Кажух старога Анiсiма

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Кажух старога Анiсiма

Шрифт:

Якуб Колас

Кажух старога Анiсiма

Хто толькi ведаў старога Анiсiма, той ведаў i яго стары кажух. Нiколi ён з iм не расставаўся - нi летам, нi зiмою. Такi ўжо быў звычай у старога Анiсiма. А як ён шанаваў гэты кажух!

Ад доўгiх часаў жыцця кажух зусiм сашмуляўся, вылiняў, i сам чорт

не сказаў бы, цi гэты кажух быў белы, цi чырвоны. Дый сам гэты кажух стаў непадобны да кажуха, а калi яго i называлi кажухом, дык ужо ў сiлу звычаю. Памiж мужыкоў было многа жартаў пра гэты кажух. Дзецi проста пальцамi тыкалi на яго, як толькi дзед Анiсiм з'явiцца на вулiцу. А дзед як бы i не чуў, i вухам не вёў. Толькi ўжо як стануць надта дапякаць, ён усярдуецца.

Калi кажух i трымаўся так доўга, дык толькi дзякуючы старому Анiсiму: чуць дзе з'явiцца дзiрка, ён браў iголку, нiтку, чапляў на нос акуляры i садзiўся за рапарацыю кажуха. Зашые адну дзiрку, паложыць латку, прыгладзiць, глядзiш у другiм месцы кажух разлазiцца. Зноў дзед садзiцца за работу. Потым ён больш нiчога i не рабiў, як толькi стаўляў латкi. Латкi чаплялiся за латкi, то як кастры аладак, то як кучкi медзякоў. I не было на кажусе нi аднаго жывога месца: так застракацiлi яго белыя i чорныя нiткi i так патыкала яго iголка. А колькi ўсякага бруду завялося ў кажусе! Ды станоўкi быў гэты дзед: нiчым яго не пераставiш, нiяк не ўдзяўбеш яму ў галаву, што схадней зрабiць новы кажух.

– Ого! Зрабiць новы кажух! Лёгка сказаць "зрабiць новы кажух", - круцiў дзед старымi калтунамi, пачынаў вылiчваць i заўсёды канчаў тым, што рабiць новы кажух яшчэ рана.

– Га! Цi многа ты налiчыш, хто б меў такi добры кажух! Ведаю я цяперашнюю моду. Зробiць стрынгаля i бегае, як кот з апечаным задам, калi мароз ударыць, - смяяўся

Анiсiм.

– Бадай ты спрогся, стары пень!
– лаялiся мужыкi.
– Гэта ж ён расплодзiць такога бруду, што i не акараскацца, - заразу развядзе.

I вось маладыя хлопцы надумалiся ўкрасцi гэты кажух i спалiць. Але ж як яго ўкрасцi? Праўда, цяпер дзед жыў адзiн - усе паразбягалiся ад яго. Толькi прусы ды тараканы гняздзiлiся ў суседстве з дзедам. I дзед так шанаваў свой кажух, нiколi з iм не расставаўся i так крэпка з iм зжыўся, што трудна было пазнаць, дзе пачынаўся дзед i дзе канчаўся кажух. А зойдзеш у хату, як ён спiць, - прусакi i ўсякi бруд так заварушыцца, што няiменна абудзiць дзеда. Толькi ж хлопцы выбралi-такi часiну. Дзед спаў. Але i спаў ён у кажусе. Думалi, думалi хлопцы, як выкрасцi кажух. Нiчога не прыдумалi, як толькi расперазаць яго i лёгенька сцягнуць. Але старыя спяць чутка. Праўда, кажух такi расперазалi. А як сталi здымаць яго, дзед абудзiўся. Стары быў яшчэ крэпак. Як схопiцца ён, як пагонiцца за хлопцамi, як пачне латашыць кульбаю! Не для ўсiх скончылася шчаслiва: хто сiняк зарабiў, хто лiхтар на лбе, а хто дык i рэбер не далiчыўся. Толькi i паспелi зрабiць, што рукаў адарваць i кусок крыса вырваць. Але дзед уставiў новы рукаў з старой аўчынкi i нават каўнер падправiў. I ўсё ж такi фарсiць у старым кажусе.

– Ахвота вам, хлопцы, займаць старога! Бог з iм. Няхай дацягае свой век. Колькi яму засталося? А памрэ ён, i кажух пахаваем з iм: разам жылi, няхай разам i спачываюць.

Але хлопцы на гэтую гутарку не згадзiлiся: ходзяць за дзедам крок у крок ды кажух яго скубуць. А выжыўшы з розуму дзед ганяецца за iмi з кульбаю.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[7.0 рейтинг книги]
[7.0 рейтинг книги]
[7.3 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Граф Суворов 7

Шаман Иван
7. Граф Суворов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Граф Суворов 7

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Вторая жизнь

Санфиров Александр
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.88
рейтинг книги
Вторая жизнь

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Славься, Кей!

Прядильщик Артур Иванович
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
6.33
рейтинг книги
Славься, Кей!

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач