Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

I Бландзiна пачала слухаць Папугаевы байкi, а той, як умеў, узяўся расхвальваць Бландзiну за яе прыгажосць, яе таленты i вялiкi розум. Бландзiна была зачараваная. Калi прайшла гадзiна, Папугай паляцеў i паабяцаў вярнуцца назаўтра. Так ён прылятаў яшчэ некалькi дзён запар i кожны раз расхвальваў Бландзiну i цешыў яе рознымi байкамi. I вось аднойчы ранкам ён пастукаўся ў шыбу i сказаў:

– Бландзiна, Бландзiна, адчыняй хутчэй, я прынёс табе вестку ад твайго бацькi. Толькi, калi ласка, не шумi, калi не хочаш, каб мне скруцiлi шыю.

Бландзiна хуценька адчынiла

акно i спытала:

– Няўжо ты сапраўды прынёс мне навiны ад майго бацькi? Кажы хутчэй: што з iм i як ён?

– З тваiм бацькам усё добра, Бландзiна, - адказаў Папугай.
– Але ён вельмi журыцца, што цябе няма побач. Я паабяцаў яму зрабiць усё, што ў маёй невялiкай сiле, каб вызвалiць цябе з твайго вязення. Але я змагу зрабiць гэта, толькi калi ты мне дапаможаш.

– З майго вязення?
– здзiвiлася Бландзiна.
– Дык ты проста не ведаеш, што Добрая Козачка i Каток-Вуркаток са мной заўсёды вельмi добрыя i ласкавыя i вельмi клапацяцца пра маё выхаванне! Яны вельмi ўзрадавалiся б, каб у iх была магчымасць вярнуць мяне майму бацьку. Мiлы Папугай, калi ласка, хадзi са мной, i я пазнаёмлю цябе з Добрай Козачкай.

– Ах, Бландзiна, - адказаў Папугай сваiм траскучым галаском, - ты не ведаеш яшчэ Добрае Козачкi i Катка-Вуркатка. Яны ненавiдзяць мяне, бо мне ўжо некалькi разоў удавалася ратаваць iхнiх ахвяраў. Нiколi табе не ўбачыць свайго бацькi, Бландзiна, i нiколi не выйсцi з гэтага леса, калi ты сама не здымеш таго талiсмана, якi цябе тут трымае.

– Якога талiсмана?
– зноў здзiвiлася Бландзiна.
– Я нiякага талiсмана не ведаю. Дый якая карысць Добрай Козачцы i Катку-Вуркатку трымаць мяне тут у палоне?

– А тая карысць, Бландзiна, што iм тут сумна жыць у адзiноце. Што ж да талiсмана, дык гэта звычайная Ружа. Калi ты яе сарвеш, яна вызвалiць цябе з твайго вязення, i ты зноў апынешся ў абдымках у свайго бацькi.

– Але ж у садзе няма нiводнае Ружы... Як жа мне яе сарваць?

– Прыйдзе дзень, i я скажу табе гэта. Але сёння мне болей нельга з табою гутарыць: хутка сюды прыйдзе Добрая Козачка. Але каб ты магла пераканацца ў цудадзейнай якасцi Ружы, спытай пра яе ў Добрае Козачкi, i ты ўбачыш, якi ў яе будзе выгляд. А цяпер - да заўтра, Бландзiна, да заўтра.

I Папугай паляцеў задаволены, што яму ўдалося закiнуць у душу Бландзiне першыя зярняткi няўдзячнасцi i непаслушэнства.

Як толькi Папугай знiк, у пакой увайшла Добрая Козачка. Было вiдаць, што яна вельмi ўсхваляваная.

– З кiм гэта ты тут гутарыла?
– спытала яна, насцярожана пазiраючы на расчыненае акно.

– Нi з кiм, панi, - адказала Бландзiна.

– Але я ўпэўненая, што чула тут галасы.

– Гэта я, вiдаць, размаўляла сама з сабою.

Добрая Козачка нiчога не адказала, але твар у яе быў сумны, i з вачэй нават выкацiлiся некалькi слязiнак.

Бландзiна таксама была вельмi ўсхваляваная: Папугаевы словы прымусiлi яе зусiм iначай зiрнуць на тое, што яна робiць у Добрай Козачкi i Катка-Вуркатка. I замест таго, каб падумаць, што козачка, якая ўмее гаварыць па-чалавечы i надзяляць розумам iншых жывёл; якая змагла на сем год усыпiць дзяўчынку i

ўвесь гэты час прысвяцiла яе выхаванню; якая жыве ў палацы, дзе ёй прыслугоўваюць, як сапраўднай каралеве, што гэтая козачка - незвычайная; i замест таго, каб адчуць да яе ўдзячнасць, Бландзiна слепа паверыла Папугаю, якога зусiм не ведала i верыць словам якога ў яе не было нiякай прычыны, як i ў Папугая не было нiякай прычыны дапамагаць Бландзiне, рызыкуючы сваiм жыццём. Яна паверыла яму толькi таму, што ён увесь час расхвальваў яе таленты. Цяпер яна ўжо не глядзела з былой удзячнасцю на прыемнае i шчаслiвае жыццё, якое ёй падарылi Каток-Вуркаток i Добрая Козачка: яна вырашыла зрабiць усё так, як параiў ёй Папугай.

У той жа дзень, нiбы незнарок, яна спытала ў Добрае Козачкi:

– Скажыце, Добрая Козачка, чаму ў Вашым садзе столькi розных прыгожых кветак, а сама чароўнай i сама прыгожай - Ружы - няма?

Пачуўшы гэтае пытанне, Добрая Козачка чамусьцi вельмi збянтэжылася i з дрыготкаю ў голасе адказала:

– Бландзiна, ах, Бландзiна, не думай пра гэтую каварную кветку, якая коле кожнага, хто да яе дакранецца. I нiколi не гавары са мною пра Ружу. Ты не ўяўляеш, якая небяспека крыецца для цябе ў гэтае кветцы.

У Добрае Козачкi быў такi суровы выгляд, што Бландзiна не асмелiлася болей нiчога спытаць.

Дзень скончыўся сумна. Бландзiна адчувала сябе няёмка, Добрая Козачка была незадаволеная, а Каток-Вуркаток - журботны.

Назаўтра Бландзiна, прачнуўшыся, падбегла да акна i ледзь паспела яго адчынiць, як у пакой уляцеў Папугай.

– Ну, што, Бландзiна, - спытаў ён, - бачыла, як збянтэжылася Добрая Козачка, калi ты спытала ў яе пра Ружу? Я абяцаў табе расказаць, як здабыць гэту чароўную кветку, дык вось: табе трэба выйсцi з парка i пайсцi ў лес. Я палячу разам з табой i пакажу месца, дзе расце найпрыгажэйшая Ружа ў свеце.

– Але як жа я выйду з парка? Са мной на шпацыр заўсёды ходзiць Каток-Вуркаток.

– Пастарайся яго адаслаць, - сказаў Папугай.
– А калi ён заўпарцiцца, усё роўна не слухай яго i выходзь за агароджу.

– Але ж калi гэтая Ружа расце далёка, у палацы абавязкова заўважаць, што мяне надта доўга няма.

– Iсцi трэба сама большае адну гадзiну. Добрая Козачка паклапацiлася, каб Ружа была як мага далей i каб ты нiколi не змагла вырвацца з яе палону.

– Але нашто ёй мяне трымаць? Яна такая магутная, няўжо яна не магла знайсцi сабе iншых уцех, апроч майго выхавання?

– Гэта ты зразумееш потым, Бландзiна, калi вернешся да свайго бацькi. А цяпер табе трэба быць вельмi рашучаю. Пасля снедання пазбаўся ад Катка-Вуркатка i выходзь у лес. Я буду цябе там чакаць.

Бландзiна паабяцала, што ўсё так i зробiць, i хуценька зачынiла акно, баючыся, каб iх не ўбачыла Добрая Козачка.

Пасля снедання Бландзiна, як зазвычай, пайшла на шпацыр у сад, i Каток-Вуркаток пайшоў разам з ёю. Некалькi разоў яна прасiла Катка, каб ён пакiнуў яе адну, але той жаласна мяўкаў i iшоў следам. Калi яны збочылi на дарожку, якая вяла да выхаду з парка, Бландзiна зноў паспрабавала пазбавiцца ад Катка-Вуркатка.

Поделиться:
Популярные книги

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Лавренова Галина Владимировна
Научно-образовательная:
медицина
7.50
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

До захода солнца

Эшли Кристен
1. Трое
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
До захода солнца

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Зубы Дракона

Синклер Эптон Билл
3. Ланни Бэдд
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Зубы Дракона

Подари мне крылья. 2 часть

Ских Рина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.33
рейтинг книги
Подари мне крылья. 2 часть

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Шайтан Иван 3

Тен Эдуард
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 3

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946

Коллектив авторов
Россия. XX век. Документы
Документальная литература:
прочая документальная литература
военная документалистика
5.00
рейтинг книги
Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946