Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

— I няўжо нашы медыкі нічога не могуць зрабіць?

— А што яны могуць? Зараз усё запушчана. У сумцы стварыўся рубец. Чым гэта можа скончыцца, вы ведаеце.

Андрэй маўчаў. Потым сказаў амаль бязгучна:

— Можа, мне варта было б маўчаць. Але маўчаць я не магу. Я кахаю вас. Нават больш чым гадзіну таму.

— Ды няўжо вы не разумееце, — успыхнула яна, — няўжо вы не разумееце, што праз год… заўтра… сёння можа быць канец? Няўжо вы не разумееце, што я не хачу гэтага для вас, што я не хачу для вас яшчэ і гэтага гора?

Ох,

як загарэліся яе шэрыя вочы! А рука шукала цыгарэту ў пачцы.

— Кіньце курыць, — жорстка сказаў Андрэй. — Я не дазволю гэтага больш.

— Усё адно, — яна ўдарыла сябе далонню ў грудзі. — Зразумейце, цень нада мною. Я не хачу, каб вы двойчы перажылі тое, што перажылі аднойчы…

Мужчына нахіліўся да яе ў цемры, паклаў пальцы на яе руку.

— Ведаючы, што няшмат мне дадзена год, што ўсё адно мне не жыццё без вас, — як бы я вас кахаў.

Яна сумна ўсміхнулася, трохі заспакоеная яго словамі:

— Гэтага мала. Я нават і як жанчына старая для вас.

— Вы — дзяўчынка. Божа, каб толькі ў гэтым была справа. Я б вас пераканаў.

— Андруша, мілы, не трэба. Вы паэт, і будучыня ў вас вялікая. Нашто гібець вашаму жыццю з-за паміраючай?

— Гэта даўно ў мяне, — быццам не пачуўшы яе слоў, сказаў Андрэй. — Я імкнуўся адужаць гэта, але забыць не мог, не магу, не хачу. Што мне да ўсіх гэтых слоў і прычын, калі мне нельга… без вас.

— Пачакайце, — сказала яна i задумалася.

У мёртвай цішыні кватэры чуўся толькі мяккі стук гадзінніка.

Сабака лашчыўся да ног Андрэя. I мужчына закрыў яму вочы калматымi вушамi, каб ён нават позiркам не парушыў цiшынi.

— Я не скажу вам "не", — сказала нарэшце жанчына. — Пачакайце. Я павінна многа думаць. А як я да вас стаўлюся — пра гэта няма чаго і казаць.

Яна ўстала, даючы зразумець, што ёй трэба застацца адной. Андрэй устаў таксама. Яна ўзяла далонямі яго галаву і з дзіўным, нейкім пакутліва-лікуючым, засмучаным выразам пацалавала яго ў лоб. А ён узняў рукі і абняў яе, пяшчотна і амаль бязважка, адчуваючы пад далонямі ласкавую мяккасць тканіны і пад ёй нясмелую цеплыню спіны.

— Я не думаў, што змагу, як хлапчына, насіць вершы, мерзнуць на тратуарах, з трапятаннем чакаць серады і суботы, паміраць у астатнія дні. Не думаў, што ў мяне будзе падаць сэрца, калі ўбачу на вуліцы кагосьці падобнага, убачу падобнае паліто, падобны вузел валасоў. О-ох!

Нахіліўшыся, ён цалаваў яе вочы, адчуваючы, як уздрыгваюць веі пад яго губамі. А яго вялікія далоні трымалі і лашчылі яе кволыя і моцныя плечы, рукі, запясці рук.

— Будзьце лепшай са мной, — прасіў ён. — Кожны дзень — першая думка мая пра тое, што жыццё гожае, таму што ёсць вы.

Нясмела адрываючыся ад яго, яна нарэшце сказала перарывістым голасам:

— Iдзiце, iдзiце адсюль… Вашым каханнем прашу.

З цяжкім уздыхам ён апусціў рукі, зняў паліто з вешалкі, апрануў яго і раптам цалкам лагічна сказаў:

— Чорт, забыў… Гэта вам.

I, засунуўшы руку ў кiшэнь, дастаў

адтуль i падаў жанчыне вялiзны барвяны гранат, велiчынёю з дзiцячую галаву.

— Сімвал?

— Н-не ведаю… Які?

— Мадонна на старых карцінах заўжды трымала гранат у руцэ. Сімвал улады.

— Трымайце, — сказаў ён. — Як сімвал улады нада мной.

Р а з д з е л XV

Яніса амаль цэлы месяц не было ў Маскве. Быў у Рызе. Сам зняволіў сябе ў Доме творчасці і пісаў там новую паэму. Яму лепей за ўсё пісалася позняй восенню, у лістападзе, калі над зямлёю нізкае шэрае неба, туман ляжыць на верхавінах дрэў і нават апалая лістота паспела згубіць свой залаты колер і стаць грыфельна-шэрай.

Ён проста быў моцны і жыццярадасны чалавек. А такія любяць восень. I любяць працаваць увосень, таму што ў астатнія поры года жыць хочацца больш, чым пісаць.

I вось у гэты дзень ён уварваўся ў пакой Андрэя, не пастукаўшы, і яшчэ з парога загарлаў:

— Здароў, самотны рымлянiн.

Андрэй скочыў, як бы яго шылам парнулі. Так яны і стаялі, абняўшыся: Яніс у мокрым ад лістападаўскага дажджу плашчы, а Андрэй — у трусах і майцы.

— Дружа мой. Сядай. Як пісалася?

— Геніяльна.

— Што напісаў?

— Напiсаў, брат, сумную рэч. Паэму аб мацi.

Яніс сеў:

— Быццам зноў прайшоў шлях. Уся гэтая гарота, нястача, слёзы… I тут яшчэ яе смерць… Цяжка было… I ў тон настрою Дзінтара юра [Янтарнае мора] за акном шуміць-шуміць. Кожную ноч.

Ён выцягнуў руку з кішэыі, расціснуў пальцы. I ў пакоі быццам адразу стала святлей.

На далоні ляжала некалькі янтарных кавалкаў: іржава-карычневых, шакаладных, празрыста-залатых — быццам ззяючых цеплынёй.

— Поўзаў, брат, па беразе для цябе. Хацеў табе Балтыку прывезці.

— А я што табе прывязу?

— Прывязi кавалачак Нарачы, — Янiс пачынаў дурэць. — Прывязi Белавеж або лепей бутэльку «Белавежскай».

— Зубра нованароджанага табе не прывезцi?

— Прывязі зубрыху… Буду вадзіць яе на пашу ў Астанкіна. Выпушчу на партэр і — "гуцю-гуцю, падласая!".

Андрэй палез у шафку.

— Белавеж самому патрэбна… А «Белавежскай» бутэльку разап'ём. Прыслалі.

— Братка ты мой. Ашчаслівіў ты мяне, ашчаслівіў. Цяпер я і ад тэрытарыяльных дамаганняў адмаўляюся. Месяц у рот не браў. Вось так працуеш, як дурань, а п'янка запушчаная.

Андрэй, сабіраючы на стол, усміхнуўся.

— Дрэнны з цябе патрыёт. Во Баранаўскас патрыёт дык патрыёт. Надоечы напіўся і раптам успомніў, што ён літовец. Спрадвеку з ім такога дзіва не было. Пачаў да мяне тэрытарыяльныя прэтэнзіі прад'яўляць. Кажа: аддавайце нам Гродна, Ліду, Ашмяны і Навагрудак. Я кажу: родненькі, бяры, бяры, калі ласка. Мне што, мяне не абыходзіць. Бачыць: вайны не будзе. Дзе, крычыць, Вайвадс? Давайце яго сюды. Чаму забраў у нас Даўгаўпілс?.. Тут я з лёту эпіграму:

Поделиться:
Популярные книги

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Энфис 7

Кронос Александр
7. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 7

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Внебрачный сын Миллиардера

Громова Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Внебрачный сын Миллиардера

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8