Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ваза-ваза. Белая ваза з сінімі рыбамі.

Ён пайшоў па напаўцёмных пакоях.

Чорныя ялiны. Змрокам напоўнены дом. За вокнамi гасцiнай халодная зорка гарыць мiж дрэў. Што гэта, пачатак канца цi канец пачатку?

Хоць бы хутчэй, хоць бы хутчэй паўстанне. Няхай нават смерць! Бо немагчыма

болей цярпець гэта гнілое, душнае ліхалецце, хлусню, разважанні кроераў, мусатавых, корвідаў, дэмбавецкіх — усёй гэтай навалачы. I немагчыма больш сядзець у гэтым доме, бачыць у цёмных вокнах конусы ялін і вострую, як салдацта багнет, нацэлены ў тваё сэрца, зорку. Немагчыма бачыць рабоў і паноў, немагчыма напрактыкоўвацца ў цярпенні, бачыць, як другія ўдасканальваюцца ў ліслівасці. Немагчыма бачыць царкву, кароны, расшытыя мундзіры. Немагчыма бачыць на кожным раздарожжы, над усёй краінай узлёт прабітых цвікамі рук.

Лепей бы ўжо яму, Алесю Загорскаму, выкупіць грахі ўсіх, сваёй крывёю здабыць вызваленне для ўсіх, загінуць за ўсіх.

Ён раптам зразумеў, чаго яму не хапае, пакуль няма бітвы. Няхай сабе сябры і ён сам пагарджаюць вершамі. Сёння ён не можа.

Пяро бегала, пакідаючы радкі:

Чым угнявiла ты бога? I чым раззлавала, Што над табою, яшчэ не апетай i сотняю строф, Маятнiк часу упаў, i касцельная цемра настала, Цемра прабiтых далоняў i тысяч няправых галгоф? Што ты зрабіла зямлі — ад фіёрдаў да Рыма, Што залівалі пажары цябе, распраналі вятры, Што паміралі ў сібірах твае маладыя багрымы, Што
дастаеўскія кідалі нівы твае і бары?
Хто адабраў тваю памяць, мая дарагая, Што, на працягу вякоў, забываючы мукі свае, Лепшых паэтаў сваіх забыццём ты смяротным караеш, Лепшых прарокаў каменнем няведання б'еш? Веру ў адно. Калі злосць векавечную звяжуць I над крыніцамі зорка-Палын узыдзе, Ты на судзе — пад архангелаў трубы — Марыі адкажаш. Скажаш адзінае слова за ўсіх на планеце людзей: "Ў бiтвах скрываўлена, каб чалавецтва ўваскрэсла, Каб на палетках ягоных воля i мова ўзраслi. Мацi сыноў чалавечых. Я столькi пакут перанесла. Можна зямлi дараваць, Калі я існую на зямлі".

Ён не верыў, а вобразы атрымаліся міфалагічныя.

Ды і хіба ў гэтым справа, калі сапраўды гіне ўсё добрае, калі праўду кажуць булгарыны, а за волю ваююць мураўёвы, калі сапраўды над зямлёю ўзлёт прабітых рук?

Ён глядзеў у акно, на зорку. I раптам убачыў…

…У небе стаялі светлыя слупы ад гарызонта да зеніту. Яны мяняліся месцамі, крайняя іхняя грань была зырка-барвяная, яна разгаралася і нагадвала пажар. А пасярэдзіне ўставалі белыя палосы і слупы.

Рэдкае на такім поўдні і таму слабое, уставала над зямлёй паўночнае ззянне.

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Попаданка в семье драконов

Свадьбина Любовь
Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.37
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Имя нам Легион. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 11

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX