Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

— А пры чым тут бутэлька? — здзівіўся Корзун. — Грыбоўскі бег з боку поля, а яна на пустцы.

— Як ты сказаў? — Лапкоў ашаломлена глядзеў на лейтэнанта. — А я ўсё думаю, што мяне там устрывожыла? Ты малайчына, лейтэнант. Не тое я шукаў, што трэба.

Корзун толькі чмыхнуў: Лапкоў зноў здзівіў яго. Няўжо яму мала адной асечкі? І дакорліва параіў:

— Адчапіся ты ад гэтай бутэлькі. Звычайнае супадзенне.

— І гэта хачу праверыць.

Больш ён нічога не тлумачыў, толькі сказаў:

— Бяру папку з сабой.

— Начальства

цікавілася, ці хутка я закончу справу, — крыкнуў яму ўслед Корзун. Але той нібы не пачуў.

Цэлых два дні Корзун не бачыў Лапкова. Ён з'явіўся аж на трэці дзень надвячоркам, узбуджаны, запырсканы граззю.

— Давялося паматацца па раёне, — паскардзіўся Корзуну і, не даючы яму і рота раскрыць, здаволена дадаў: — І, здаецца, не марна.

У Корзуна ёкнула сэрца, а Лапкоў, не звяртаючы на лейтэнанта ўвагі, пацягнуўся да тэлефона, старанна набраў нумар:

— Дружа эскулап, ты ўпэўнены, што Грыбоўскі выпіў сто пяцьдзесят або дзвесце грамаў?

Трубка заклекатала, але слоў Корзун не разабраў. Лапкоў не адрываў яе ад вуха. Так працягвалася хвіліну-дзве, і раптам Лапкоў ускіпеў:

— Што значыць «прыкладна»? Ты мне дакладна скажы! А-а, не можаш, не ўпэўнены? Мажліва, і меней… Ну, добра, дзякуй і за гэта. Прышлі, аднак, афіцыйную даведачку, у дадатак да ранейшай. Сёння ж, — ён зірнуў на гадзіннік. — Можаш заўтра, толькі з раніцы.

— Далася табе ў знакі гэтая доза! — нездаволена сказаў Корзун. Яму вельмі хацелася хутчэй закончыць справу. Думалася, што ў аддзеле пачалі на яго іранічна паглядаць. Маўляў, не дарос ты, маладзён, да самастойных дзеянняў.

— Усё можа быць, — няўважліва, засяроджаны на нейкіх сваіх думках, адказаў Лапкоў і тут жа папрасіў: — Выкліч на заўтра Панфіловіча і Сіманькова, гадзін на дванаццаць.

Калі назаўтра Корзун зайшоў да Лапкова, Панфіловіч быў ужо там. Ён сядзеў насупраць гаспадара кабінета з пакрыўджаным выглядам, панура паўтараў:

— Я ўсё ўжо расказаў. І ўсё ў паперах запісана. Маглі прачытаць, чымся чалавека з працы клікаць.

І таму, што Лапкоў маўчаў, ён працягваў:

— Мне грошы, таварыш інспектар, ад выпрацоўкі плоцяць…

Лапкоў улавіў прыхаваную здзеклівасць, унутрана пасміхнуўся: «А ты нахабнік, Панфіловіч». Не спяшаючыся, расклаў на стале перад сабой лісткі пратакола, некалькі хвілін уважліва вывучаў Панфіловіча, затым спакойна спытаў:

— Вы чаго засталіся?

Ад абурэння Панфіловіч ледзь не задыхнуўся. Павярнуўшыся да Корзуна, быццам заклікаючы яго ў сведкі, усклікнуў:

— Я дваццаць разоў тлумачыў, вось ім, — кіўнуў ён у бок лейтэнанта. — Ну, няхай, няхай. — Панфіловіч дэманстратыўна паглядзеў на свой гадзіннік і слова ў слова паўтарыў усё тое, што было запісана раней.

— А якой гадзіне гэта было? — спытаў Лапкоў.

— А хто там глядзеў на гадзіннік, — насмешліва сказаў Панфіловіч.

— Я падкажу вам, — строга сказаў Лапкоў.— У бальніцу прывезлі Грыбоўскага а палове дзесятай. Хвілін пятнаццаць — дарога. Гэта з запасам. Значыць, з чвэрткі дзесятай і

да дзесяці дваццаці, калі прыехала група лейтэнанта Корзуна, вы знаходзіліся там неадлучна?

— Час не помню, а што быў там — гэта факт, — упарта паўтарыў Панфіловіч. — Спецыяльна застаўся, яны ведаюць, — зноў ён звярнуўся за падтрымкай да Корзуна.

— А куды вы паўлітэрку дзелі?

— Якую? — крутнуўся ў крэсле Панфіловіч і адразу ж узяў сябе ў рукі: — Вы што мне шыеце, інспектар?

— Словы якія ў вас крымінальныя, — папракнуў Лапкоў і растлумачыў: — Тую самую, што вы ў той дзень у краме купілі. У прадаўца Сулкоўскай.

— Выпіў! — выдыхнуў са злосцю Панфіловіч.

— Калі? З кім?

— Адзін, учора…

— На рабоце вы былі цвярозы. Значыць — пасля? Праверым, — Лапкоў выняў з шуфлядкі трубку, якой правяраў на цвярозасць шафёраў, прапанаваў Панфіловічу: — Дыхніце… Яшчэ… Вось бачыце, нічога няма! Можна і больш складаную экспертызу зрабіць, хочаце? Ах, вунь што! Вы пераблыталі, не ўчора, а заўучора. Праверым і гэта. Але мушу сказаць: не пілі вы тую паўлітэрку. Ні ўчора, ні заўчора. Вы яе недапітую выкінулі, ці не так?

Вы што, інспектар, вы мяне п'янага за рулём злавілі? — хрыпла, нібы ў яго перасохла ў горле, прамямліў Панфіловіч.

Лапкоў зноў нечакана спытаў:

— А дзе вы былі, калі Сіманькоў павёз Грыбоўскага?

— Я ж сказаў, сказаў! — закрычаў Панфіловіч. — На месцы сляды пільнаваў!

— Не было вас там, Панфіловіч. Прынамсі, паміж дзевяццю трыццаццю і дзесяццю гадзінамі. За гэты час тры машыны ля базы прайшлі. Двое шафёраў вас не бачылі: Качанаў — ён у дзесяць гадзін у гараж прыехаў, і Буглай — якраз апошнія паведамленні а палове дзесятай па «Маяку» слухаў, праязджаючы міма базы.

Панфіловіч паціснуў плячамі.

— Ну і што з таго? Маглі не заўважыць.

— Маглі. Дапускаю… А вось трэці вас бачыў. Як вы мех збожжа цягнулі на базу. Каля паловы дзесятай. Правільна, га?

Панфіловіч не адказаў, паглядзеў на Лапкова з выклікам, незалежна, але яго выдавала правае павека, якое нервова торгалася.

— Лейтэнант, — звярнуўся Лапкоў да Корзуна, — праводзьце Панфіловіча ў суседні пакой. Хай падумае, успомніць. А сюды паклічце Сіманькова.

— Што, матацыкл можна забраць? — адразу з парога прабасіў Сіманькоў.

За некалькі гадоў службы ў міліцыі Лапкоў нагледзеўся на ўсялякіх злачынцаў — і злосных і выпадковых. Не заўсёды яны прызнаваліся ў сваіх учынках адразу, некаторых з іх даводзілася літаральна прыпіраць да сценкі фактамі і доказамі. І ён заўсёды здзіўляўся, калі бачыў, што вінаваты ў цяжкім злачынстве не адчувае дакору сумлення, а выкручваецца, быццам справа датычыць не смерці чалавека, а нечага дробязнага, неістотнага. Ён пытаўся ў сябе — адкуль бяруцца такія, і не мог знайсці на гэта адказу. Вось і цяпер ён зусім не разумеў Сіманькова. Стаіць, быццам прыйшоў атрымаць прэмію. І таму што з кожнай секундай расло пачуццё гневу, Лапкоў, павольна расцягваючы словы, прамовіў:

Поделиться:
Популярные книги

Девочка-лед

Джолос Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-лед

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Брак по принуждению

Кроу Лана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Брак по принуждению

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи