Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Кацёл з каменьчыкамі

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Пачакалі яны крыху - з'явіліся з зямлі парасткі, гусцець пачалі.

– Прынясі, кабета, матыку, - сказаў незнаёмы.

Тая прынесла. Расточкі ўжо ў кусцікі ператварыліся.

– Пацяпай вось так. Загарні ім ножкі ў кажушок... І яшчэ раз загарні. А кусцікі ўжо амаль кусты.

І вось на кустах

заззяла мора кветак. Белыя, ружовыя, лілаватыя, ружова-белыя зорачкі. І ўсе з жоўтым сэрцайкам.

– Вось цяпер можаш іх памацаць на выбар, - сказаў незнаёмы.
– Гэта як дзеці галодныя.

І выняў два камяні з-пад куста.

Пасля засумавалі кусты, паблякла іх лакіравана-шурпатая, зялёная зверху і матавая спадыспаду паверхня, пасохла гікаўё.

– Ну вось, заўтра будзеш капаць. На ўсю зіму хопіць, - сказаў незнаёмы.
– І з суседзямі падзяліся.

– Ясна, - сказала Мар'я, бо ўжо далятаў з хаты сыты, некаменны дух.
– З суседзямі найперш.

– Мне! Мне!
– кінуўся Ігнат.
– Мне перш за ўсё! Я іх кармлю-паю!

– І на работу наймаеш?
– спытаў незнаёмы. Выняў адзін камень, і той закурэў у ягоных руках, а чалавек разламаў яго, пасаліў і стаў есці.
– І не адмовіў ім у ежы, калі галадалі?

– Мне! Мне! Наймаю, кармлю.

– Добра, - сказаў незнаёмы.
– Набяры кацёл каменьчыкаў са свайго поля. Ды хутчэй.

Ігнат чуйдух прыляцеў з катлом. Самых буйных, з кулак, камянёў нацягаў.

– Во! Во! У мяне ж і каменьчыкі. Во ў мяне, дык камні з кулак. А гэтыя ж лайдакі, хіба ў іх камні. Слёзы, а не камні.

– Слёзы, - сказаў незнаёмы.
– Дык хочаш, каб у цябе яшчэ больш стала? Усё ж ёсць. Што даў - такі і плод.

– Мне! Мне! У мяне і камні.

– Глядзі-і, - сказаў незнаёмы і сыпануў камяні па Ігнатавым полі. І яшчэ. І яшчэ. Засеяў

усё поле.

– Ну вось. Даў сёння хлеба яе дзецям?

– А што? Галадранцы. Самога з'ядуць, як мяккі будзеш.

Незнаёмы махнуў рукой.

Камні пачалі расці. Усе ўтрох стаялі і глядзелі, як яны растуць: каменьчыкі - камні - камяні - камяніскі. Усё поле закрылі. Ігнат аж падскочыў.

– Ну чакайце, за такімі вы яшчэ й да мяне прыбяжыце. Прыйдзеце, любенькія, як прыпрэ.

Паглядзеў на яго незнаёмы, плюнуў.

– Ну вось, маеш, - сказаў.

– А чаму яны не зарываюцца?

– А таму, што вечна ім заставацца на вачах у людзей, як кожнаму скнарству, як кожнай жорсткасці, як кожнай нелюбові да людзей, як кожнай Несправядлівасці.

І пайшоў з жанчынай да яе хаты.

Кінуўся шчаслівы гаспадар да поля - не поле, а суцэльная каменная крушня. Валуны велічынёю з хату. На тысячу год наперад з зямлі вылезлі.

Пакуль дзеці, незнаёмы і жанчына елі ў хаце «камяні» - усё наваколле чула з-за каменнага мура дзікі віск і выццё. Выў і рыкаў Ігнат.

А пасля незнаёмы ўстаў.

– Пайду, - сказаў ён, закінуўшы за плечы торбу.

– Чым мне табе аддзячыць?

– Нічым. Дабрынёю да людзей. Ды гэтага дабра ў цябе заўжды хапала.

– Пайду пагляджу, як сусед. Звар'яцеў, пэўна.

– Нічога. Я ж кажу... дабра ў нас хапала. Залішне.

І пайшоў у свет, абапіраючыся на кій. Пад касыя асеннія хмары. Насустрач пералётам, што, калючыя, каціліся яму пад ногі. Ужо зводдаль азірнуўся - Мар'я і дзеці глядзелі яму ўслед, маленькія на чорнай раллі.

– Гэй! А імя ёй будзе - Бульба!
– крыкнуў ім незнаёмы.

І так з'явілася на Беларусі Бульба.

12
Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Не лечи мне мозги, МАГ!

Ордина Ирина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Не лечи мне мозги, МАГ!

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Спасение 6-го

Уолш Хлоя
3. Парни из школы Томмен
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Спасение 6-го

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке