Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Во як! — збянтэжана сказаў Агееў. — І даўно скончыла?

— У семдзесят восьмым, добра памятаю. Я паступаў, ды зрэзаўся: конкурс! А яна скончыла.

Агееў адразу нахмурыўся, прыкідваючы сабе: колькі ж ёй магло быць у семдзесят восьмым? Не, штосьці пазнавата было ёй у пяцьдзесят гадоў канчаць інстытут. Наўрад ці гэта яна.

— Даруйце, а якога яна ўзросту?

— Узросту? Ды мая равесніца. Разам у школу хадзілі. Толькі я яшчэ армію адслужыў… А што, не тая, выходзіць?

— Не тая, — сказаў Агееў і паныла кіўнуў на развітанне.

Ён і яшчэ пытаўся: у выпадковых вулічных сустрэчных, што мелі на выгляд гадоў пад шэсцьдзесят ці болей, падыходзіў да сівой прадаўшчыцы кіёска «Саюздруку», некалькі разоў заходзіў у двары, калі бачыў каго-небудзь з вуліцы. Людзі старэйшыя лёгка ўспаміналі Лукаша, некаторыя памяталі Бараноўскую, вельмі нямногія ўспаміналі настаўніцу Веру Адамаўну, але ніхто нічога канкрэтнага не мог сказаць пра яе сястру. Быццам прыязджала, нядоўга пажыла тут, а куды падзелася — гэтага не ведаў ніхто.

Мяркуючы па ўсім, загінула. Але дзе? І калі?

Думаючы пра тое ў бяссонныя ночы, Агееў непазбежна апынаўся ў тупіку. Шматлікія спробы яго што-небудзь даведацца пра Марыю з дапамогай архіву, пісьмаў і запытанняў у афіцыйныя органы заўсёды заканчваліся тупіковымі адказамі накшталт «не чысліцца», «не значыцца», «звестак

не маецца». Але ж ён разумеў, што пасля столькіх гадоў, можа, адзінай магчымасцю ў ягоных пошуках сталі дакументы, спісы, архіўныя даведкі, у якіх было шмат чаго, але, на жаль, нічога не было пра яе. Зрэшты, калі падумаць, дык нічога і не магло быць. У тую жахлівую восень яны болей за ўсё на свеце баяліся дакументаў, спісаў, запісак, нават выпадкова згубленай паперкі, якая проста і нечакана магла зрабіцца ўлікай. А пра народную памяць або гісторыю хто тады думаў? Шлях у гісторыю для іх быў перакрыты штодзённай небяспекай, перабрацца цераз якую часта нельга было і думаць. Усе апошнія гады, рассылаючы пісьмы, звяртаючыся ў архівы і распытваючы людзей, Агееў разумеў, што не так прагне знайсці яе, колькі ашукаць сябе, утрымацца ў кволай уладзе ілюзій ад непазбежнасці апошняга, самага непажаданага адказу. Гэты апошні адказ мог мець для яго такі вынік, пасля якога не заставалася ўжо нічога, і Агееў адсоўваў яго як толькі мог, у роспачы хапаючыся за кожнае, нават малаважнае чалавечае сведчанне, цьмяны слых ці нават недарэчнае меркаванне.

Але вось, здаецца, прыйшоў канец усім яго ілюзіям, ніхто аб ёй нічога не ведаў, яна сапраўды без следу знікла той восенню сорак першага, быццам і не жыла на зямлі.

Заставалася апошняе.

Прыехаўшы ў гэты пасёлак, ён пасяліўся тады ў цеснай пасялковай гасцінічцы, каля лазні, дзе ў квадратным пакойчыку з ракавінай і рукамыйнікам пастаўленыя ў два рады стаялі шэсць ложкаў, на якіх амаль кожную ноч мяняліся жыхары — камандзіраваныя, упаўнаважаныя, шафёры. І толькі ён цэлы тыдзень займаў кутні, з гнуткаю сеткай ложак, і калі загадчыца запыталася, колькі яшчэ ён прабудзе, ён адказаў не адразу. Ён проста не ведаў, колькі яму яшчэ давядзецца прабыць у гэтым пасёлку, канца яго справы яшчэ не было відаць, але ў раёне склікалася нейкая важная нарада, і ў гасцініцы спатрэбіліся вольныя месцы. Яго не высялялі, хаця і маглі зрабіць гэта, толькі пацікавіліся тэрмінам яго выезду, але ад гэтага пытання тоўстай, мусіць, ад нерухомай працы загадчыцы з залатымі пярсцёнкамі на ўсіх пальцах рук патыхнула нядобразычлівасцю, і ён, падумаўшы, сказаў: заўтра. У той жа дзень пасля абеду, хуценька перакусіўшы ў буфеце, зайшоў ва ўнівермаг, у аддзеле спорттавараў купіў невялічкую парусінавую палатку, спальнік, што-колечы з турысцкіх прылад, патраціўшы на пакупкі большую частку прыхопленых з сабой грошай, і перанёс усё за могілкі, на бераг кар'ера. Тут аказалася не горш, чым у той гасцініцы. Па крайняй меры, тут ён быў у абсалютным спакоі, на адзіноце, сам з сабой і сваімі невясёлымі думкамі — што магло быць лепш у ягоным становішчы?

Ранішняе сонца даўно вісела ўгары над раскапаным кар'ерам, набліжалася спякотная пара дня. Агееў скінуў на зямлю куртку, пачаў часта адцягваць мяккі разрэз трыко на грудзях, абдаючы распаранае цела застаялым паветрам. У кар'ер амаль што не задуваў вецер, ад нагрэтага гліністага абрыву дыхала сухой гарачынёй, як з печы. Агееў перакапаў рыдлёўкай амаль паўбугра зямлі, усё адкідваючы ўбок розныя абломкі, іржавыя бляшанкі, чарапкі, аднак без жаднай прыкметы таго, што можна б аднесці да больш-менш аддаленай даўнасці. Можа, і правільна сказалі яму ў выканкоме, што тут нічога не засталося, целы расстраляных перахавалі ўлетку сорак чацвёртага адразу пасля вызвалення і што іх было ўсяго трое. Усе мужчыны. Ніводнага жаночага цела там не было. Калі ж ён пацікавіўся, як адрознівалі целы пасля іх амаль трохгадовага ляжання ў зямлі, яму не адказалі. А цётка-прыбіральшчыца пры гасцініцы, з якой ён неяк завёў пра тое гаворку, сказала проста:

— Ды як адрознівалі? Сабралі костачкі ды расклалі ў тры дамавіны. Як там адрозніш…

Усё ж ён дазнаўся з дапамогай сведак, што не проста сабралі костачкі, што там быў доктар і што некаторыя целы нават пазналі родзічы. Ва ўсякім разе, з пэўнаю доляй верагоднасці на памылку целы расстраляных былі апазнаны, і сярод трох цела яе не было.

Але тады дзе ж яна?

Канечне, і без таго расстрэлу яна магла дзесяць разоў памерці падчас і пасля вайны, яе маглі адправіць у які-небудзь канцлагер, якіх было мноства ў немцаў. Але ўсё гэта толькі ў тым выпадку, калі яна не засталася тут, у гэтым кар'еры. Ён не мог меркаваць пра іншы вынік да таго часу, пакуль на свае вочы не пераканаецца, што яе костак тут не засталося, што іх не заваліла заходнім краем абрыву, які рухнуў у яму вясной сорак другога. Праклятая гэтая яма на паўсотню крокаў упоперак, якую толькі прыблізна можна было палічыць кар'ерам, тым не менш умела хаваць свае тайны, яна адабрала ў Агеева большую частку лета, столькі працы, поту, але да апошняга дня так нічога яму і не адкрыла.

І ўсё ж ён не думаў здавацца, капітуляваць перад гэтым бязладдзем зляжалага шчэбеню, ён перакапае яго па жменьцы, але ці знойдзе тое, што гэтак шукае, ці пераканаецца, што тут нічога няма.

Калі тут нічога няма, тады ў яго застанецца надзея — слабенькая, няпэўная павуцінка, якая, магчыма, павядзе да жыцця з гэтай ямы — у будучыню ці нават у вечнасць…

Тады было гэткае ж спякотнае лета…

Напорны паўднёва-заходні вецер, што ўвесь дзень разгоніста гойсаў па летніх абшарах палёў, надвячоркам трохі аціх, паніжэлае сонца ў рэдзенькай смузе неба страціла свой гарачы імпэт і не пякло, як раней. У караткаватым цяні раскідзістага куста шыпшыны на мяжы здратаванай каровамі жытняй нівы стала прахалодней і ўвогуле цярпіма, калі б не надакучная смага. Каторы ўжо раз Агееў перакуліў над вуснамі трафейную, абшытую лямцам біклагу, і толькі адна кропля з яе ўпала на яго няголены падбародак, казытліва спаўзла за расшпілены каўнер гімнасцёркі. Ні ў біклажцы і нідзе паблізу вады не было. Напэўна, з паўдня ён ляжаў тут на разасланай, са слядамі засохлай крыві, ватоўцы і таміўся ў панылым чаканні, якому, здавалася, не будзе канца. Спярша намаганнем волі ён зацінаў нецярпенне, стараючыся думаць аб чымсьці далёкім, што не адносілася да яго чакання, але спакваля яго ўсё болей разбірала злосць на Малаковіча — ужо ці не забыўся той на яго, пакінутага пад кустом у жыце? Раздражнёнасць яго, аднак, хутка міналася, усё ж ён разумеў, што не, не забыўся, не затым той вёў яго столькі, каб пасля кінуць за які кіламетр ад мястэчка. Зрэшты, Агееў ведаў, што сам Малаковіч цяпер рызыкаваў куды больш за яго — не так проста было ўдзень паявіцца на местачковых вуліцах, каб не нарвацца на немцаў ці на паліцыю. Агееў яму казаў: не спяшайся, давай пераседзім у полі, дачакаемся вечара, а там, як сцямнее, прабрацца праз мястэчка, напэўна, будзе лягчэй. Малаковіч згаджаўся, але во зрабіў па-свойму,

відаць, не хапіла трывання дачакацца вечара. Канечне, ён ведаў тут кожную сцежку, кожны закутак і пераход, якія выбегаў яшчэ падшыванцам, але, мабыць, і яго тут ведаў кожны местачковы сабака, які цяпер лёгка мог пазнаць лейтэнанта і выдаць паліцыі.

Час ад часу Агееў нецярпліва прыступаў на адну нагу і, абапёршыся на вінтоўку, пазіраў цераз паблытанае, нахіленае да зямлі пераспелае жыта. За жытам і шырокім бульбяным палеткам відаць былі ўскраінныя дамкі мястэчка, парканы і платы, месцамі атуленыя густой зелянінай садоў і кустоўя. Воддаль, у глыбіні гэтага паселішча, высіліся ў бясхмарным небе два жоўтыя царкоўныя купалы, каля іх бялела нейкая вузкая збудоўка з вастраверхім бляшаным дахам, падобная на пажарную каланчу, ці што. Збоч на ўскраіне зелянела цесная купа старых аграмадных дрэў — можа, на месцы былога маёнтка ці могілак. Адтуль па нябачнай за пасевамі дарозе выехала фурманка з двума седакамі, і порсткае гнядое жарабя то забягала наперад, то адставала, гарэзліва даганяючы затым матку. Малаковіча нідзе не было, і Агееў з прыкрасцю апусціўся на ўляжалую ватоўку, зручней уладкоўваючы параненую нагу, якая пад вечар разбалелася аж занадта. Мінула ўжо шмат часу пасля ранення, а асколачная рана вышэй калена амаль не гаілася, вельмі дакучала на хадзе, асабліва балела ноччу, і Агееў з усё большым неспакоем думаў, ці не застаўся там і асколак. Калі застаўся асколак, дык ягоныя справы дрэнь, з асколкам рана наўрад ці загоіцца, будзе гніць, а то яшчэ падключыцца і гангрэна, тады яму зусім будуць кранты. Спусціўшы да калень сіняе галіфэ, ён абмацаў мокрую павязку, ад якой ішоў агідны гнілаваты смурод. Трэба было перабінтаваць нагу, але бінта ён не меў, учора разадраў на кавалкі апошнюю анучу з аблезлага, у белы гарошак паркалю. Гэта была жаночая блузка, мабыць, той вастравокай маладзіцы з леснічоўкі кіламетраў за трыццаць адсюль. Калі яны з Малаковічам падышлі да гэтай лясной збудоўкі, іх сустрэў ашалелы брэх рыжага калматага сабакі, доўга з хаты за тынам ніхто не паказваўся, пасля выйшаў змрочны сівабароды стары, і яны папрасілі напіцца. З гэтай просьбы яны пачыналі заўжды, калі наставаў час падумаць пра начлег і яду, і па тым, як гаспадары выносілі ваду, вырашалі астатняе. Ваўкаваты выгляд старога даваў мала надзеі, і Агееў кіўнуў Малаковічу раз і другі — маўляў, патупалі, чаго чакаць? Але тут на ганку паявілася маладая, нетутэйшага выгляду кабетка ў лёгкай блузцы і па-гарадскому, на патыліцы, завязанай хусцінцы, яна вынесла вялікую медную кварту сцюдзёнай вады, якую яны па чарзе выпілі ўсю да дна, і Агееў завёў з жанчынай гаворку на тэму «паесці». Маладзіца стрымана, хаця і добразычліва, запрасіла іх у хату, стары прытрымаў ашалелага ад брэху сабаку, і яны апынуліся ў прахалоднай абжытай святліцы са свежапамытай падлогай з новых хваёвых дошак. Пераступіўшы парог, Агееў прыемна здзівіўся ад мноства кветак, якія тут скрозь зелянелі і цвілі — на падаконніках, табурэтках, па вуглах і лаўках, густа застаўленых гаршкамі і вазонамі, нібы ў краме кветак, куды ён аднойчы забрыў у Беластоку. Іх накармілі ячменнай кашай на сале, напаілі малаком, Агееў не супраць быў заначаваць тут і пачаў ужо намякаць аб тым маладзіцы. Раптам у адказ на нейкі ягоны бязвінны жарт яна заплакала, ды так няўцешна і роспачна, што яны знерухомелі. Калі яна выбегла з хаты, барадаты стары сказаў, памаўчаўшы: «Вот мужа яе, сына маво, убілі. А ана із Расеі…»

Начаваць там яны не засталіся, у Агеева знікла на тое жаданне, а Малаковіч ірваўся да сваіх — заставаліся апошнія тры дзесяткі кіламетраў, і яго цяжка было ўгаварыць затрымацца. Немцаў у гэтым балоціста-раўнінным краі нідзе не было чуваць, мабыць, фронт прайшоў стараной, і яны рушылі ў дарогу — да захаду сонца прайшлі яшчэ кіламетраў восем і заначавалі на полі, у невялікім бярэзнічку. Увогуле прайшлі няшмат, але на большае і не разлічвалі — яны ўжо змагліся. Спярша, калі прарываліся з акружэння і спрабавалі дагнаць лінію фронту, ішлі ўдзень і ўначы, адпачывалі па гадзіне ў суткі і проста падалі на хаду без сну і ад знямогі. Да пераходу цераз «жалезку» іх група налічвала пяцьдзесят сем чалавек, камандаваў ёю маёр з упраўлення арміі, на выгляд надта бравы ваяка з чорнымі касмылявымі брывамі, ён гнаў іх, як толькі было магчыма, каб дагнаць сваіх ці перайсці лінію фронту. Аднак лініі нідзе не было, тапаграфічная карта з двух аркушаў у маёра неўзабаве скончылася, і аднойчы ў змроку яны наткнуліся на нейкую матарызаваную нямецкую часць, якая сваімі амфібіямі, матацыкламі і грузавікамі забіла ўсе вёскі навокал. Мабыць, ім трэба было павярнуць назад ці ўзяць куды ўбок, у абход, але маёр папёр напралом, яны ўвязаліся ў няпэўны зацяжны бой на подступах да нейкае станцыі, немцы тым часам падцягнулі сілы і наладзілі ім такі тарарам, што з усяе групы, напэўна, толькі Малаковіч з Агеевым засталіся жывыя, і то толькі таму, што своечасова зразумелі промах і павярнулі з-пад нямецкага агню ўбок. Пад раніцу яны апынуліся на беразе шырокага, парослага лазняком балота наводдаль ад дарог, немцаў тут можна было не баяцца, і абодва пачалі лаяць маёра, які так па-дурному загубіў групу. Асабліва злосны быў Малаковіч, той ноччу паранены куляй у плячо. Праўда, рана была не цяжкая, куля толькі зачапіла плячо, але ўсё ж рука балела і перашкаджала ўпраўляцца са зброяй. Агееў са сваёй распухлай нагой ледзь трываў пасля той калатнечы, ісці ледзьве мог, і тут яны канчаткова зразумелі, што фронту ім не дагнаць. Менавіта Малаковіч прапанаваў узяць крута на поўдзень і прабівацца ў знаёмыя мясціны, да роднага мястэчка, дзе ў яго заставалася маці з братам і дзьвюма сястрычкамі. А там будзе відаць. Агееў пагадзіўся не адразу. Не надта яму падабаўся такі паратунак, усё ж ішла вайна, а яны былі камандзіры, хаця і параненыя, і адбіліся ад сваёй разгромленай часці, але ўсё ж… «Глядзіце, як хочаце, — не вельмі і настойваў Малаковіч. — А то як бы ў палон не загрымець…» Палонных яны ўжо бачылі на шашы пад Лідай, самі адтуль ледзь вырваліся — неяк выкруціліся ад нямецкіх аўтаматчыкаў, якія прачэсвалі поле бою, і Агееў наважыўся. Выбіраць не было з чаго, а абодва яны былі маладыя і хацелі жыць. Падумаўшы, ён згадзіўся, і ў той дзень яны ўзялі напрамак на гэтае мястэчка.

Далёка над лясным краявідам, захутанае ў агнявы туман, заходзіла чырвонае сонца, на полі стала прахалодней, смага ўбавілася, а дрымота, з якой Агееў змагаўся ўвесь час пад калючым кустом, зусім знікла. Цяпер ён не баяўся заснуць, ён чуйна прыслухоўваўся да рэдкіх малазразумелых гукаў, якія даносіліся сюды з мястэчка. Малады жаночы голас некалькі разоў ласкава пагукаў штосьці, і ён здагадаўся: гэта клікалі на вячэру дзяцей. Аднойчы гучна кракнула качка, што нізка ляцела над полем, і ён страпянуўся ад спалоху — так змарнеў за дзень у маўклівай цішыні і чаканні. Блізкі каровін рык прымусіў яго асцярожна выглянуць з жыта — па дарозе ў мястэчка гналі невялікі статак, за якім узнімалася воблачка пылу. Гэтае воблачка дало Агееву зразумець, што там праходзіў гасцінец або гравійка, але ён за паўдня не ўбачыў на ёй ніводнай машыны і цяпер падумаў: а раптам немцы яшчэ не дабраліся да гэтых мясцін? Можа, тут іх яшчэ і няма? Гэта было б здорава, у такім выпадку ім, напэўна, пашэнціла б. Вось толькі куды прапаў Малаковіч?

Поделиться:
Популярные книги

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Фронтовик

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фронтовик

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Имперский Курьер. Том 4

Бо Вова
4. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 4

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12