Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Краіна Цыганія

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Я зноў сфатаграфаваў «белую». Іначай не мог. Такая была грацыя ў кожным руху! Тэатр! Балет! Чорт ведае што!

І дзіўна было побач з гэтым святам жыцця, увасобленым у гэтай дзяўчыне, бачыць пліту і надпіс на ёй:

Рапановіч Гарась Іванавіч. 1928-1968

— Быў наш вярхоўны суддзя, — гаварыла яна чыста па-беларуску.

— Як гэта з ім?

— Вашу дзяўчынку ратаваў. Беларускую дзяўчынку. Наш, цыган. Не ўратаваў.

Што мне было яшчэ

рабіць тут, побач з гэтай ганарліва-гожай дзяўчынай.

— Фота куды даслаць?

— Часцей за ўсё мы сядзім у вёсцы Горск. Дасылайце Яні Быгоцкай.

У беларускіх цыганоў амаль ва ўсіх беларускія імёны і прозвішчы.

— Ну, а як нагадаць, калі забудзецеся? — У вачах і ў голасе яе бездань іроніі і разумення.

Я сказаў імя і адрас.

— Раман, — паўтарыла яна імя. — Ну вось, а «ром» — значыць, цыган, муж. Бацька мой каваль у Горску. Астатнія на цукровым працуюць. Там толькі восенню ды зімой работа... Вунь мой бацька!..

Адправа скончылася. Пажылы цыган, дасканалы, як медная статуя, усаджваў людзей за сталы пад шатрамі. Доўга, дужа доўга і ўважна глядзеў на мяне, праўдзівей, нібы аглядаў і ацэньваў. Твар быў змрочны. Пасля ледзь таргануўся ражок рота пад чорным вусам.

...Музыканты выпілі па шклянцы і пайшлі. Была ўзнята маўклівая, змрочная першая чарка. Пад незнаёмыя мне словы. Я пайшоў зноў на старыя могілкі і са здзіўленнем убачыў, што яна стаіць у засені ліп, узлокціўшыся на плот, загадкавая, эгіпецкая ўсмешка застыла на яе вуснах і прыплюшчаных павеках.

— Не хачу так, — ціха сказала яна. — Не люблю смерці. Не хачу сядзець у асобным шатры. Лепей тут...

Увесь час, пакуль я здымаў царкву, яна сядзела ў траве, у сонцы і сакатанні палескіх цыкад і сачыла за мной. Уважна, дапытліва і цяжка.

— Цёмны, — сказала, калі падышоў, — у нас таксама не ўсе чорныя. І рухавы.

У канале шалахцела, уздымаючыся, вада.

Рухавы, як вада. Бегчы ёй далё-ока. Кажуць, заліло б горад, каб жыхары не нанялі бульдозер ды не зрабілі дамбу, дзе яна з цясніны на абшар вырываецца. А мне шкада вады. Вада павінна бегчы. Я зайздрошчу вадзе. Ты шмат водаў бачыў?.. А ну, дай руку... Бачыў шмат водаў. Зморшчына цыганская унь якая!

— Беларускія воды ўсе бачыў. Ну, і некалькі марэй. Два акіяны.

— Шчаслівы. А я вось сяджу.

Я ўзняў каменны крыж, што ляжаў ніцма. Паставіў. Аблічча распятага было страшнае. Паганскае, асірыйскае, перакрыўленае, з жудаснай, як кашмар, грымасай болю. Ступакі ног вялізныя, нібы ў палескага злодзея, далоні рук, як шчыты.

— А я вось блукаю ўсё жыццё. І ўсё адно, якую б ваду я ні бачыў — няма нічога лепей за гэтую раз'ятраную Стрынь, каналы, зарасці глогу над цёмнай вадой і ў гэтых зарасцях каменныя крыжы, на якіх што ні распяты, то — Твар.

Я сапраўды так думаў. І мяне разумелі гэтыя каменныя твары з пермскімі, вавілонскімі, этрускімі — чорт ведае якімі — а праўдзівей, з першароднымі палескімі рысамі.

— Абодва робім не тое, што хочам, сокал ты мой, — задумліва і ўпершыню на «ты» сказала яна.

— Робім, як здарылася, — сказаў я. — Як

распарадзілася жыццё. У кожнага свой шлях.

— Праўда. І вось я сяджу, а ты і хацеў бы сесці, і любіў бы сядзець, а носяць цябе ногі пад воўчым сонцам. Ты ж не мог бы кавалём тут?

— Так, любіў бы. Так, ногі носяць. А кавалём — куды ўжо мне?

— Цыган, значыцца, ты. А я — так сабе. Вось муж мой памёр, здавалася б, вольная, а сяджу на месцы. Ты хаця мне пра шляхі раскажы.

І я расказваў. Спачатку на гэтых могілках у спакойным ззянні заходу, што заліваў аранжавай пяшчотай Юроўскую царкву, у гэтым адыходзячым спакоі старога. Пасля ў «чыстым» пакоі чайной, дзе глядзелі на нас дзесяткі непаразумелых вачэй. Расказваў, як ніколі.

— Вечарам падыдзі да месца трызны, — хрыпавата сказала яна, адыходзячы. — Можа, і яшчэ нешта ўбачыш. Дый я на цябе пагляджу.

Дзіўна, калі яна адышла, я, здаровы дурань трыццаці год, чалавек, не здатны да сантыментаў, адчуў дзіўны неспакой, нібы яна, ідучы гэтай ганарлівай паходкай, забрала з сабой задаволенасць, раўнавагу, душэўную цішыню. Нешта некуды клікала, нешта смактала, нешта рабіла дыханне перарывістым, як пасля слёз.

Вада ўсё бурліла. Жыхары маліліся, каб не заліло кветкавых плантацый, бо людзі жылі тым, што прадавалі насенне кветак ледзь не да самай Камчаткі. І страшна было думаць, што гэтыя снежныя шары півоняў, ліловыя стрэлы касачоў і хмары духмянага гарошку апынуцца пад бурай звар'яцелай вадой. Разам з вадою і на душу находзіла незразумелае і страшнае.

Каб не засесці тут, я знайшоў механіка з сельгастэхнікі — ён нядаўна саматугам змайстраваў сабе аўтамабільчык-амфібію — і папрасіў яго заўтра раніцай даставіць мяне на той бераг цераз два паплавы і пратоку. Адтуль было недалёка да прыпынку аўтобусаў. Я разумеў, што мне не трэба тут быць, што насоўваецца нешта пагрознае, цяжкае і гаротнае. Прадчуваў гэта, як сабака пажар у доме.

...І ўсё ж прыцемкам я пайшоў да могілак. Вогнішча асвятляла шатры, бронзавыя твары людзей, плавілася ў намістах і бутэльках на сталах, цемрай і барвай бегала на вопратках. Вочы коней ля плота гарэлі трывожным агнём.

Яна была тут жа, ля мяжы святла. І — здалося мне або не, што бацька яе, адвярнуўшыся ад падпітай трызны, доўга глядзеў нам услед.

Былі каналы, і човен, і вёслы ў маіх руках, і яна на карме, задуменная, ледзь асветленая апошнім, няпэўным промнем захаду. А калі стрынская Венецыя і сама Стрынь засталіся ззаду, была пойма з таямнічымі ў тумане вялізнымі дубамі.

— Запалі вогнішча, — гартанна сказала яна.

Тое вогнішча, два малыя вогнішчы ў бліскучых яе вачах. І індзейская суровасць аблічча, і гэты тонкі нос, і строгія вусны — я ведаў, на што я іду. Ведаў, але не разумеў, як апошняе ўбоіска.

— Вось бачыш, — сказала яна, — ты разумееш і маўчыш. Ты сапраўдны цыган. У цябе і ў вачах гэта... Чаго не знішчыш.

Я паклаў галаву ёй на калені, як быццам вечнасць ведаў, як быццам так і трэба было. Дурны я быў побач з ёю, зусім нікудышны. Мне было тысячу год, ёй — тры тысячы.

123
Поделиться:
Популярные книги

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Имя нам Легион. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 6

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2