Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Кветкi па сезону
Шрифт:

– Памерцi такiм маладым! Даруйце, не буду таiцца, што... спачуваючы вам, я таксама прачытаў надпiс. Там было: 1891-1928... Як гэта здарылася?

– Аўтамабiльная аварыя... Яго прынеслi да мяне без памяцi вечарам... Ранiцай я была такая шчаслiвая... Яго збiралiся прызначыць начальнiкам праўлення. А вечарам...

– Ён быў служачы?

– Не... Буйны завод хiмiчнай вытворчасцi. У трыццаць сем гадоў ён трэцяя асоба на прадпрыемстве. I хутка стаў бы поўным гаспадаром.

– У вас ёсць дзецi?

Няма. I гэтай уцехi няма.

Яны падышлi да галоўнай брамы. Старшы вартаўнiк, кланяючыся iм, ухмыльнуўся.

– Бач ты iх!
– сказаў ён свайму памочнiку, калi тыя былi ўжо на вулiцы. Справа наладжваецца... Як ты думаеш?

У наступны чацвер, нiбы дамовiўшыся зараней, пасля наведвання магiл яны вярталiся разам па той жа алеi. Эцьен расказваў пра сваё жыццё. Ён старшы выкладчык у адным з парыжскiх лiцэяў, пiсьменнiк. Яму прапанавалi кiраваць крытычным аддзелам у часопiсе.

– Калi памерла мая жонка, я пачаў пiсаць п'есу. Але ў мяне не хапае духу займацца драматургiяй.

– А трэба, - адазвалася дама.
– Ваша жонка хацела б гэтага.

Ён ажывiўся:

– О! Бясспрэчна! Яна мяне натхняла: яна верыла, што тэатр - маё прызванне.

Мадам Канстан прызналася, што таксама любiць тэатр. Лiтаратуру вывучала грунтоўна: бакалаўр, i ёсць ужо кандыдацкая па-ангельску.

– Выдатна, выдатна!.. А дзелавое асяроддзе вам не надакучыла?

– Не, пакуль быў жывы Антуан. Каб яму дагадзiць, я прымала абы-каго... Яно мне больш даспадобы сустракацца з паэтамi, крытыкамi, але толькi разам з iм...

Ён запытаў, цi бачыла яна на гэтым могiльнiку помнiкi Сэнт-Бёву, Бадлеру. Яна яшчэ не бачыла, i ён узяўся яе праводзiць. Помнiкi здалiся ёй брыдкiмi.

– О не!
– запярэчыў ён.
– На кожным адбiтак сваёй эпохi.

Прагулка зацягнулася. Яны з такiм запалам абмяркоўвалi розныя пытаннi, што не заўважылi, як напаўзлi хмары i здалёку загрукатаў гром. Наблiжалася навальнiца. Каля брамы iх захапiў дождж.

– Я вазьму таксi, - сказала яна.
– Тут на рагу стаянка.

– I я таксама. Гэта ўжо не лiвень, а патоп.

Яны пайшлi шпарка, потым, калi намокла адзежа, пабеглi. На стаянцы было ўсяго адно таксi.

– Сядайце хутчэй, - прамовiў ён.

– Авы?

– Я пачакаю. Скора пад'едзе другая машына.

– У такi час? Наўрад. Можа б я вас падвезла?

– Вам куды?

– Дадому. Праспект Моцарта.

– Якое супадзенне! Я жыву па суседству, вулiца Помп. Так што, дазвольце, я вас завязу.

Яны заспрачалiся, кожны хацеў услужыць другому. Нарэшце яна згадзiлася i дала свой адрас. Сеўшы разам у машыну, яны адчулi няёмкасць, пасунулiся ў розныя бакi i доўга маўчалi. Яму прыпомнiўся выпадак, калi аднойчы вечарам ён праводзiў пяшком знаёмую настаўнiцу з лiцэя i Люсiль iх бачыла. Яна вельмi злавалася:

"Каб я вас не сустрэла, ты б мне прызнаўся?"

Ён

адказаў: "Вядома. Ёй стала нядобра, i яна прычапiлася. Я ж не мог яе пакiнуць... Мiж iншым, яна на дваццаць гадоў старэйшая за цябе".

"Гэта нiчога не даказвае. Яна яшчэ мае выгляд".

"Што б ты сказала зараз, - маўклiва запытаў ён у думках.
– Мне здаецца, што гэта ты сядзiш каля мяне i грудзi твае аблягае чорная кофтачка... Брыдка! Сорамна!.. Такое адчуванне, нiбы я ўваскрасаю!.. Ах, як ты мне патрэбна!" - I ён уздыхнуў.

Дама зiрнула на яго спагадлiва i журботна:

– Вы няшчасны, - сказала яна.
– Мы абое няшчасныя.

– Вы адна жывяце?

– Адна... Ёсць яшчэ старая служанка Амелiя. О! Цудоўная жанчына! Яна ўзгадавала майго мужа. Гаспадыня ў доме... А вы?

– Таксама адзiн. Ранiцай прыходзiць работнiца i ў пяць гадзiн канчае, пакiнуўшы халодны абед.

Яму цяжка было гаварыць, хаваючы свае сапраўдныя думкi i стрымлiваючы пачуццi, абуджаныя яе прысутнасцю. Выглянула сонца, i заблiшчаў пазалотаю Дом Iнвалiдаў.

– Якое хараство!
– прашаптаў ён.
– Мабыць, вам, як i мне, балюча i крыўдна, што свет па-ранейшаму прыгожы нават тады...

Яна яго падтрымала з запалам:

– Якраз гэта я i адчуваю.

Ён запытаў, цi кожны тыдзень яна прыязджае на таксi.

– Так... у мяне ж кветкi. Калi быў жывы мой чуж, у нас была свая машына, але толькi ён адзiн умеў яе вадзiць.

– Я таксама бяру таксi, i па той жа прычыне...

Ён доўга не адважваўся, нарэшце прамовiў цiха i асцярожна:

– Яно, можа... нарэшце... Гэта здасца вам дзiўным, але ж у нас аднолькавы маршрут i той самы дзень... цi не маглi б мы браць таксi адно на дваiх? Я б заязджаў па вас.

– Вельмi далiкатна з вашага боку... Але я не хачу, каб Амелiя... Бог ведае, што яна падумае, убачыўшы, што я еду разам з вамi.

– А мы зробiм наадварот. Таксi возьмеце вы каля свайго дома i заедзеце па мяне. Я вас буду чакаць.

– Гэта ўжо лепш. Але нябожчыкi... Цi згодзяцца яны, цi дазволяць нам?

– А чаму не? Мы ж гэта, каб выканаць наш агульны абавязак. Мы ж iх любiм, шануем...

– Я падумаю. Ва ўсякiм разе я не дазволю, каб вы плацiлi за таксi.

– Ну, гэта можна ўладзiць. Мы падзелiм выдаткi, калi нельга iначай.

– Пабачым, - сказала яна.
– Вось я i прыехала.

Яна скiнула пальчатку i працягнула яму руку, белую, тонкую, з пярсцёнкам на пальцы.

У наступны чацвер яны прыйшлi на могiлкi кожны са свайго боку, потым, не дамаўляючыся, сустрэлiся на вулiцы, разам дайшлi да стаянкi i селi ў адно таксi. Па дарозе яна сказала: "Я абдумала вашу шчырую прапанову. Мне здаецца, яе можна прыняць. Яно сапраўды неразумна кожны раз плацiць за два таксi. I мне з вамi добра. Праз тыдзень я заеду па вас".

Поделиться:
Популярные книги

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Не лечи мне мозги, МАГ!

Ордина Ирина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Не лечи мне мозги, МАГ!

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Жизнь в подарок

Седой Василий
2. Калейдоскоп
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Жизнь в подарок