Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Ксю...

Ён пацягнуў яе да сябе, пасадзіў на калені і абняў. Яна аддана, гатоўна, з удзянасцю прыціснулася да яго. Горача зашаптала:

– Дарагі мой, дзякую... Як я чакала гэтага дня, гэтага моманту! Ты ўявіць не можаш, як дзяўчыне, жанчыне жыць з гэтым, насіць у сабе! І чым хутчэй бяжыць час, а ён бяжыць, тым цяжэйшы робіцца камень на шыі... Псіхолагі, маючы справу з не нормаю, самі набіраюцца негатыву. У мяне нейкая псіхалагічная траўма.

Аляксей, мне вельмі цяжка, я хачу ў нашу вёску, у наша лета, у свае сямнаццаць! У мяне не жыццё, а існаванне, мне так адзінока, у мяне бяссонніца, я не ведаю, дзеля чаго жыву... Хочаш праўду? Я па-ранейшаму кахаю толькі цябе... я нават у ложку з мужам цябе ўяўляю на яго месцы!

Яна паднялася і ўзяла яго за руку, прапануючы ісці за ёю. Ён застаўся сядзець.

– Ксю... Мы ж сябры... Ты мне сястра...

Яна ўсё яшчэ не разумела, што адбываецца.

– Аляксей, у нас мала часу! Пятнаццаць год назад не была сястрою, калі ты ціскаў мяне ў сябе на каленях.

– Малады быў, п’яны... Кроў гарачая, дурная...

Яна выпусціла яго руку.

– Вось як? І... толькі?!

Нарэшце да яе пачало даходзіць, што ролі памяняліся: цяпер ужо яна ініцыятарка, а ён як бы зусім не свеціцца ад шчасця. Відаць, яна нават думкі не дапускала, што ён можа не кахаць, не хацець яе.

Яна выглядала няшчаснай, мілай, разгубленай і бездапаможнай.

– Але... ты не можаш адмовіцца. Жанчыны так могуць рабіць, але не мужчыны! Ты... зусім не хочаш мяне? Табе дарагая лыжка толькі ў абед? Гэта помста мне? Ты, як дзіця, адчуваеш нейкую насалоду ад таго, што цябе пакрыўдзілі, “не далі” табе? Не разумею! Забі - не разумею, як здаровы нармальны мужчына можа не скарыстацца такім шанцам!

Ён слухаў, глядзеў ёй у вішнёвыя вочы і маўчаў, бачачы, ведаючы, што не зможа ёй нічога растлумачыць. Усё, што магло паміж імі адбыцца, ужо адбылося, і не трэба спрабаваць перайначваць жыццё - можна толькі змірыцца і прызнаць, што яго Ксю, яго дзяўчынка з белымі трусікамі засталася там, у далёкім леце; што гэтыя бясконца доўгія гады, ды яшчэ памножаныя на адзіноту, зрабілі сваю справу - зрабілі тое, што яго нерэальная, выдуманая Ксю на самой справе стала для яго нечым большым нават за сяброўку, бліжэй, чым родная сястра.

А жанчына, якая цяпер стаіць перад ім, дарослая, самастойная, са сваім “Лексусам”, псіхалогіяй, мужам, дзецьмі, кватэраю - чужая яму.

І гэтую двухсэнсоўнасць, гэтае раздваенне, нават растраенне: у адным целе - каханая дзяўчынка, любімая сястра і чужая жанчына - ён ні за што не зможа прымірыць, спалучыць,

зліць у адно - хоць на сцяну залезь, хоць лоб разбі.

– А хочаш, я скажу, што з табой адбываецца? Як псіхолаг?

Нечакана халодныя, насмешлівыя, жорсткія ноткі з’явіліся ў яе голасе. Усю прыкрасць, самалюбства пакрыўджанай, адрынутай жанчыны яна ўкладвала ў іх.

– Ты жывеш сваімі ўспамінамі, песціш іх, калоцішся над імі, яны табе даражэй за жывое, яны памагаюць табе паважаць самога сябе. Адбяры іх у цябе - ты загінеш! А тут я - замахваюся на святое! Прапаноўваю ўласнымі рукамі задушыць, знішчыць тое, што адно памагае жыць, з чым так прыемна насіцца! Так?

Ён маўчаў.

– Добра... Што гэта я на самой справе. Як насланнё нейкае, - яна правяла па вачах рукою, нібы стараючыся скінуць нябачныя павуцінкі гэтага наслання.
– Калі так табе лягчэй...

Пазбягаючы глядзець на яе, ён узяў свой пакет са стартэрам, патаптаўся, што азначала: ісці трэба... электрычка хутка.

– Ідзі, - сказала яна.
– Не, пачакай, - пакорпалася ў сумачцы.
– На, вось візітоўка. На ўсялякі выпадак. Пішы, звані. Мала што. Можа, яшчэ сустрэнемся...

– Кавы пап’ем?
– пажартаваў ён.

І хоць выйшла недарэчна, яна ўсміхнулася, праўда, не зусім весела, хутчэй неяк безнадзейна.

Праз дзесяць хвілін зялёны аўтобус-“сотка” вёз Аляксея Дарафея па шырокім праспекце, абсаджаным з двух бакоў каштанамі, з прыгожымі будынкамі справа і злева. І чым бліжэй да вакзала, тым больш, здавалася, шырэў праспект; вышэйшымі станавіліся каштаны, прыгажэйшымі - будынкі, святлейшымі - думкі.

Усмешка блукала на яго вуснах. Ён зусім не думаў, што едзе ў глушэчу, да хворага чалавека, да мазутных шпалаў, да звыклай ужо адзіноты.

Ён думаў, што хутка лета - усяго праз пяць дзён, і вось ён едзе, спяшаецца да яго, такога жаданага, таго самага, у якім засталася здаровая маці, ранішняя дарога, сонца, раса, Рэвут, жывы Жэня, прызба, ганак, выпіўка з “прысмакамі”, цёплы пясок з курамі і з дзяўчынкамі, добрая і загадкавая Света, бесклапотны, без цара ў галаве хлопец з дзяўчынкай - сваёй малодшай сястрой, сваёй пяшчотнай сяброўкай, якая цёплымі вечарамі ціснецца да яго, захапляецца ім, яго розумам, яго незвычайнай будучыняй...

Дзяўчынка з кароткімі, цёмнымі, у карэ падстрыжанымі валасамі, з вачыма, што мякка свецяцца, нібы гладзяць, да якой так пасуе яе кароткае, як летняя ноч, імя - Ксю.

2014 г.

Поделиться:
Популярные книги

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Инквизитор тьмы 3

Шмаков Алексей Семенович
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Господин моих ночей (Дилогия)

Ардова Алиса
Маги Лагора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.14
рейтинг книги
Господин моих ночей (Дилогия)