Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Ну, - проста пагадзiўся стары, - акурат блакада была. Толiк з вачамi тыдзень дома пабыў, аж прыбягае Цiмка. Кажа: абклалi з усiх бакоў, сiлы мала. Ну i пайшлi. Малодшаму шаснаццаць было. Астацца прасiў - нi ў якую. Як немцы ўбяруцца, сказалi, каб агонь расклаў...

– Ось галава!
– здзiвiўся Каламiец i нават прыўстаў ад сваiх донак. Сказалi раскласцi!

Калi гэта было?
– Ды на пятроўку. Акурат на пятроўку, ага...

– На пятроўку! А колькi таму гадоў мiнулася, ты кумекаеш?

– Гадоў?

Стары, падобна было, з нейкай натугай здзiвiўся i, здаецца, упершыню за вечар адарваў свой пакутлiвы позiрк ад ледзьве прыкметнай у прыцемках лясной лiнii берага.

– Ага, гадоў? Гэта ж дваццаць пяць год мiнула, галава яловая.

Грымаса глыбокага болю зморшчыла старэчы твар чалавека, вусны яго зусiм па-дзiцячы крыўдлiва скрывiлiся, вочы хуценька зацепалi, i погляд разам патух. Вiдаць, толькi цяпер да азмрочанай яго свядомасцi пачаў марудна даходзiць увесь страшны сэнс яго шматгадовай памылкi.

– Дык гэта... Дык гэта як жа?..

Напяўшыся ўвесь у якiмсь намаганнi, ён, мабыць, хацеў i не мог выказаць нейкую важную сваю думку, i ад гэтага непасiльнага напружання позiрк яго стаў нерухомы, страцiў усякi сэнс i зышоў з таго берага.

– Я табе кажу: кiнь гэтыя забаўкi, - корпаючыся ля вудаў, пераконваў унiзе Каламiец.
– Рабят не дажджэшся. Амба абодвум. Ужо дзе-небудзь i костачкi згнiлi. Ось так!

Стары маўчаў, як глухi. Заняты сваей справай, змоўк i Каламiец. Змрок блiзкае ночы хутка паглынаў бераг, хмызняк; з прырэчных равоў папаўзлi шэрыя космы туману, лёгкiя дымчастыя струменi яго пацягнулiся над цiхiм плёсам. Хутка цямнеючы, рака губляла свой дзённы бляск, змрочны той бераг шырока перакулiўся ў яе глыбiню i залiў рачную паверхню гладкай блiшчастай цемрай. Землечарпалка перастала грукатаць, зрабiлася зусiм глуха i цiха, i ў гэтай цiшынi тоненька i нясмела, як з невядомае далёкай далечы, дзынкнуў маленькi званочак донкi. Захлябаўшы па камянях падэшвамi гумовых ботаў, Каламiец кiнуўся да крайняй на беразе вуды i

таропка заматляў рукамi - пачаў даставаць з вады лёску. Ён не бачыў, як Пятровiч на абрыве трудна падняўся, хiснуўся i згорблена, моўчкi падаўся кудысь - прэч з гэтага берага.

Напэўна, у цемры стары недзе размiнуўся з Юркам, каторы неўзабаве паявiўся на абрыве, кiнуў пад ногi траскотнае бярэма галля - вялiкае бярэма побач з маленькай вязанкай Пятровiча.

– А дзе дзед?

– Глядзi, якога ўзяў!
– пачуўшы сябра, бадзёра загаварыў пад абрывам Каламiец.
– Колбiк што трэба! Паўкiла пацягне.

– А дзе Пятровiч?
– адчуўшы нядобрае, паўтарыў сваё пытанне Юра.

– Пятровiч? А хто яго... Пайшоў, мабыць. Я сказаў яму...

– Як?
– аслупянеў на абрыве Юра.
– Што ты сказаў?

– Усё сказаў. А то водзяць за нос. Падтакваюць...

– Што ты нарабiў? Ты ж прыкончыў яго!

– Ды ўжо ж - прыкончыў. Жывы будзе!

– От жа калун! От жа тумак! Я ж табе казаў! Яго ж тут бераглi ўсе! Ашчаджалi. А ты?..

– Што там ашчаджаць! Хай праўду ведае.

– Такая праўда яго даканае. Яго ж сыноў абодвух забiлi ў блакаду. А перад тым ён iх сам вунь туды на лодцы адвёз. I чакае.

– Чаго ўжо чакаць?

– А што ж, лепш не чакаць? Як жа тады жыць? Эх ты!

– Ну ладна, ладна...

– Ды не ладна! Пайшоў ты, ведаеш куды! Дзе мой рукзак?

Пад завалочаным цемрай абрывам пачуўся цiхi стук камянёў пад нагамi, рэзкi лязг ланцуга па гулкай абшыўцы лодкi i неўзабаве некалькi крокаў, якiя хутка зацiхлi ўначы. Над берагам запанавала цiшыня. Ледзьве пабляскваючы аспiднай паверхняй, цякла ў вечнасць рака, i паступова ў розных мясцiнах на нябачных у змроку яе берагах, блiзка i далека загаралiся кастры рыбакоў. Сярод iх у той вечар не загарэўся толькi адзiн - на абрыве насупраць ляснога перавозу, дзе да ранку было незвычайна пустынна i глуха.

Не загарэўся ён i ў наступную ноч.

I, мабыць, не загарыцца нiколi.

1972 г.

12
Поделиться:
Популярные книги

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Контролер

Семин Никита
3. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Контролер

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Страж Кодекса. Книга IX

Романов Илья Николаевич
9. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IX

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя