Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры

Аммон Марына

Шрифт:

ФАНТАСТЫКА ЯК ПРЫЁМ І МЕТАД

Як слушна заўважае В. Рагойша, пад літаратурным метадам традыцыйна разумеюць сістэму “гістарычна абумоўленых творчых прынцыпаў, якімі мастакі, блізкія па сваіх ідэйна-мастацкіх пазіцыях, кіруюцца пры адборы, абагульненні і ацэнцы жыццёвых з’яў” [4, с. 50]. Прыём жа выступае структурным элементам вышэйназванага тэрміна, спецыфічным аўтарскім ходам для найбольш эфектыўнага ўвасаблення задумы.

На прыкладзе здзейсненага раней экскурсу ў гісторыю сусветнага прыгожага пісьменства было паказана,

што фантастыка карысталася асаблівай папулярнасцю менавіта ў якасці адмысловага літаратурнага прыёму. Так, у межах разгледжаных культурных парадыгмаў (антычнай, сярэднявечнай, рэнесансавай, барочнай, асветніцкай, рамантычнай) цудоўнае выконвала выразна службовую функцыю трансляцыі той ці іншай ідэі ў прыхаваным, завуаляваным выглядзе, імкнулася да стварэння і выкарыстанняметафарычнага ладу ўмоўных вобразаў і сімвалаў часцей у іншасказальнай якасці.

Іншая сітуацыя склалася пры ўзнікненні так званай чыстай фантастыкі– свядомага, наўмыснага выяўлення выдуманых фактаў у літаратуры. У дадзеным выпадку размова ідзе пра спецыфічны мастацкі метад адлюстравання рэальнасці, калі фантастычнаму вобразу ці фантастычнай ідэі падпарадкоўваецца ўся структу­ра твора.

Адпаведна з гэтым У. Чумакоў у працы “Фантастыка як літаратурна-мастацкая з’ява” падкрэслівае розніцу паміж фантастыкай фармальнай (прыёмам) і зместавай (метадам). Пад першай ён разумее тэксты М. Гогаля, М. Салтыкова-Шчадрына альбо Б. Брэхта, якія звязвалі элемент незвычайнага з такой агульналітаратурнай задачай, як узмацненне экспрэсіўнасці. Другое паняцце максімальна раскрылася ў вер­бальным мастацтве XX ст., у творчасці Г. Уэлса, Д. Толкіна, Д. Оруэла, С. Лема ды інш.

У выніку некаторыя даследчыкі прапаноўваюць адрозніваць фантастыку як прыём і фантастычную літаратуру як сукупнасць пэўных нарацый, створаных з дапамогай адпаведнага мастацкага метаду.

ФАНТАСТЫЧНАЯ ЛІТАРАТУРА ПАМІЖ ЖАНРАМ, ВІДАМ І РОДАМ

У сучасным літаратуразнаўстве былі неаднаразова здзейсненыя спробы ідэнтыфікацыі фантастыкі ў якасці самастойнай з’явы прыгожага пісьменства на базе такіх тэрмінаў, як жанр, від і род.

Галоўнымі прычынамі ўзнікнення пэўных складанасцей можна лічыць адсутнасць трывалага і максімальна дакладнага размежавання вышэйназванай групы тэрмінаў, а таксама шматлікія разыходжанні наконт жанравай класіфікацыі мастацкіх твораў. Найбольш слушны, на нашу думку, прынцып дыферэнцыяцыі тэкстаў адпаведна з іх прыналежнасцю да пэўнага фармальна-зместавага класа ўнутры таго ці іншага роду.

Пры адзначаным падыходзе фантастыка ўспрымаецца хутчэй як своеасаблівая трансгістарычная эстэтычная катэгорыя, а не як асобная мінімальная адзінка эпасу (незалежна ад шырокага бытавання тэрміна жанр

у асяроддзі шчырых аматараў фантастычнай літаратуры). Бо, шукаючы адказ на пытанне, якімі дакладнымі ўнутранымі і знешнімі якасцямі валодае згаданая разнавіднасць мімесісу, навукоўца здольны даць змястоўнае і сістэматызаванае тлумачэнне толькі на першую яго частку.

Тым не менш на працягу мінулага стагоддзя ў межах дадзенай з’явы была напісана велізарная колькасць твораў, што свабодна групуюцца адпаведна з канкрэтнымі зместава-фармальнымі паказчыкамі. Гэта дае падставы для вылучэння многімі літаратуразнаўцамі такіх новых жанраў, як ужо названыя раней навуковая фантастыка і фэнтэзі, а таксама антыўтопія, сацыяльная, філасофская, псіхалагічная фантастыка, альтэрнатыўная гісторыя і г. д. Дадзеная акалічнасць, у сваю чаргу, прывяла да вызначэння некаторымі даследчыкамі фантастыкі ў якасці асобнага літаратурнага віду і нават роду (як з’явы, што існуе па выключных, толькі ёй уласцівых правілах і ставіць перад сабой адметныя ад іншых задачы). Акрамя таго, складанасці выклікае і адносная “маладосць” названай літаратурнай з’явы (XX - XXI стст.), і некаторая яе неадпаведнасць той архаічнай класіфікацыі мастацкіх твораў, якая была вынайдзена задоўга да з’яўлення фантастычнай літаратуры.

Такім чынам, фантастычнае ў гісторыі сусветнай культуры выступае спецыфічнай некласічнай эстэтычнай катэгорыяй, заснаванай на прынцыпе дэканструкцыі агульнапрынятых сродкаў адлюстравання рэчаіснасці і шырокім выкарыстаннем у тэкстах элемента незвычайнага. У прыгожым пісьменстве дадзеная разнавіднасць мімесісу па-рознаму трактуецца даследчыкамі. З аднаго боку, згаданы тэрмін рэалізуецца праз паняцці мастацкага прыёму (пераважна ў дачыненні да вербальнага мастацтва часоў Антычнасці - канца XIX ст.) і метадуасноўным арыентуючыся на нарацыі XX - XXI стст.). З іншага боку, фантастычная літаратура разумеецца як агульны дэтэрмінант цэлага шэрагу жанраў, у якіх цудоўнае пераважае ў працэсе сюжэтабудавання і трансляцыі асноўнай ідэі твора.

Спіс літаратуры

1. Фрумкин, К. Философия и психология фантастики / К. Фрумкин.
– М. : Эдиториал УРСС, 2004.
– 240 с.

2. Ковтун, Е. Поэтика необычайного : Xудoжеcтвенные миры фантастики, волшебной сказки, утопии, притчи и мифа (на материале европейской литературы первой половины XX века).
– М. : Издательство Московского университета, 1999.
– 310 с.

3. Чернышева, Т. Природа фантастического / Т. Черны­шева.
– Иркутск : Издательство Иркутского университета, 1985.
– 336 с.

4. Рагойша, В. Паэтычны слоўнік / В. Рагойша.
– Мінск : Беларус. навука, 2004.
– 576 с.

12
Поделиться:
Популярные книги

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Попаданка. Финал

Ахминеева Нина
4. Двойная звезда
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Попаданка. Финал

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Здравствуйте, я ваша ведьма! Трилогия

Андрианова Татьяна
Здравствуйте, я ваша ведьма!
Фантастика:
юмористическая фантастика
8.78
рейтинг книги
Здравствуйте, я ваша ведьма! Трилогия

Ересь Хоруса. Омнибус. Том 3

Коннелли Майкл
Ересь Хоруса
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ересь Хоруса. Омнибус. Том 3

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7