Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Мікола Пятровіч і не чакаў, што зможа так захапіцца гэтай новай аповесцю, зусім непадобнай на ўсё сваё ранейшае. Часу хапала. Пасля інфаркту жонка ўжо не цыкала на яго, не піліла, як раней, — па-першае, баялася, а па-другое, не хацела псаваць настрой сабе і яму перад хуткім вяселлем дачкі.

Мікола Пятровіч карыстаўся момантам зацішша. Пісаць пачаў не вечарамі, а раніцамі, калі галава была яснейшая. Такі пунктуальны раней, цяпер дазваляў сабе спазніцца на працу, сысці раней. Нават на даччыным вяселлі, якое неўзабаве, у канцы верасня, згулялі, ён, пасядзеўшы трохі з гасцямі, павіншаваўшы маладых, неўпрыкмет выбраўся з кватэры, пайшоў у свой блізкі лясок, зусім яшчэ летні, зялёны, толькі не па-летняму

ціхі, хадзіў, час ад часу прыкладаючы да сэрца далонь і слухаючы, як яно б’ецца, — а думаў не пра хваробу, не пра вяселле, а пра сваю аповесць, як яе лепш «афармляць».

Пасля вяселля дачка часова пераехала да маладога, і ў трохпакаёўцы зусім апусцела. Мікола Пятровіч толькі радаваўся гэтаму. Пра размен — кватэру збіраліся разменьваць — ён адразу сказаў: мяне не чапайце. Яго і не чапалі. Зяць, наадварот, яшчэ дзякаваў яму за давер і хваліўся сваімі сувязямі з нейкімі разменнымі фірмамі.

Калі раніцаю, нашча, чысты, апрануўшы свежую кашулю ці белую тэніску, Мікола Пятровіч сядаў за пісьмовы стол, нібы нешта таксама светлае і чыстае сыходзіла на душу. Бадай, упершыню ў жыцці ён зведаў, што такое натхненне. Нарэшце скончыў рукапіс, набраў на камп’ютары, ізноў падзівіўся, да чаго ж разумная, прыемная тэхніка. Усё гэта было неяк нова, нязвыкла, лёгка і эстэтычна.

Дачка на працы раздрукавала тэкст. Перад тым, як несці яго ў рэдакцыю, Міколу Пятровічу раптам прыйшла ў галаву блазнаватая думка: узяць усе свае слоўнікі і выкасаваць у іх тры словы: чытач, крытык, ганарар. І да канца жыцця не карыстацца імі, забыць пра іх існаванне.

Але астыў, адхрысціўся. Пры чым тут словы. Калі на тое пайшло, дык вінаваты «стан рэчаў», ці як хочаш называй — «першародны грэх», ці той факт, што ніколі, ні пры якіх абставінах адзін чалавек не зразумее цалкам другога. Ты самотным прыходзіш у гэты свет — і самотным павінен яго пакінуць.

Частка ІІ

«Повесьць»

І. Рукапісны ліст

«Паважаная Рэдакцыя! Вось, пасля доўгіх пакутных ваганняў і бяссонных роздумаў наважылася…»

Шаноўныя. Дарагія. Лепш бы вы паважалі не рэдакцыю, а нас, рэдактараў, і дасылалі тэксты, набраныя на камп’ютары. Цяпер жа гэта не праблема — не цяжэй, чым некалі знайсці машыністку. Хіба ў нас вочы казённыя, або запасная пара іх ляжыць у футарале?

«…38 гадоў. Адна выхоўваю дваіх дзяцей: дарослы сын Юрый… Цяпер на руках пяцігадовая Галінка. Хочацца даказаць, што не толькі ў Амерыцы, але і ў нас у Беларусі маці-адзіночка можа рэалізаваць свае літаратурныя магчымасці. Працую дыспечарам пуці на невялікай станцыі-раз’ездзе, у вельмі маляўнічым месцы сярод сасновага бору… Праца — суткі праз двое… вольны час… многа чытаю — асабліва доўгімі зімовымі і нуднымі восеньскімі вечарамі. Вырашыла паспрабаваць і сваё пяро… Повесьць амаль біяграфічная, пра самае дарагое, што было, ёсць і будзе ў жыцці кожнага чалавека на Зямлі — першае і (як высветліцца пазней) апошняе сапраўднае каханне… Амаль няма выдумкі… адбывалася з маёй гераіняй Ганнай-Ганулькай… перажыта… прапушчана праз сэрца… З нецярпеннем… хваляваннем… прысуду…

З бясконцай… Людміла Аляксееўна.

Р. S. Назвы прыдумаць не змагла — сказваецца яшчэ літаратурная нявопытнасць. «Палёт белага матылька»? «Белага лета крыло»? Цягне на штосьці летняе, летуценнае. А ўвогуле цалкам давяраю густу Паважанай Рэдакцыі».

ІІ. Рэдактар

Дзякую. І — можна шчырасцю на шчырасць?

Пахвальна,

што Вы нарадзілі і выхоўваеце дваіх дзяцей, што Вас не засмактала жыццёвая багна, у душы захавалася прага самарэалізацыі і ўсё такое. Але дазвольце спытаць: што перашкаджае Вам самарэалізоўвацца непасрэдна па сваёй дыспечарска-чыгуначнай лініі? У якой Вы напэўна разбіраецеся не горш, чым у літаратуры? Можна ж вучыцца завочна, тым больш часу хапае…

Зрэшты, чытанне маралі не мой абавязак. Мой — усяго толькі азнаёміцца з рукапісам і выказаць заўвагі. Далібог, не ментарства, Людміла Аляксееўна, ва мне гаворыць, а, калі хочаце, сімпатыя да Вас, жаданне падаслаць Вам саломкі, каб не надта балючым было падзенне. А ў падзенні асабіста я не сумняваюся, нават яшчэ і не пачаўшы чытаць Ваш твор. Не сумняваюся і ў тым, што літаратура для Вас (як і для любога дылетанта) — гэта розныя знешнія атрыбуцікі: «шматлікія» публікацыі, «удзячныя» чытачы, «шалёныя» ганарары, прэміі, тытулы, папулярнасць, урэшце — Слава!

Мушу Вас расчараваць, Людміла Аляксееўна. Не верце. Усё падман, міраж, флёр! Старая карга ў вобліку маладой дзяўчыны з арфаю — вось што такое літаратура! Усё прыбярэ да рук: будні і святы, успаміны і сон, здароўе і вольны час… усе сокі з цябе высмакча, а потым выплюне, як вінаградную скурку — і не паморшчыцца!

Паверце чалавеку, які са сваіх пяцідзесяці роўна палову (лепшую) ахвяраваў гэтай самай літаратуры, які некалі закахаўся ў яе, пайшоў за ёю, закалыханы яе салодка-фальшывай музыкай, аслеплены яе зіхотка-падманным бляскам, нырнуў у яе, як у вір, з галавою — і атрымаў лысіну, акуляры, жывот, букет хваробаў, беднасць, шчырасць, адсутнасць сям’і і нават уласнага жытла — так і туляюся па інтэрнатах і чужых кватэрах (калі Вам цікава гэта, Людміла Аляксееўна). Вось адваротны бок літаратуры, вось яе сапраўднае аблічча — мой партрэт.

Аднак не трэба мяне шкадаваць, Людміла Аляксееўна! Папярэджваю — я яшчэ цвёрды арэшак. У мяне апломб, упартасць, вопыт. І хоць фінал, канечне, на жаль, мне даўно вядомы, я яшчэ як мінімум паспрабую…

Вось так, Людміла Аляксееўна!

ІІІ. «Повесьць»

«— Ганулька! Ну дзе зноў запрапала гэта шкадлівае дзяўчо!

Густы бацькаў голас разносіцца па наваколлі.

Але 15-гадовая Ганулька нібыта і не чуе. Яна сядзіць у задуменні, падабраўшы ногі (як на карціне Васняцова), на стромкім беразе не надта вялікай, але хуткаплыннай лясной рачулкі Змейкі. Дзяўчынка не зводзіць вачэй са свайго адлюстравання ў чыстай, люстраной вадзе. Ейныя рукі заплятаюць доўгія, чорныя, смаляныя валасы ў касу. Чымсьці яна цяпер падобная на маладзенькую круглатварую русалку. У вадзе адбіваюцца ейныя пушыстыя павекі, румяныя шчокі, пунсовыя пульхныя вусны, кірпаты нос і сінія, нябеснага колеру вочы. Грудкі ейныя значна адскочылі з таго часу, калі яна апошні раз мацала іх, і ўжо запатрабавалі станіка. Удзень, калі Ганулька вырашыла пакупацца, яна, аглядаючы сябе, заўважыла і іншыя прыкметы свайго раптоўнага сталення (але аб тым пазней).

— Дачушка! — ужо голас маці. — Колькі цябе можна клікаць! Вячэра стыне!

Добра тут, каля рэчкі, летнім духмяным надвячоркам. Здаецца, так бы і сядзела! Неахвота адрываць сябе ад мяккай шаўкавістай траўкі, а пагляд — ад чароўнага рачнога люстэрка. Ды думкі пра сняданак усё ж мацней за прыгажосць роднай навакольнай прыроды. Сёння будзе: смажаная свойская кілбаса з яечняй, рыба, вараная маладая бульбачка з маласольнымі гурочкамі, аладкі, цёплы сырадой і халодная, густая, як бацькаў голас, смятана.

Поделиться:
Популярные книги

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Таня Гроттер и Исчезающий Этаж

Емец Дмитрий Александрович
2. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.82
рейтинг книги
Таня Гроттер и Исчезающий Этаж

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Диверсант. Дилогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.17
рейтинг книги
Диверсант. Дилогия

Старая дева

Брэйн Даниэль
2. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старая дева

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро