Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Калядны харал

Дыкенс Чарлз

Шрифт:

Клерк у каморцы мімаволі заслухаўся і запляскаў у далоні, аднак, зразумеўшы, што яго радасць несвоечасовая, сумеўся і кінуўся мяшаць у каміне агонь. Самотны вугольчык такога націску не вытрымаў і канчаткова згас.

— Яшчэ адзін гук, — крыкнуў Скрудж клерку, — і гэтыя Каляды вы адзначыце, страціўшы месца ў канторы! А вы, спадар, як я бачу, майстар часаць языком, — звярнуўся ён да пляменніка. — І чаму вы дагэтуль не ў парламенце?

— Хопіць злавацца, дзядзечка! Прыходзьце да нас заўтра на святочны абед!

Скрудж сказаў, што ўжо лепей ён пойдзе… так, менавіта гэта ён і сказаў. Пасля, не саромеючыся, дадаў яшчэ некалькі пажаданняў.

— Але навошта? — ускрыкнуў пляменнік. — Навошта вы так кажаце?

— А навошта ты ажаніўся? — запытаў Скрудж.

— Я пакахаў яе.

— Пакахаў! — рыкнуў Скрудж, нібыта пачуўшы адзінае ў свеце слова, дурнейшае за “вясёлыя Каляды”. — Усяго найлепшага!

— Але дзядзечка, вы ж і раней

ніколі не наведваліся да мяне ў госці. Навошта цяпер вінаваціць маю жаніцьбу?

— Усяго найлепшага! — паўтарыў Скрудж.

— Я нічога ў вас не прашу, мне нічога не трэба. Чаму мы не можам быць сябрамі?

— Усяго найлепшага! — прамовіў Скрудж.

— Як жа мне шкада, што вы такі непахісны! Я з вамі ніколі не сварыўся і ні ў чым перад вамі не вінаваты. Я хацеў пасябраваць з вамі дзеля свята, і мой святочны настрой вы не сапсуяце. А таму вясёлых вам Калядаў, дзядзечка!

— Усяго найлепшага! — сказаў Скрудж.

— І шчаслівага Новага году!

— Усяго найлепшага! — паўтарыў Скрудж, і яго пляменнік, нягледзячы ні на што, пакінуў пакой без адзінага кепскага слова. Ля дзвярэй ён крыху затрымаўся, каб павіншаваць клерка, які, хоць і прамёрз да касцей, быў нашмат цяплейшы за Скруджа і сардэчна адказаў на пажаданні.

— Яшчэ адзін вар’ят, — прамармытаў Скрудж, падслухаўшы іх размову. — Гэты клерк, які зарабляе ўсяго пятнаццаць шылінгаў на тыдзень і мусіць утрымліваць жонку і сям’ю, таксама гаворыць пра нейкія вясёлыя Каляды! Яны мяне да Бедламу давядуць!

Вар’ят тым часам, выпусціўшы пляменніка Скруджа, упусціў двух іншых наведнікаў. Гэта былі прыемныя з аблічча мажныя джэнтльмены, якія цяпер, увайшоўшы ў кантору і зняўшы капелюшы, ветліва кланяліся Скруджу і даставалі нейкія паперы.

— Скрудж і Марлі, калі не памыляюся? — спытаў адзін з іх, звяраючыся з нейкім спісам. — Маю гонар звяртацца да містэра Скруджа ці да містэра Марлі?

— Містэр Марлі памёр сем гадоў таму, — адказаў Скрудж, — акурат у гэтую ноч.

— Але мы ўпэўненыя, што яго шчодрасць перайшла да яго годнага кампаньёна, — сказаў адзін з джэнтльменаў і падаў Скруджу свае дакументы.

Два годныя кампаньёны і праўда былі вартыя адзін аднаго. Пачуўшы пагрозлівае слова “шчодрасць”, Скрудж нахмурыўся, пахітаў галавой і вярнуў паперы ўладальніку.

— У гэтыя святочныя дні, містэр Скрудж, — працягваў джэнтльмен, беручы пяро, — мы больш чым калі мусім паклапаціцца пра бедных і няшчасных, што жорстка пакутуюць ад нястачы. Тысячы людзей не маюць самага неабходнага для жыцця, сотням тысяч няма дзе прыхіліць галаву.

— Хіба ў нас не хапае турмаў? — здзівіўся Скрудж.

— Турмаў? Ды колькі заўгодна, — адказаў джэнтльмен, кладучы пяро назад.

— А працоўных дамоў? — настойваў Скрудж. — Яны ўсё яшчэ дзейнічаюць?

— На жаль, так, — адказаў джэнтльмен, — хаця я ахвотна сказаў бы, што іх даўно пазакрывалі.

— Значыць, існуе яшчэ прымусовая праца, а закон пра бедных у сіле? — працягваў Скрудж.

— І тое, і другое пакуль не адмянілі.

— Ох, а я ўжо, паслухаўшы вас, спалохаўся, што гэтыя карысныя рэчы чамусьці скасаваныя! — усклікнуў Скрудж. — Рады чуць, што памыліўся.

— Усе гэтыя законы і ўстановы наўрад ці маюць на мэце хрысціянскі клопат пра душу і цела бедакоў, — запярэчыў джэнтльмен, — а таму мы вырашылі сабраць грошай, каб купіць няшчасным хаця б крыху ежы, піцця і цёплага адзення. Мы выбралі менавіта перадкалядны час, бо ў такія дні беднасць адчуваецца найвастрэй, а багацце дорыць найбольш радасці. Якую суму дазволіце запісаць пад вашым імем?

— Ніякае! — адказаў Скрудж.

— Вы хочаце ўнесці грошы ананімна?

— Я хачу, каб мяне пакінулі ў спакоі, — адказаў Скрудж. — Калі ўжо вы пажадалі ведаць, чаго я хачу, вось вам мой адказ. Я не весялюся на Каляды і не магу выдаткоўваць грошы, каб весяліць лайдакоў. Я падтрымліваю ўстановы, пра якія казаў, і гэтага з мяне даволі. Тыя, хто цярпіць нястачу, могуць ісці туды.

— Мала хто захоча туды пайсці — ужо лепш памерці.

— Ну і хай паміраюць, — сказаў Скрудж, — і скарачаюць лішак насельніцтва. Да таго ж, прабачце, мяне гэта зусім не цікавіць.

— Але гэта мусіць вас цікавіць! — запярэчыў джэнтльмен.

— Гэта не мая справа, — абурыўся Скрудж. — Хай кожны займаецца сваімі справамі і не лезе ў чужыя. Мне дык сваіх цалкам хапае. Усяго найлепшага, джэнтльмены!

Зразумеўшы, што спрачацца няма сэнсу, джэнтльмены зніклі за дзвярыма. Задаволены сабой, Скрудж вярнуўся да перарваных справаў весялейшы, чым звычайна.

Тым часам цемра і імгла згусціліся так, што на вуліцы з’явіліся людзі з паходнямі, якія прапаноўвалі свае паслугі — ісці перад экіпажамі і асвятляць дарогу. Старадаўняя царкоўная званіца, чый даўно асіплы звон кожнага дня хітравата пазіраў на Скруджа з гатычнага акенца, зрабілася зусім нябачнай — здавалася, гадзіны і чвэрці вызвоньваліся дзесьці ў аблоках, і кожны ўдар суправаджаўся такім тоненькім бразгатаннем, быццам

у звона ад холаду зуб на зуб не трапляе. Мароз мацнеў. У куце двара, што выходзіў на галоўную вуліцу, некалькі рабочых рамантавалі газавыя трубы, запаліўшы ў жароўні вялікае вогнішча, на якое сабраліся бесхацінцы. Яны грэлі рукі і зачаравана глядзелі на агонь. Забыты ўсімі водаправодны кран паныла сцякаў вадой і пакрысе замярзаў, самотна пакрываючыся чалавеканенавісніцкай коркай лёду. Яркія вітрыны, у якіх ажно патрэсквалі ад гарачыні галінкі вастралісту, асвятлялі бляклыя твары мінакоў. Бакалейныя і мясныя крамкі ператварыліся ў шыкоўнае відовішча і нібыта цвялілі пакупнікоў — нельга было паверыць, што яны маюць хоць нейкае дачыненне да такой нудлівай справы, як гандаль і зніжкі. Лорд-мэр у раскошным палацы ўжо загадваў сваім пяцідзесяці кухарам і лёкаям не страляць варон, а рыхтавацца так, каб Каляды былі вартыя лорда-мэра, і нават маленькі краўчык, якога ён у мінулы панядзелак аштрафаваў на пяць шылінгаў за п’янства і крыважэрныя паводзіны на вуліцах, ужо размешваў на сваім гарышчы калядны пудынг, а яго сухарлявая жонка тым часам пабегла з дзіцем купляць ялавічыну.

Аднак туман усё гусцейшы, мароз усё мацнейшы! Калючы, пранізлівы, рэзкі холад! Калі б добры наш святы Дунстан [1] схапіў д’ябла за нос такім марозам, а не нейкімі там шчыпцамі, ох і закрычаў бы нячысты! Ох і дасталася б яму! Вось і аднаго маладога ўладальніка досыць сціплага носа галодны мароз ужо да душы пакусаў і пагрыз не раўнуючы сабака костку; змерзлы юнак акурат спыніўся ля замочнай шчылінкі Скруджа, каб забавіць таго вясёлай калядкай, аднак адразу пасля першых словаў святочнае песні: “Дай Бог, панове, шчасця вам, хай сум пакіне вас…” [2] — Скрудж з такім імпэтам схапіўся за лінейку, што перапужаны спявак кінуўся наўцёкі. Цяпер у шчылінку зазіралі толькі туман і блізкі сваяк Скруджа — мароз.

1

Святы Дунстан (909–988) — ангельскі святы, арцыбіскуп Кентэрберыйскі, апякун кавалёў і залатароў. Паводле легенды, ухапіў аднойчы шчыпцамі д’ябла за нос, а таму на абразах часта выяўляўся менавіта з імі як сімвалам свайго рамяства.

2

“Дай Бог, панове, шчасця вам, хай сум пакіне вас…” — радок са знакамітай ангельскай калядкі:

Дай Бог, панове, шчасця вам, Хай сум пакіне вас, Бо нарадзіўся Збаўца наш У гэты добры час, Каб ратаваць Адамаў род, Што ў цемрадзі заграз. О, вось у нас радасць і спеў, Радасць і спеў, О, вось у нас радасць і спеў. Тады анёл нябёсны Зляцеў да тых мясцін І пастухам прынёс ён Найлепшую з навін — Што нарадзіўся на зямлі Маленькі Божы Сын. О, вось у нас радасць і спеў, Радасць і спеў, О, вось у нас радасць і спеў. І пастухі на полі Пакінулі гурты І ўраз, не баючыся Ні ветру, ні слаты, Пабеглі ў горад Бэтлеем, Дзе спаў наш Пан святы. О, вось у нас радасць і спеў, Радасць і спеў, О, вось у нас радасць і спеў. І там у горадзе, ў хляве, Дзе сена ды валы, Ляжаў у бедных яслях Збавіцель наш малы, Марыя ж маці побач Узносіла хвалы. О, вось у нас радасць і спеў, Радасць і спеў, О, вось у нас радасць і спеў. Няхай жа Богу слава Ляціць з усіх дамоў, І між людзей пануюць хай Братэрства і любоў, Бо сёння шчаснай весткай Бог Ліхія пабароў — О, вось у нас радасць і спеў, Радасць і спеў, О, вось у нас радасць і спеў.

(пераклад Антона Францішка Брыля)

Поделиться:
Популярные книги

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Господин моих ночей (Дилогия)

Ардова Алиса
Маги Лагора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.14
рейтинг книги
Господин моих ночей (Дилогия)

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3