Лісце забытых алеяў
Шрифт:
Ніна Церашкова прывяла мяне ў дашчаны дамок каля шлюза — да галоўнага інжынера БМУ Аркадзя Карніенкі, маладога хударлявага хлопца-ўкраінца. Ён трымаў у руках трубку радыёсувязі, шчоўкаў шматлікімі рычажкамі прыстасавання:
— Алё, алё! Як мяне чуеце? Пераходжу на прыём. — I зноў — шчоўканне рычажкамі. — Добра? Дык вось, яснавокая: перадай — не робіць ні адзін вібратар!.. Патрэбен трансфарматар... Або электрык. Няма чым ушчыльняць бетон. Прысылайце тэрмінова, бо будзе прастой! Чуеце?
Калі ён пагаварыў, Ніна пазнаёміла нас i пачала развітвацца:
— Прабачце, мне няма калі — чакае земснарад.
Сказала так, быццам земснарад — імя добрага хлопца, які чакае яе недзе там, ля ракі, i ніяк не можа дачакацца.
Аркадзь Карніенка робіць тут з 1962 года. Спечатку быў прарабам, а тры гады назад яго прызпачылі галоўным інжынерам. Асноўная задача Старобінскага
Тут я выказаў Аркадзю сваю трывогу: а што будзе з прыродай, з кліматам? Ці не здарыцца так, што на багатае вадою Палессе мы наклічам калі-небудзь засуху?
Аркадзь заспакоіў мяне, што гэтага не здарыцца:
— Праўда — у «10-годдзі БССР» на тарфяніках пракідаюцца белыя залысіны. Але гэта — ад няправільных севазваротаў. Трэба, каб тарфянікі на 40 працэнтаў былі заняты травамі — яны замацоўваюць глебу. Другая прычына — тое, што Мар'інскія балоты асушваліся прымітыўным спосабам — адкрытай сістэмай. Цяпер мы так не робім — будзем асушваць балоты толькі закрытым дрэнажом. Так, каб можна было, па меры неабходнасці, рэгуляваць узровень вады. Канешне, гэта будзе абыходзіцца даражэй, тэмпы будуць меншыя. Але — лепш менш, ды лепш.
Я папрасіў яго растлумачыць больш падрабязна пра гэтую новую сістэму асушкі балот.
— Вы філолаг? — папытаў ён. — Тады, канешпе, вам не ўсё панятна, — i ён узяў аловак.
Я слухаў Аркадзя, i мне было сорамна, што не ведаю такіх простых рэчаў. «Філоны мы, а не філолагі, — гаварыў я сабе. — У век тэхнікі — не ведаем тэхнікі. Летаем па версе, як матылі».
Потым мы глядзелі, як рабочыя ўстанаўлівалі арматуру. Хлапец гадоў семнаццаці, прымерваючыся вокам з адлегласці, паказваў ім далоняй рукі, наколькі патрэбна гэтую арматуру пасунуць. Рабіў ён гэта яшчэ няўпэўнена, увесь час азіраўся на галоўнага інжынера.
— Гэта наш новы майстар участка, — растлумачваў мне Аркадзь. — Толькі што скончыў Мазырскі тэхнікум. Міша добры хлопец — стараецца, з яго будзе толк...
Знізу, з будучага шлюза, поўз сюды, пад нашы ногі, тоўсты шланг, падобны на пажарную кішку. Дзядзька з папяросай у зубах час ад часу браў яго рукамі i накіроўваў праз насыпаны грудок зямлі, на якім мы стаялі, у бок рачной плыні — выпускаў ваду.
— Значыць, рака ўжо ўзята ў кішку? — пажартаваў я, падышоўшы да дзядзькі.
— Выходзіць, так, — адказаў ён з усмешкай. — Яно — не зліваць, дык затопіць усю пляцоўку. Так што, некаму трэба i гэтую работу рабіць. Паставілі мяне. Вось i стаю, гляджу сваё дзела. Адным словам, загадчык кішкі!
Тут жа, за два крокі ад шлюза, былі Яскавічы. Найду пахаджу па вёсцы, а потым, к вечару, вярнуся сюды, каб зноў разам з меліяратарамі паехаць у Доўгае, дзе ў мяне забяспечаны начлег.
Сяло аказалася вялікае, стройнае, з шырокай вуліцай. Дамы даволі прыстойныя, з верандамі i шырокімі вокнамі. Над шыфернымі дахамі — тэлевізійныя антэны. Так, сённяшнія Яскавічы нічым не напамінаюць тыя Яскавічы, якія больш чым стагоддзе назад бачыў Уладзіслаў Сыракомля. Вось як пра ix пісаў паэт:
Сярод багнаў i бораў, На пясочку на рыжым Села вёска ў пакоры, Як убогі пад крыжам. Людзі ў зрэбных сярмягах, Лапці ногі ім вяжуць, Уваччу голад, смага, Б'е ад ix дым i сажа. Тырчаць пуняў i хатаў Ломам сцены-шкілеты, Замест гонтаў на латах — Лахманы з ачарэтаў. Гняздо ж бусел бяспечна На страсе пачаў класці — Селянін верыць вечна, Што яго ў гэтым шчасце. Нe пляці гэтых божбаў... Жывуць буслы пустынна, Калі ж слухаць варожбаў, — Шчасна й ваша краіна. О,Гэтыя строфы, перакладзеныя Янкам Купалам, — жывая гісторыя Палесся. Дзе, у якога этнографа знойдзеш такі вось маляўнічы расказ пра жыццё i быт палешукоў часоў прыгону, ачмураных забабонамі, прыгнечаных галечай, вечнай бясхлебіцай?
Многа вады ўцякло з таго часу. Шмат пабачылі за стагоддзе Яскавічы. Ало, мусіць, піколі столькі не перацярпелі, як у міпулую вайну. Сяло было начыста спалена фашыстамі, спалена, як яны гэта ўсюды рабілі, разам з людзьмі — дзецьмі, жанчыпамі, старымі. Ад вялікага сяла не засталося ні кала ні двара. Зараз яно адрадзілася: панаехалі людзі, разбудаваліся. Цяпер тут — каля 180 двароў. У Яскавічах — васьмігадовая школа, аддзяленне сувязі, сельмаг, камбінат бытавога абслугоўвання. Сяло з'яўляецца цэнтрам сельсавета i саўгаса.
Пра ўсё гэта я даведаўся ад людзей, з якімі сустракаўся проста на вуліцы. Дарэчы, я думаў спачатку завітаць да Ганны Парфенаўны Андруховіч, якая, паводле слоў Дзмітрыя Івапавіча Хаміцэвіча, жыла ў Яскавічах. Але потым раздумаў: папомніўшы ёй пра спаленых дзяцей, я, канешне ж, зноў растрывожыў бы самыя балючыя яе раны. А так — яна, напэўна б, шмат чаго дабавіла да той трагічнай гісторыі маленькай беларускай вёсачкі Хадыкі.
Пад канец я затрымаўся каля магазіна — тут было людна. Сабраўшыся ў кружкі, гаманілі — пра тое, што набяжыць — мужчыны, пакурваючы папулярны тут «Север». Я таксама падышоў да аднаго кружка — на мяне асабліва ніхто не звяртаў увагі, бо тут быў, акрамя ўсяго, аўтобусны прыпынак, i многія чакалі аўтобуса. Мне вельмі цікава было паслухаць людскую гаворку. Якая чыстая, каларытная беларуская мова, колькі нечаканых, вядомых, але ўжо, здавалася, забытых слоў! I як хораша, патуральна льецца яна з вуснаў гэтых простых дзядзькоў i цётак, занятых сваімі адвечнымі гаспадарскімі клопатамі!
Я загаварыў да камлюкаватага, нябрытага дзядзькі, што стаяў крышку збоку — у руках ён трымаў сетку з буханкамі хлеба, між якімі былі заціснуты абаранкі, размоклы кулёчак камсы (за пяць капеек— сто галоў, такую загадку загадаў пра яе адзін з дзядзькоў) i бутэлька «чарніла». Мне хацелася даведацца, ці няма тут паблізу ўрочышча або вёскі пад назвай «Чортаў Брод» — я забыўся пра гэта папытаць у тых, з кім гутарыў раней. Пра Чортаў Брод расказваецца ў адным з твораў Сыракомлі. Гэта — глухое палескае ўрочышча сярод непраходных балот. Магчыма, я знайду яшчэ адзін факт, які будзе гаварыць аб тым, наколькі блізкі паэт быў у сваёй творчасці да жыцця, да беларускага фальклору. Дзядзька сказаў мне, што ён ведае вёскі Жоўты Брод, Жылін Брод, а вось Чортавага не сустракаў. Можа, хто іншы раскажа. Сам дзядзька не яскавіцкі, жыве ён за некалькі кіламетраў адсюль — у Савецкай Морачы. Ну, што ж, для мяне i гэта было цікава — усё-такі Брады каля Яскавіч ёсць. Дарэчы, а чаму — Савецкая Морач? Дзядзька расказаў мне, што раней тут — якраз на Марачанцы (так ён назваў раку Морач) — праходзіла савецка-польская граніца. На польскім баку была веска Морач. У 1924 годзе адтуль у Савецкуго Беларусь уцякалі ўсе, хто толькі мог — людзі не жадалі больш рабіць на паноў. Перабежчыкі з Морачы пабудавалі на савецкім баку новую вёску, якую i назвалі — Савецкая Морач. Да той жа, першай Морачы, дабавіўся эпітэт — Заходняя.
Вечарам я зноў быў у Доўгім. Мая палеская праграма была, як пішуць газетчыкі, вычарпана. Пераначую — i гайда далей.
Вячэраў у сталоўцы БМУ. На раздачы стаяла бялявая ружовашчакая дзяўчына з кропелькамі рабаціння, працавала яна весела, з усмешкай. Я бачыў яе тут, на гэтым жа месцы, i ўчора вечарам, i сёння — як снедаў.
— Што вам? — глядзела яна на чарговага кліента з падносам, трымаючы напагатове талерку.
А праз секунду глядзела ўжо на другога:
— Што вам?
Колькі разоў за дзень паўтарыла яна гэтае «што вам?», стоячы ў густой духаце кухні, дзе на шматлікіх плітках i плітах увесь час нешта варыцца, смажыцца, пячэцца, скварыцца! Можна толькі здзіўляцца, як яна яшчэ захавала пры гэтым «прысутнасць духу», не набыла той раздражнёнасці, праз якую так часта хапаемся мы, гарадскія, за «Кнігу скаргаў». Такую ж во ветлівасць мы, чэрствыя кліенты, як бы i не заўважаем. А варта б было. Варта б было хоць нечым ды адзначыць гэтую нялёгкую, сапраўды гераічную працу сціплых працаўніц рабочых — ды i не толькі рабочых — сталовак. Так, я ўпэўнен, што сярод ix таксама ёсць свае героі.