Каля нябожчыка (на белорусском языке)
Шрифт:
– Бачыў.
– Можа, ён не памёр?
– Але ж ён ужо пачаў гнiць.
– Што ж рабiць?
Мой
– Трэба пайсцi паглядзець.
Я ўзяў свечку i ўвайшоў першы, абшукваючы позiркам увесь пакой, усе цёмныя куткi. Нiчога больш не варушылася. Я падышоў да ложка i аслупянеў ад здзiўлення i жаху: Шапэнгаўэр ужо не смяяўся! Твар быў скручаны жудаснай грымасай, зубы сцiснулiся, шчокi глыбока правалiлiся. Я прашаптаў:
– Ён не памёр!
Але страшэнны смурод даходзiў да мяне, душыў мяне. Я стаяў нерухома,
Тады мой сябар узяў другую свечку i нахiлiўся. Пасля, не сказаўшы нi слова, узяў мяне за руку. Я паглядзеў, куды ён паказваў, i ўбачыў на падлозе пад фатэлем побач з ложкам Шапэнгаўэраў зубны пратэз, белы на цёмным дыване, адкрыты, нiбы гатовы ўкусiць.
Распад цела расцiснуў скiвiцы, i пратэз выпаў з рота.
У той дзень, пане, мне папраўдзе было страшна.
Сонца ўжо нiзка апусцiлася над зiхатлiвым морам, i таму сухотны немец падняўся, развiтаўся са мною i вярнуўся ў гатэль.