Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Дзяўчынка, - узмалiўся першы мiнiстр, - я назначу цябе першай пасудамыйкай i нават дазволю паглядзець, як абедае сам iмператар, калi ты пакажаш нам, дзе жыве салавей. Ён запрошаны сёння вечарам у iмператарскiя палаты.

I вось усе накiравалiся ў лес.

Паперад усiх iшла дзяўчынка, а за ёй мiнiстры i саноўнiкi.

Iшлi яны, iшлi, i раптам недзе непадалёк зарыкала карова.

– Во!
– дружна выгукнулi прыдворныя.
– Гэта, напэўна, i ёсць салавей. Якi, аднак, у яго моцны голас!

– Гэта карова рыкае, - растлумачыла дзяўчынка.

Яшчэ далёка да таго дрэва, на якiм жыве салавей.

I ўсе пайшлi далей.

Раптам у балоце заквакалi жабы.

– Цудоўна!
– узрадаваўся прыдворны бонза.
– Нарэшце я чую салаўя. Цюцелька ў цюцельку як сярэбраныя званочкi ў нашай бажнiцы!..

– Не, гэта ўсяго толькi жабы, - прамовiла дзяўчынка.
– Але цяпер, я думаю, мы хутка пачуем i самога салаўя.

I на самай справе, з гушчэчы галiн данёсся цудоўны спеў.

– Вось гэта i ёсць салавей!
– сказала дзяўчынка.
– Слухайце, слухайце! А вось ён i сам!
– I яна паказала пальцам на маленькую шэранькую птушачку, што сядзела на галiнцы.

– Пф!
– здзiвiўся першы мiнiстр.
– Нiяк не думаў, што гэты знакамiты салавей такi нягеглы з выгляду. Напэўна, ён стаў шэрым ад страху, убачыўшы адразу столькi вяльможных асоб.

– Салавейка!
– гучна закрычала дзяўчынка.
– Наш лiтасцiвы iмператар хоча паслухаць цябе.

– Вельмi рад!
– адказаў салавей i заспяваў яшчэ званчэй.

– Пф, пф!
– надзьмуўся першы мiнiстр.
– Яго голас звiнiць гэтак жа звонка, як шкляныя бразготкi на парадным балдахiне iмператара. Зiрнiце толькi, як працуе гэты маленькi гарлапан! Дзiўна, што мы нiколi дагэтуль не чулi такога выдатнага спевака. Ён несумненна будзе мець вялiкi поспех пры двары.

– Цi не жадае iмператар, каб я паспяваў яшчэ?
– спытаў салавей. Ён думаў, што з iм размаўляе сам iмператар.

– Непераўзыдзены пан салавей!
сказаў першы мiнiстр.
– Яго вялiкасцi iмператара тут няма, але ён усклаў на мяне прыемнае даручэнне запрасiць вас на маючае адбыцца сёння ўвечары прыдворнае свята. Не сумняваюся, што вы зачаруеце яго вялiкасць сваiм дзiўным спевам.

– Песнi мае куды лепш гучаць у зялёным лесе, - адказаў салавей.
– Але я ахвотна палячу з вамi, калi гэта будзе прыемна iмператару.

А ў палацы, мiж iншым, рыхтавалiся да свята. Усе бегалi, шчыравалi, мiтусiлiся. У фарфоравых сценах i ў шкляной падлозе адлюстроўвалiся сотнi тысяч залатых лiхтарыкаў; у калiдорах радамi былi расстаўлены надзвычай прыгожыя кветкi, а прывязаныя да кветак званочкi ад усёй беганiны, сумятнi i скразняку звiнелi так гучна, што нiхто не чуў свайго ўласнага голасу.

I вось наступiў вечар. Пасярод агромнiстай залы сядзеў iмператар. Насупраць iмператарскага трона паставiлi залаты шост, а на самым вяршку яго сядзеў салавей. Усе прыдворныя былi ў поўным зборы. Нават беднай дзяўчынцы з кухнi дазволiлi стаяць у парозе, - яна ж была цяпер не звычайная дзяўчынка, а прыдворная пасудамыйка. Усе былi па-святочнаму расфуфыраны i не адводзiлi вачэй ад маленькай шэранькай птушачкi.

Але

вось iмператар запрашальна кiўнуў галавой. I салавей заспяваў. Ён спяваў так далiкатна, так цудоўна, што нават у самога iмператара выступiлi на вачах слёзы i пакацiлiся па шчоках.

Тады салавей залiўся яшчэ грамчэй, яшчэ больш пяшчотна. Спеў яго так i палонiў сэрца.

Калi ён скончыў, iмператар абвясцiў, што даруе яму сваю залатую пантофлю на шыю. Але салавей падзякаваў i адмовiўся.

– Я ўжо i так узнагароджаны, - сказаў ён.
– Я бачыў слёзы ў вачах iмператара. Якой жа яшчэ жадаць мне ўзнагароды?

I зноўку загучаў яго крыштальны голас.

– Ах, як гэта чароўна!
– усклiкнулi наперабой прыдворныя дамы.

I з той пары, калi яны размаўлялi з кiм-небудзь, хто iм падабаўся, яны набiралi ў рот вады, каб яна булькатала ў iх у горле. Прыдворныя дамы ўявiлi, што гэтае булькатанне падобна на салаўiны пошчак.

Салаўя пакiнулi пры двары i адвялi яму асобны пакой. Два разы днём i адзiн раз уначы яго выпускалi на волю.

Але да яго прыставiлi дванаццаць слуг, i кожны з iх трымаў у руках прывязаную да ножкi салаўя шаўковую стужачку.

Нiчога не скажаш, вялiкае задавальненне магла прынесцi такая прагулка!

Увесь горад пачаў гаварыць пра дзiвосную птушку, i калi на вулiцы сустракалiся трое знаёмых, адзiн з iх вымаўляў: "Са", другi падхоплiваў: "ла", а трэцi заканчваў: "вей", пасля чаго ўсе трое ўздыхалi i скiроўвалi позiрк у неба.

Адзiнаццаць лавачнiкаў далi сваiм сынам новае iмя: "Салавей" - у гонар iмператарскага салаўя, хоць галасы ў гэтых дзiцянят нагадвалi скрып нязмазаных колаў.

Словам, маленькая лясная птушачка праславiлася на ўвесь Кiтай.

Але аднойчы iмператару прыслалi з Японii скрыначку, загорнутую ў шаўковую матэрыю. На скрыначцы было напiсана: "Салавей".

– Гэта, напэўна, новая кнiга пра нашу знакамiтую птушку, - сказаў iмператар.

Скрынку адчынiлi, але ў ёй была не кнiга, а размаляваны куфэрчык. А ў куфэрчыку ляжаў штучны салавей. Ён быў вельмi падобны на жывога, але ўвесь зiхацеў брыльянтамi, рубiнамi i сапфiрамi. Цацку заводзiлi - i яна пачынала спяваць адну з тых песняў, якую спяваў сапраўдны салавей, i варушыць пазалочаным хвосцiкам. На шыйцы ў птушкi была стужачка з надпiсам: "Салавей iмператара японскага нiшто ў параўнаннi з салаўём iмператара кiтайскага".

– Якая прыгажосць!
– прамовiлi ўсе.

А тога, хто прывёз каштоўную птушку, тут жа прызначылi пры двары пастаўшчыком салаўёў.

– Цяпер няхай гэты новы салавей i наш стары спявак зацягнуць разам, вырашыў iмператар.

Ды справа на лад не пайшла: сапраўдны салавей кожны раз спяваў сваю песню па-новаму, а штучны паўтараў адну i тую ж песеньку, як заведзеная шарманка.

Тады штучнага салаўя прымусiлi спяваць аднаго. Ён меў такi ж поспех, як i сапраўдны салавей, але знешне пры гэтым быў куды прыгажэйшы - увесь так i пералiваўся, так i зiхацеў каштоўнымi каменнямi. Трыццаць тры разы праспяваў ён адно i тое ж i нiколькi не стамiўся.

Поделиться:
Популярные книги

Утопающий во лжи 4

Жуковский Лев
4. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 4

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Огненный наследник

Тарс Элиан
10. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Огненный наследник

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Не лечи мне мозги, МАГ!

Ордина Ирина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Не лечи мне мозги, МАГ!

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Доктор 4

Афанасьев Семён
4. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 4