Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лебядзіны скіт

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Маса людская тронулася i папаўзла наперад пад лясканне бiзуноў адной вялiзнай змяёй. Стомленыя людзi спатыкалiся i падалi, iх паднiмалi i цягнулi з сабою.

І здарылася цуда: памыліліся, прыкідваючы на вока, і Юсуфі, і нукер, і цёмнік. Вось ужо паўсотні палонных зайшло ў скіт, вось сто чалавек знікла ў халоднай цемры яго, а людзі ўсё ішлі, а з-пад скіта пачаў выбівацца да возера цёпкі струменьчык вады. Адзін татарын чарпнуў вады шаломам і пачаў плявацца.

— Голая соль, сказаў ён.

Хан пачынаў гневацца,

а паток людскі ўсё плыў да плыў у расчыненыя дзверы скіта, і няма, здавалася, яму ані канца ані краю.

Вось прабрылі полацкія людзі, людзі з Крычава, аршанскія паланянкі і паланянкі з берагоў Адрова, вось пацягнуліся палонныя з Менеска і Ноўгарадка і з Задзівінскай зямлі, нёманскія рыбары і пінскія лучнікі і ваўкавыскія бортнікі, якіх скруцілі іхнімі ўласнымі "лезівамі". Юсуфі пасміхаўся блажэннаю ўхмалкаю і мармытаў:

— Так, калі чалавек моцна захоча ён зробіць нават немагчымае. Так і гэты дзед, хай пашле яму алах лёгкую смерць.

Калі скрылася ў скіту палова палонных раз'юшаны хан грымнуў:

— Трымайце, ён ашуквае нас. Астатнія пайдуць з намі!

Але пачалі нешта мармытаць нукеры і пасмейвацца цёмнікі, а паэта Юсуфі рагатаў не тоячысь, бо не баяўся нічаго, акрамя знікнення свайго дара.

— Трымай, трымай слова, хан. Для зайца самае каштоўнае камыш, а для мужчыны чэсць, ці не так?

Рука хана сціснула аброць, але ён прамаўчаў, што б ён мог зрабіць? А людзі цягнуліся ў расчыненыя дзверы скіта і знікалі там, а на небе праяснялася і знікалі хмары, і праз палы пачала прабівацца зялёная маладая трава, а дрэвы зашумелі новым лісцём.

— Хан, там унутры амаль пуста, сказаў нейкі з яго асяроддзя.

— А дзе старац?

— Ён стаіць на каленях і плача.

— Добра, сказаў упаўшым голасам хан, хай заходзяць далей.

Здзіўленыя стаялі захопнікі, і зброя выпала з іх рук, а ў сэрцах людзей, няшчасных і закатаваных, нарадзілася надзея. Ляцелі над азёрамі дзікія лебедзі, і сумная загадачная зямля адказвала іх крыку ціхім звонам сітнягу.

Вось і апошнія людзі зніклі, і адна варта асталася знадворку. Шалёна ўляцелі яны ў прытвор, падбеглі, схапілі за рукі ляжачую постаць.

— Сабака, прарычэў Бату-хан, ты памрэш ганебнай смерцю.

— Дарма, адказаў з пагардаю старац, што мне зараз забіццё і акрутнае на смерць змардаванне. Большай пакуты і большага шчасця, чым зараз, не будзе.

— Што ты зрабіў з імі? спытаў нейкі воін.

— Паглядзіце.

І яны пабачылі апошніх юнака з дзяўчынкай, якія глядзелі адзін аднаму ў вочы, а потым раптам ператварыліся ў белых лебядзей і вылецелі ў акно скіта. Белай істужкай цягнуліся лебяжыя стаі над багнамі, на якіх нудзьгаваў чарот, над балеснымі лясамі, над сінімі азёрамі, над лугамі, якія жаўцелі кураслепам, над усёй мілай зямлёй сваёй, дзяліліся, ляцелі ў розныя бакі.

Дамоў, дамоў, да разораных гнёздаў!

З трубным гукам

паляцела ім услед і апошняя пара, а старац, якога выцягнулі на бераг возера, сачыў за ёй цёплымі вачыма.

— Рыхтуйся да страты.

— Яны паляцелі на родныя гняздоўя. Ці спужаюся страты, калі слёзы і гора цэлай зямлі не спудзіўся я прыняць на свой карак. Яны цякуць да родных хат, будзе жыва родная зямля. Карайце.

— Як ты зрабіў гэта? мякка спытаў Юсуфі.

— Верыў і любіў. Калі хоць адзін чалавек астаўся на роднай зямлі яна не загіне. І зямля паслухалася мяне яна не дала згінуць дзеткам сваім. На родных гняздоўях зноў у людзей ператварацца яны.

— Разбураны іх гняздоўя, з сумам сказаў паэта.

Нукеры хана схапілі старыка, а ён казаў улятаўшым птушкам, быццам яны маглі чуць яго:

— Ляціце, белыя лебедзі, ляці, птаства. Падымуца вашыя хаты, і кветкі пакрыюць пажар. Не шкадуйце аба мне, бо слёзы вашыя ў камень абярнулі мяне, у камень, які плача.

Нукер гастрыў меч, а Юсуфі іранізаваў:

— Працуй, працуй, твой твар, як і твар твайго хана з'яўляецца ступнёю, якая не мае сораму. Імёны вышыя хай не апаскудзяць слуху патомкаў, бо на вачах вашых забіваюць багатура, наваліўшыся цэлым войскам, а калі гурба нападае са зброяй на аднаго заўсёды вінна гурба.

А старац стаяў на каленях і маліўся.

— Шчасця дай, маці-зямля, дзеткам сваім, поўных закрамоў хатам і крычашчых калысак бабам. Дай ім улетку цёплых дажджоў, увосеь сонца, утульнага снегу зімою і кахання і працы вясной. Літасцівай будзь да яе воінаў, зрабі светлымі хаты і жыццё іх. Скамянеўшаму ад гора, дай мне камянём скончыць свой век.

— Уладар! крыкнуў нукер хану. Меч не бярэ яго шыi. Гэта святы.

І тут усе пабачылі, што твар дзеда становіцца шэрым, маршчыны застыгаюць на ім, камянеюць рукі.

Праз паўгадзіны на месцы старыка ўжо стаяў камень, з-пад якога тачыліся слёзы, збягаліся ў ручаёк, струменьчыкамі беглі да возера. Камень плакаў.

— Так, сказаў узрушаны Юсуфі, той, хто памірае за свой люд заўсёды святы. Памяць маці сваёй і героя ніхто не рашыўся зняважыць.

І раптам хан хвастануў карбачом каня і шалёна паскакаў прэч. Варта і палкі кінуліся за ім. Юсуфі дагнаў хана.

— Едзем з гэтай страшнай зямлі, дзе плачуць нават камні і змагаюцца нават слабыя, мармытнуў хан.

І заўсёды п'яны Юсуфі дабавіў:

— Едзем з гэтай добрай зямлі, хай светлае сонца ззяе над ёю.

Калі на бугры яны павярнуліся назад камень ляжаў нерухомы, точачы бясконцыя слёзы, а над каменем, над возерам, над пушчаю безупынку кружлялі белыя лебедзі.

Хан спытаў злосна:

— Чаму гэты старац не баяўся майго гневу?

Мудры Юсуфі адказаў:

— Што там ты! Самы моцны гнеў хана слабейшы за самую ціхую ўдзячнасць народа. Хіба калі ён узнімаецца не дрыжыць твая кібітка.

123
Поделиться:
Популярные книги

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Единственная для темного эльфа 3

Мазарин Ан
3. Мир Верея. Драконья невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Единственная для темного эльфа 3

Наследник пепла. Книга III

Дубов Дмитрий
3. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга III

Помещицы из будущего

Порохня Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Помещицы из будущего

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду