Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Карлік Нос

Гауф Вильгельм

Шрифт:

Цяпер ён прыпомніў тую раніцу, калі старая кабета падышла да кошыкаў яго маці. Усё, што ён тады ганьбіў у ёй, – доўгі нос, агідныя пальцы, – усім яна ўзнагародзіла яго, і толькі доўгую дрыжачую шыю яна прыбрала зусім.

– Ну, ці нагледзеліся вы цяпер на сябе, мой прынц? – спытаў цырульнік, падышоўшы бліжэй і разглядаючы Якаба са смехам. – Сапраўды, такі смех і сасніць нават цяжка. Але я хачу зрабіць вам прапанову, малы. Хоць маёй цырульні і хапае наведнікаў, але апошнім часам іх не заўсёды столькі, колькі я жадаў бы. Рэч у тым, што мой сусед, цырульнік Шаўм, недзе здабыў сабе волата, які прываблівае кліентаў у яго дом. Ну, вырасці волатам – не фокус, але

такі чалавечак, як вы, – гэта ўжо іншая справа. Паступайце да мяне на службу, маларослік, у вас будзе жытло, ежа, пітво, адзенне – усё ў вас будзе; а вы будзеце за гэта станавіцца кожную раніцу каля маіх дзвярэй і запрашаць людзей; вы будзеце ўзбіваць мыльную пену, падаваць кліенту ручнік, і будзьце ўпэўнены: нам абодвум ад гэтага будзе карысць: да мяне пойдзе больш кліентаў, чым да таго з волатам, а вам кожны ахвотна падасць яшчэ і на кішэнныя выдаткі.

Малы ў душы быў абураны прапановай служыць прынадай для кліентаў цырульніка. Але ён цярпліва стрываў гэтую ганьбу. Ён вельмі спакойна сказаў цырульніку, што ў яго на такую службу няма часу, і пайшоў.

Калі злосная старая сапсавала яго выгляд, то з яго розумам яна зрабіць нічога не змагла, гэта ён добра адчуваў; бо цяпер ён думаў і адчуваў ужо не так, як сем гадоў таму, за гэты час ён, як яму здавалася, зрабіўся мудрэйшым і разумнейшым; ён сумаваў не па сваёй страчанай прыгажосці, не праз гэты брыдкі выгляд, а толькі таму, што родны бацька праганяе яго, як сабаку, за дзверы. Вось чаму ён вырашыў яшчэ раз паспрабаваць пагаварыць з маці.

Ён падышоў да яе на рынку і папрасіў спакойна выслухаць яго. Ён напомніў ёй пра той дзень, у які пайшоў са старой, напомніў ёй пра асобныя падзеі свайго дзяцінства, потым апавёў ёй, як на працягу сямі гадоў служыў вавёркай у феі, і як тая яго ператварыла ў карліка за тое, што ён ганьбіў яе тады, пры першай сустрэчы. Шаўчыха не ведала, што ёй і думаць. Усё, што ён расказваў пра сваё дзяцінства, супадала, але калі ён сказаў, што сем гадоў прабыў вавёркай, яна запярэчыла: “Гэта немагчыма, бо феяў – не бывае”, а калі яна пазірала на яго, у яе з’яўлялася агіда да брыдкага карліка, і яна не магла паверыць, што гэта яе сын. Нарэшце яна палічыла найлепшым пагаварыць пра гэта з мужам. Яна сабрала ўсе свае кошыкі і сказала яму ісці з ёй. І вось яны прыйшлі да будкі шаўца.

– Ты паглядзі, – сказала яна мужу, – гэты чалавек сцвярджае, што ён наш страчаны Якаб. Ён мне расказаў, як яго скралі сем гадоў таму і як ён быў зачараваны феяй.

– Вось як! – злосна перабіў яе шавец. – Ён табе так наплёў? Пачакай жа, ты, прайдзісвет! Я яму ўсё расказаў яшчэ гадзіну таму, а цяпер ён ідзе да цябе і дурыць! Ты быў зачараваны, сыночак? Пачакай жа, я цябе адчарую!

З гэтымі словамі ён узяў нарэзаны пук рамянёў, падскочыў да малога і пачаў лупцаваць яго па гарбатай спіне і доўгіх руках, так, што той закрычаў ад болю і ўцёк з плачам.

У тым горадзе, як і ўсюды, мала ёсць месцаў, дзе паспачуваюць і падтрымаюць няшчаснага, які да таго ж нечым выклікае смех. Вось чаму так атрымалася, што няшчасны карлік увесь дзень не еў, не піў, а вечарам вымушаны быў выбраць сабе для начлегу цвінтар, хоць ён і быў мулкі і халодны.

Калі ж наступнай раніцай яго разбудзілі першыя промні сонца, то ён пачаў сур’ёзна думаць, як жа яму жыць далей, калі бацька і маці адштурхнулі яго. Гонар не дазваляў яму служыць шыльдай цырульніка, ён не хацеў наймацца ў якасці блазана, каб людзі за грошы дзівіліся з яго; што ж было рабіць? Тут ён раптам прыпомніў, што ён, калі быў вавёркай, дамогся вялікіх поспехаў у кулінарыі. І тут з’явілася ў яго – і небеспадстаўна –

перакананне, што ён можа ўцерці нос любому кухару. Ён вырашыў выкарыстаць сваё ўменне.

Як толькі вуліцы ажывіліся і канчаткова наступіў ранак, ён зайшоў найперш у царкву і памаліўся там. Затым ён выправіўся ў дарогу. Герцаг, уладар краю, быў вядомы гуляка і ласун, які любіў багаты стол і вышукваў сабе кухараў у розных краінах свету. Да яго палаца і падаўся малы.

Калі ён падышоў да варотаў, брамнікі спыталі, чаго ён хоча, і пацешыліся з яго; але ён запатрабаваў сустрэчы з галоўным кухарам. Яны засмяяліся і павялі яго праз пярэднія двары, і ўсюды, дзе ён з’яўляўся, слугі спынялі свой занятак, разглядалі яго, гучна смяяліся і далучаліся да астатніх, так што паступова ўверх па лесвіцы палаца рухалася незвычайнае шэсце служкаў розных відаў; конюхі кідалі свае скрабніцы, пасыльныя бегалі, колькі было сілы, рассцілальнікі дываноў забываліся выбіваць дываны, усе тоўпіліся і збягаліся, утварыўся натоўп, быццам вораг стаяў перад варотамі. Крык “Карлік, карлік! Вы бачылі карліка?” стаяў у паветры.

Тут у дзвярах з’явіўся наглядчык палаца са злосным тварам, з жудасным бізуном у руцэ.

– Святы Божа! Чаго вы тут узнялі вэрхал, вы, сабакі? Ці вы не ведаеце, што пан яшчэ спіць?

Ён замахаў плёткай і ўдарыў ёй па спінах некаторых конюхаў і вартаўнікоў.

– О, пане! – усклікнулі яны, – паглядзіце, мы прывялі карліка, карліка, якога вы яшчэ ў жыцці не бачылі.

Наглядчык палаца з цяжкасцю стрымаўся, каб не зарагатаць, калі ўбачыў малога; ён баяўся смехам пашкодзіць сваёй годнасці. Таму ён бізуном прагнаў усіх, завёў малога ў дом і спытаўся, чаго той хоча. Калі ён пачуў, што той хоча трапіць да кухара, то адказаў:

– Ты памыляешся, сынок! Ты хочаш трапіць да мяне, наглядчыка дома. Ты хочаш быць асабістым карлікам у герцага, так?

– Не, пане! адказаў карлік. – Я выдатны кухар і маю досвед у прыгатаванні ўсялякіх рэдкіх страваў. Адвядзіце мяне, калі ласка, да галоўнага кухара, магчыма, яму спатрэбіцца маё ўмельства.

– Як пажадаеш, хлопча. Між іншым, ты ўсё ж неабачлівы дзяцюк. Ты хочаш на кухню? У якасці прыдворнага карліка ў цябе не было б ніякай працы, а ежы і пітва – хоць заліся, і прыгожае адзенне. Што ж, паглядзім. Тваё кухарскае ўмельства, пэўна ж, не таго ўзроўню, які патрабуецца, каб быць асабістым кухарам уладара, а кухціка ты перарос.

З гэтымі словамі наглядчык дома ўзяў яго за руку і завёў ў пакоі галоўнага кухара.

– Літасцівы пан, – загаварыў карлік і пакланіўся так нізка, што носам аж дакрануўся да дывана на падлозе, – ці не патрэбны вам умелы кухар?

Галоўны кухар агледзеў яго з галавы да ног, потым зарагатаў і крыкнуў:

– Што? Ты – кухар? Ты думаеш, што нашы пліты такія нізкія, што ты можаш паглядзець на адну з іх, калі станеш на дыбачкі і як след выцягнеш галаву з плячэй? О, мілы маляўка! Той, хто паслаў цябе да мяне наймацца кухарам, проста пакпіў з цябе.

Так сказаў галоўны кухар і весела засмяяўся, а з ім засмяяліся наглядчык палаца і ўсе слугі, якія былі ў пакоі.

Але карлік не даў збіць сябе з панталыку.

– Не пашкадуйце яйка ці двух, крышку сіропу і віна, мукі і прыправы. У вас жа ўсяго гэтага хапае, – прамовіў ён. – Дайце мне прыгатаваць найсмачнейшую страву, выдзеліце мне патрэбнае, яна будзе прыгатаваная на вашых вачах, і тады вы скажаце: ён сапраўдны кухар.

Такія словы прамаўляў малы, і было дзіўна бачыць, як палалі пры гэтым яго маленькія вочкі, як выгінаўся туды-сюды яго доўгі нос і як тонкія пальчыкі рухаліся ў такт гаворкі.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка старой пасеки

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хозяйка старой пасеки

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Найт Алекс
3. Академия Драконов, или Девушки с секретом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.37
рейтинг книги
Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Искажающие Реальность 11

Атаманов Михаил Александрович
11. Искажающие реальность
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Искажающие Реальность 11

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Измайлов Сергей
4. Граф Бестужев
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Неправильный лекарь. Том 4

Измайлов Сергей
4. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 4

Наследник в Зеркальной Маске

Тарс Элиан
8. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник в Зеркальной Маске