў, каб трымаць хлопца ў стане зацiкаўленасцi маёй гаворкай, веры ў шчырасць маiх слоў.

Вядома, маё рашэнне было нечаканым для Васiля.

– Цi не мог бы ты па вечарах прыходзiць да мяне, каб навучыць мяне iграць на гармонiку?
– пытаўся я далей.

Васiль некалькi секунд маўчаў, а потым у сваю чаргу спытаў:

– З гармонiкам?

– Ага, прыходзь са сваiм гармонiкам...

Васiль удзячна глядзеў цяпер мне ў вочы, аднак усё яшчэ, мабыць, не верыў у шчырасць маёй просьбы. Мы пагаварылi так з паўгадзiны, i хлопец пераканаўся, што нiякай няшчырасцi ў маiх словах няма.

123

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Сочинитель

Константинов Андрей Дмитриевич
5. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.75
рейтинг книги
Сочинитель

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Хрущев Сергей
2. Трилогия об отце
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Кир Булычев. Собрание сочинений в 18 томах. Т.3

Булычев Кир
Собрания сочинений
Фантастика:
научная фантастика
7.33
рейтинг книги
Кир Булычев. Собрание сочинений в 18 томах. Т.3

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар