Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Калі тут працаваў як давераная асоба Апалінар Багушэвіч, гаспадаром уладанняў у Яшунах быў сын Міхала Валійскага Канстанцін. Жонка яго — Стафанія з Кастравіцкіх. Ці не з таго роду, з якога выйшлі беларускі паэт Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі) і французскі паэт Гіём Апалінэр (Гіём Альбер Апалінар Кастравіцкі)? Гаспадарка Валійскіх была немалая. Яны мелі тут нават свае заводы: мета лал іцейны, кафляны, бровар.

Палац Снядэцкага-Балінскіх стаіць у садзе над ракой Мерачанкай. Цяпер у ім калгасная кантора. Багацейшая бібліятэка, пэўне ж, апрача унікальнага кнігазбору Яна Снядэцкага, мела не менш багатыя калекцыі Міхала Валійскага, а сярод іх, вядома ж, было

нямала матэрыялаў пра гарады і вёскі Беларусі, гісторыю якіх ён апісаў у сваёй «Старажытнай Польшчы». Францішка Багушэвіча, мусіць, і цікавілі ў першую чаргу гэтыя матэрыялы. На вялікі жаль, у 1939 годзе у выніку вядомых падзей гэта унікальная бібліятэка была разрабавана.

Лябёнка паказаў нам і сямейныя могілкі Валійскіх. Яны былі недалёка ад палаца, на невыскім узгорку, да якога падступае хвойнік. Гэтае месца выбраў сам Ян Снядэцкі для сябе, ён там быў першы і пахаваны. Адтуль, з узгорка, добра відаць уся яго сядзіба з прысадамі і рачулкай, што віецца ў алешніку. На магільных плітах мы прачыталі таксама імёны самога Міхала Валійскага, яго жонкі Зофіі і іншых членаў сям'і. Лябёнка даўжэй спыніўся ля пліты з імем аднаго з сыноў Міхала Валійскага — Івана. Гэта быў не хто іншы, як... бацька рускай псіхіятрыі. У «Большой Советской Энциклопедии» можна прачытаць, што Балінскі Іван Міхайлавіч, скончыўшы ў Пецярбургу медыка-хірургічную акадэмію, пачаў у 1857 годзе ўпершыню ў Расіі выкладаць псіхіятрыю як самастойную дысцыпліну, стаў прафесарам гэтай акадэміі. З далёкага Пецярбурга яго заўсёды цягнула ў родныя Яшуны, якія ён вельмі любіў. Ён праводзіў тут кожнае лета. Перад смерцю Іван Балінскі папрасіў і пахаваць яго тут. На яго магільнай пліце былі высечаны на ліцінскай мове такія словы (іх нам пераклаў Іозас Юргевіч): «Іван Балінскі, сын Міхала і Зофіі, псіхічна хворых таварыш і слуга». Гэтую эпітафію напісаў ён сам — яе знайшлі ў стале памерлага. Пасля сябе Іван Балінскі пакінуў дзевяць дзяцей.

Сапраўдны энтузіяст краязнаўства Іозас Юргевіч Лябёнка выказаў таксама меркаванне, што ў Яшунах бывалі такія славутыя паэты, як Юльюш Славацкі, Адам Міцкевіч, Тамаш Зан. Нічога не магу сказаць наконт Славацкага, што ж да двух апошніх, то яны маглі бываць у Яшунах, бо адсюль недалёка ляжалі і Балценікі, дзе жыў у сваім маёнтку Ваўжынец Путкамер са сваёй жонкай Марыляй — вялікім юнацкім каханнем Адама Міцкевіча — і куды, як вядома, прыязджаў нешчаслівы закаханы. Бывалі тут і яго сябры Тамаш Зан і Ян Чачот. Дарэчы, Ян Снядэцкі і Ваўжынец Путкамер сябравалі, наведваліся адзін да аднаго.

ДОЦІШКІ

Пасля кароткачасовай вучобы ў Пецярбургскім універсітэце Францішак Багушэвіч у пачатку 1862 года ўладкоўваецца настаўнікам у Доцішках, у прыватнай школе памешчыка Звяровіча. Гэта — у цяперашнім Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці.

Выбраліся мы туды з Яшуноў ужо вечарам.

Галоўнае — нам трэба было да ночы паспець у Воранава, дзе былі заказаны нумары ў гасцініцы.

Як мы ні спяшаліся, але прыехалі туды недзе пасля адзінаццаці гадзін вечара.

Меркавалі пераначаваць і назаўтра ранічкай адразу пусціцца ізноў у дарогу.

Але здарылася непрадбачнае: калі мы зайшлі ў гасцініцу, выявілася, што нас там ніхто не чакае, што ніякіх заказаў у адміністрацыі наконт нас не паступала і што гасцініца і без нас забіта да адказу, нават на калідорах няма месцаў. Аказваецца, адна з удзельніц нашай экспедыцыі, заказваючы па тэлефоне гасцініцу з Мінска, надта даверылася незнаёмаму голасу

з райкома партыі, нават не папыталася, з кім канкрэтна размаўляе. У выніку ўся наша група з адзінаццаці чалавек засталася насупраць ночы без начлегу.

Што ж было рабіць? Ехаць у Мінск, так і не пабываўшы ў Доцішках? Гэта б было проста недаравальна. Да таго ж шафёр Валера, які цалюткі дзень не выпускаў з рук руля, кружачы па Віленшчыне, ужо не мог везці нас амаль усю ноч праз гэтакую далеч. Дык, значыць, кукаваць цэлую ноч у вестыбюлі, а заўтра соннымі мухамі ехаць па маршруце? Яно на горшы выпадак можііа б зрабіць і так, але ж хіба зможа весці аўтобус шафёр такой «соннай мухай»?

— Як жа нам быць? — зноў стукаліся мы ў акенца дзяжурнай.

— А я адкуль ведаю — трэба было раней думаць! — І — ляп акенцам перад нашымі апушчанымі насамі.

А што, калі пазваніць дамоў сакратару райкома партыі па ідэалогіі? Мо хоць які інтэрнат паможа знайсці сваім калегам — усё ж мы таксама ідэалагічныя работнікі! Ну, што ж — за спрос не дадуць, можа, у нос? Я папрасіў у дзяжурнай тэлефонную кніжку. Вось і нумар насупраць прозвішча сакратара райкома — Кушнянковай Нэлі Казіміраўны. Мабілізуючы ўсе свае дыпламатычныя здольнасці, я набіраю нумар тэлефона. Звязаўшыся, перш за ўсё прашу прабачэння за позны званок, потым паведамляю, што ў Воранаўскі раён прыбыла цэлая група творчых работнікаў — з Беларускага тэлебачання, часопіса «Полымя» і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Ну, і растлумачваю сітуацыю, у якую трапіла гэтая «надта важная» група, што павінна працаваць ў Воранаўскім раёне. Ці не магла б сакратар памагчы нам з начлегам? Нэля Казіміраўна проста адказала, што гэта зусім не яе клопат шукаць нам начлег, і пачала ўшчуваць нас за тое, што самі загадзя не паклапаціліся пра яго.

— Ну, кто же так делает? — паўтарала яна.

— Усё правільна, Нэля Казіміраўна, — адказаў я дыпламатычна. — Мы тут поўнасцю вінаватыя. Але калі б вы ўсё ж нам памаглі, мы сказалі б вам вялікі дзякуй. Калі ж не зможаце памагчы, што ж, мы не будзем на вас у крыўдзе. Просім толькі яшчэ раз прабачэння, што патурбавалі ў такі позны час...

— Ну, ладно, позвоните мне минут через десять...

Няўжо мая «дыпламатыя» спрацавала?

І праўда, калі я пазваніў праз тыя дзесяць мінут, Нэля Казіміраўна, не забыўшыся яшчэ раз паўшчуваць нас за неарганізаванасць, дала адрас інтэрната нейкага вучылішча, дзе нас «размесцяць».

У інтэрнаце, папярэдне патрэбаваўшы дакументы, нам выдалі на складзе «пасцельныя прыналежнасці». Да гадзіны ночы мы цягалі ў два агульныя пакоі — адзін для жанчын, другі для мужчын — матрацы ды падушкі, устанаўлівалі даўно забытыя намі жалезныя ложкі з панцырнымі сеткамі, рып ад якіх ішоў на кіламетр. Што ж да чысціні і парадку, то на гэта мы як госці мусілі — і ў пераносным, і ў прамым сэнсе — проста закрыць вочы.

Назаўтра мы меркавалі як мага раней выехаць па сваім маршруце. Трэба ж было і пабываць у Багушэвічавых мясцінах, і паспець вечарам у Мінск.

Але гэта толькі ў казцы і на паперы ўсё проста і хутка робіцца.

Каб разлічыцца за «гасцініцу», нам трэба было дачакацца, пакуль яшчэ адчыніцца вучылішчная бухгалтэрыя — якраз яна, як нам сказалі, «производит» такія «операции». Гэта была наша першая затрымка.

Другая, яшчэ большая затрымка была звязана з «операцией отмечания» нашых камандзіровачных пасведчанняў. Вядома, іх можна было б адзначыць і ў той жа бухгалтэрыі вучылішча. Але этыкет падказваў нам зайсці ў райком партыі і падзякаваць Нэлі Казіміраўне за начлег — значыць, і камандзіроўкі мы палічылі лепш адзначыць там.

Поделиться:
Популярные книги

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Небо в огне. Штурмовик из будущего

Политов Дмитрий Валерьевич
Военно-историческая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
7.42
рейтинг книги
Небо в огне. Штурмовик из будущего

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Испытание системы

Котов Артем
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Испытание системы