Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

— Смольгава? — адказаў дзядзька. — Ёсць такая. Вунь туды, кіламетры два адгэтуль, к Пагосту.

Я памкнуўся быў спыніць аўтобус, каб вылезці. Але тут жa раздумаў: чаго спяшацца. Смольгаў ж а цяпер ад мяне нікуды не ўцячэ. Паеду спачатку ў Любань, знайду там фатографа, магчыма, — i машыну.

На аўтобуснай станцыі людна, мітусліва. Людзі снуюць туды-сюды бесперапынна. Усе заняты сваімі клопатамі, сваімі клумкамі i чамаданамі. Цябе ніхто i не заўважае. Можаш так вось стаяць на адным месцы дзень, i гэта нікому не кінецца ў вочы. I я нейкі момант

стаю, слухаю людскую гаману. Але ж трэба ісці. Толькі куды? У рэдакцыю газеты? У райвыканком? Райком? Ці не здасца там дробязнай, не вартай увагі мая справа?

Зялёная, падобная на вясковую, вуліца завяла ў цэнтр. У раённым гарадку ў цэнтры звычайна сабрана ўсё: райком партыі, райком камсамола, райвыканком, рэдакцыя раённай газеты, РДК, гасцініца, рэстаран або чайная, раймаг, харчовы магазін. На вочы трапілася шыльда: «Любанскі раённы камітэт КПБ». Чаму б не зайсці сюды? Падымаюся адразу на другі наверх. Стукаюся ў дзверы да загадчыка аддзела прапаганды i агітацыі. Павітаўшыся, гавару пра мэту маёй паездкі.

— Гэта цікава, — падымаецца з-за стала загадчык, Сцяпан Іванавіч Ісайка. — Мы якраз ствараем музей. Можна будзе зрабіць стэнд пра Сыракомлю — усё ж такі зямляк. Зайдзіце, калі ласка, да першага сакратара. Я таксама зараз падыду. Памяркуем.

Да сакратара, ды яшчэ першага, сам я ісці не адважыўся б. Я ведаю, як загружаны першы сакратар райкома партыі. Але раз прапанавалі — трэба зайсці.

У прыёмнай пытаюся, ці можна.

— Калі ласка, — адказвае мне дзяўчына-сакратарка.

— А там ёсць хто?

— Ёсць людзі.

Гэта трошкі здзівіла. Я думаў, што, каб папасці да такога начальства, трэба мала ці многа, a пацерці крэслы прыёмнай. А тут — заходзь, калі ласка. На дзвярах пад шклом — шыльдачка «Слабада А. I.». Гэта — прозвішча першага сакратара. Цягну на сябе ручку дзвярэй.

— Можна?

Каля стала стаяць, схіліўшыся, трое. Штосьці абмяркоўваюць: на тварах відаць заклапочанасць. На мяне ніхто не звярнуў асаблівай увагі: заходзь, калі хочаш. Гэта неяк адразу заспакоіла, зняло напружанасць. Падышоў да стала, даў «добры дзень». Сакратар (ён стаяў за сталом) кіўком галавы паказаў на крэсла — пачакаць.

Твар у сакратара адкрыты, просты. Бровы зведзены да пераносіцы: слухае, што даводзіць яму высокі, добра апрануты чалавек, i нешта абдумвае, паціраючы рукой лоб.

Я саджуся, прыслухоўваюся. Пастунова высвятляю, пра што тут гаворка. У адной школе раёна знялі з пасады дырэктара. Знялі таму, што не зжыўся з калектывам, супрацьпаставіў яму сябе, камандаваў, груба абыходзіўся з настаўнікамі. Пра гэта настаўнікі напісалі ў райком. Разбіраліся доўга, дэталёва, гутарылі з усім калектывам. I — знялі. Хоць па паспяховасці з прыходам гэтага дырэктара школа стала адной з лепшых у раёне, за што дырэктар не раз атрымліваў прэміі. Што ж, зазнаўся. А цяпер вось прыйшоў настаўнік школы, член партыі, i даказвае, што дырэктара знялі няправільна. Ён даўно ведае яго — гэта сумленны, прынцыповы камуніст, былы афіцэр Савецкай Арміі, паспяховасць узняў... Ну, строгі,

дык нельга ж без строгасці...

Я разумею сакратара, тут ёсць над чым паморшчыць лоб: справа ідзе пра людскія душы.

— Што ж, — гаворыць урэшце ён, выпростваючыся, — прыйдзецца яшчэ раз вярнуцца да гэтага. Будзем разбірацца.

Канешне, тут адным махам не перасячэш вузел: яго трэба расплятаць.

Калі настаўпік выйшаў, сакратар павярпуўся да мяне.

Я растлумачыў, што ў мяне за справа.

— Усё ясна — пасадзейнічаем, — сказаў ён коратка і, усміхаючыся вачыма, працягнуў мне руку. — Трымайцеся яго, — кіўнуў ён на Сцяпана Іванавіча (загадчык аддзела прапаганды i агітацыі таксама быў ужо тут).

Я падзякаваў — усё, аказваецца, проста робіцца ў добрых людзей. Не ведаю чаму — мо таму, што мяне адразу зразумелі ў райкоме, але, зачыняючы дзверы з таблічкай «Слабада А. I.», я адчуў сябе як бы раскаваным, павесялеў. Пасля толькі падумалася, што Слабада Аляксандр Іванавіч да таго ж Герой Сацыялістычнай Працы.

I вось рэдакцыйны «газон» імчыць па дарозе з Любані. Ca мной — фатограф раённай газеты «Будаўнік камунізма» Сцяпан Рыгоравіч Дарожка, рухавы вясёлы чалавек, i яшчэ два хлопцы — варацілы раённай прэсы. Хлопцы ссадзілі нас па краі вёскі, a самі падаліся далей — на нейкі сход у глыбінны калгас.

Мы ідзём па Смольгаве. Акуратныя, зробленыя па-сучаснаму хаты, разгалістыя векавыя ліпы ля платоў, шырокая вуліца. У вёсцы, як я даведаўся, 60 двароў. Ёсць клуб, бібліятэка, васьмігадовая школа, фельчарска-акушэрскі пункт. Смольгаў — цэнтр калгаса «Ленінскі шлях». Веска ўваходзіць — да ведама біёграфаў Сыракомлі — у Юшкавіцкі сельсавет.

Пры вуліцы будынак з белай цэглы. Гэта праўленне калгаса. Зайшлі. За сталамі — пераважна дзяўчаты.

Пытаемся, як убачыць старшыню калгаса.

— А ён толькі што паехаў дадому, у Невалаж.

Невалаж — як бы працяг Смольгава. Зусім побач.

Ну што ж, завітаем.

Іван Яфімавіч Мурашка, малады, поўнага твару мужчына, быў без пінжака, у клятчатай сарочцы.

— Вы якраз у час, малайцы, — вітаючыся, сказаў ён з усмешкай. — Я толькі збіраўся снедаць.

Пасадзіўшы нас на крэслы, Іван Яфімавіч ускінуў на плечы пінжак, узяў у рукі сетачку.

— Пачакайце хвіліну — я зараз...

Праз «хвілінку» ён зноў затупаў на ганку, а яшчэ праз «хвілінку» на стале бліснула бутэлька «Расійскай».

За чаркай i добрай старшынёўскай скваркай выдатна гаварылася пра ўсё. Калгас, як высветлілася, не лепшы ў раёне, але i не ў хвасце — «з сярэдзінкі на палавінку». Мала моладзі. Усе бягуць у горад — там, бачыце, весялей. Але астаюцца i дома, асабліва ў апошні час. Калгас памалу набірае сілы i — хто ведае? — можа яшчэ пераходны сцяг атрымае...

За сталом сядзелі нядоўга (мы з Дарожкам выпілі — для прыліку — па чарцы, гаспадар яшчэ менш: «Не магу, хлопцы, — работа»). Івану Яфімавічу трэба было з'ездзіць у раён. Нам ён прапанаваў праехаць трохі па калгасе: якраз падкаціў да двара «газік».

Поделиться:
Популярные книги

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Княжна. Тихоня. Прачка

Красовская Марианна
5. Хозяюшки
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна. Тихоня. Прачка

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

ЧОП "ЗАРЯ". Книга вторая

Гарцевич Евгений Александрович
2. ЧОП ’ЗАРЯ’
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ЧОП ЗАРЯ. Книга вторая

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального