Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

— За табой паспееш! — буркнуў Кунцэвіч, аднак больш здаволена, чым пакрыўджана.

Корзун, з усмешкай пазіраючы на Абабурку, думаў, чаму часам пачынаюць сябраваць зусім розныя з выгляду людзі, як вось гэтыя заатэхнік і нарыхтоўшчык, — і па ўзросту, і па адукацыі, і па характару? Праўда, кажуць, што супрацьлеглае, вунь як у фізіцы плюс з мінусам, прыцягваецца. Але то ў фізіцы. А тут, акрамя супрацьлеглага, павінна быць у іх і нешта агульнае.

— У нашым інтэрнаце, — пачаў тым часам Абабурка, — працавала надта цікаўная прыбіральшчыца. Пакуль мы на занятках — усе тумбачкі праверыць, кожную кніжку перагартае. Што шукала, — паводзіў ён вачамі на слухачоў,— ніхто не ведаў, бо ў нас нічога не прападала. А можа, і красці не было чаго, адно слова —

студэнты. Але нарэшце нам надакучыў гэты ненародны кантроль. Рашылі хлопцы… — Ен, збіраючыся выдаць «соль», зрабіў паўзу, абвёў слухачоў вачамі, як правяраў іх рэакцыю на ягоны гумар.

Кунцэвіч глыбока ўздыхнуў, як здалося Корзуну, каб не пазяхнуць. Затое Марыя, чакаючы нешта смешнае, аж прыкусіла ніжнюю губу і так прыжмурыла вочы, што вакол іх разбегліся тоненькія праменьчыкі. Корзун замаркоціўся: не такой бачыў ён дзяўчыну ў сваіх думках.

— …Знайшлі прыгожы карабок з-пад папярос і пасадзілі туды маленькае шэранькае мышаня з такім доўгім-доўгім хвосцікам, — Абабурка развёў указальныя пальцы. — Вось такім. — Ён яўна смакаваў дэталі гэтага колішняга выпадку, не дазваляючы, аднак, сабе і намёку на ўсмешку. — Прыбіральшчыца, вядома, пацікавілася, што там, адкрыла карабок…

— Неінтэлігентна, — фыркнуў Кунцэвіч.

— А мне падабаецца, — Марыя шчыра смяялася. — Няхай не совае нос.

— Брава, Марыся! — Абабурка перагнуўся цераз столік і пацалаваў ёй руку.

— Шаркун ты, Карпавіч, — Кунцэвіч прыжмурыўся на Абабурку. — Далібог, шаркун. Згубіць цябе паказуха! Як піць даць!

— Давай без крытыкі,— заўвага Абабурку не надта спадабалася. — Лепш бы падтрымаў мужчынскі гонар, або не маеш што сказаць?

— Якія там нашы гісторыі,— Кунцэвіч схіліў галаву, — хіба мужыка абдурыш: возьмеш карову, заплоціш за цялушку. Так, таварыш следчы? — павярнуўся ён да Корзуна. Вочы яго хітра блішчалі, быццам хацеў ён сказаць: і я, каб палічыў патрэбным, сёе-тое выдаў бы не горш, але не хачу.

— Федзя, — паморшчыўся Абабурка, — пры чым тут следчы?

— Ну па імені ж няёмка, не раўня…

Корзун сустрэўся позіркам з Кунцэвічам, здаецца, абыякавым, нават крыху тупаватым, і чамусьці падумаў, што гэты нарыхтоўшчык — штучка, голымі рукамі не бяры, апячэшся.

Да іх падкаціўся тоўсценькі швейцар:

— Зачакаліся, даражэнькія? Зараз, зараз, Міхаіл Карпавіч. Толькі чысты абрус накрыюць.

— Парадак, не турбуйся, стары.

— А ўжо ж, як для вас…

— За мной не прападзе, ты мяне ведаеш, — выставіў далонь Абабурка.

Кунцэвіч употай стрэльнуў вокам на Корзуна.

Корзуну стала непрыемна: нарыхтоўшчык, падобна, правярае па ім Абабуркавы паводзіны, быццам адчувае ў іх нейкую ненатуральнасць, незвычайнасць. Напэўна, добра ведае свайго сябра, бо сам ён, Корзун, нічога такога не прыкмеціў. І падумаў, што трэба ісці адсюль, не яго гэта кампанія. Тым болей што Марыя да яго без увагі. І, як нешта ўспомніў, паляпаў па кішэнях.

— От што значыць загаварыўся, — нібы шкадуючы, сказаў ён, — павінен на працу пазваніць, а забыўся. — Выцягнуў з кішэні дзвюхкапеечную манетку. — Даруйце…

Тэлефон-аўтамат вісеў ля выхада — паміж дзвярамі і люстэркам. Корзуну пашанцавала, натыкнуўся на лейтэнанта Манегу, і можна было сапраўды перакінуцца словам-другім, а не рабіць выгляд, што размаўляеш. У люстэрку ён бачыў, як Абабурка, скалячы зубы, стараўся рассмяшыць Марыю, а Кунцэвіч хмура глядзеў на яго. Загаварыўшыся, Корзун ледзь не прапусціў, калі Марыя раптам азірнулася. Там, відаць, гаварылі пра яго, і ён хуценька адвёў позірк.

Праз хвіліну Корзун вярнуўся да століка:

— Прашу прабачэння, трэба…

У Марыіных вачах успыхнуў цікаўны агеньчык. Напэўна, успомніла, што Корзун — прадстаўнік таямнічай для многіх людзей міліцэйскай службы: з начнымі выклікамі, засадамі, пагонямі за небяспечнымі злачынцамі. Толькі гэта і выклікала ў яе Корзунава паведамленне. І Кунцэвіч прыняў яго абыякава. Адзін Абабурка, здавалася, шчыра засмуціўся.

Корзун адышоў далей ад асветленых рэстаранных акон

і прыхіліўся да нейкага высокага плота. Падставіў разгарачаны твар калючаму марознаму ветру, які з посвістам вылятаў з вузенькага завулка, гонячы перад сабой па бліскучай зацвярдзелай дарозе сыпучы снег, шматкі паперы, сена. Корзун ніколі не меў асаблівага поспеху ў дзяўчат. Можа, таму, што, як некалі зло ўпікнула Святлана, выбіраў надта прыгожых. Паміж радкоў гэты папрок, падобна, трэба было чытаць так: не па сабе. Але што рабіць, калі так здаралася? Ён не шукаў дзяўчыну, каб проста прабавіць час, каб было з кім схадзіць у кіно ці на танцы. А такую, да якой гарнулася сэрца. І хіба ён вінаваты, што гарнулася яно чамусьці да тых, каго лічылі прыгожымі? Ды і глупства гэта: прыгожая, непрыгожая. Бо міма сотні самых відных дзяўчат пройдзеш і нават не звернеш увагі, не запомніш. А сто першую ці дзвесце першую раптам не абмінеш. Пакажацца яна табе такой, якую не сустракаў дагэтуль і якую ніколі больш не сустрэнеш. Напэўна, у кожным чалавеку ёсць нешта такое прывабнае, незвычайнае. Толькі адкрываецца яно не адразу і не ўсякаму, а каму-небудзь аднаму, прызначанаму. Няўжо ён менавіта з тых, міма каго дзяўчаты праходзяць абыякава, як вось сёння Марыя Апылінская? Гэта прыкра. Тады ў Даманах дзяўчына вельмі ўразіла яго. Была ў ёй нейкая даросласць: загадвала вялікай сучаснай фермай і разам з тым заставалася яна дзяўчо дзяўчом. Шчыра прызналася, што кожны раз, бегучы начной бязлюднай вуліцай на ферму, дрыжыць ад страху. Часта яму пазней успаміналася гэта прызнанне, і тады думалася, што Марыі патрэбна падтрымка, моцная дружба і што даць гэта можа ёй толькі ён. Гэта не было яшчэ каханнем. Корзун быў не з тых, хто можа закахацца з першай сустрэчы. Дый сустрэча была кароткай, службовай. І нішто яму не давала поваду думаць, быццам Марыя таксама ўспамінае яго. Так што самы момант спытаць сябе: ці не прыдумаў ты ўсё? І Марыю, і асабліва яе патрэбу ў табе?..

З рэстарана вываліла шумная кампанія. Патупаўшы на прыступках, ажыўленыя, гаваркія хлопцы і дзяўчаты накіраваліся ў Корзунаў бок. Каб не пападацца ім на вочы, ён павольна пакрочыў у цемру.

XI

Перад абедам прынеслі пошту. У пачку канвертаў Корзун заўважыў пакет з Яснагорска, і рука міжволі адразу пацягнулася да яго, таропка скрышыла сургуч. Прадчуванне не падвяло. Яснагорскія таварышы паведамлялі, што на аддаленым хутары ў глухой пушчы выяўлена самая сапраўдная свінаферма, якая ў дакументах зялёнаборскага калгаса не значыцца. Ферма невялікая, за год тут адкармілі свіней пяцьдзесят. Робяць гэта двое старых — муж і жонка. З калгаснага начальства на хутары бываў як быццам бы адзін заатэхнік. Звесткі пра ўсё гэта даў шафёр машыны, якая прывозіла сюды кармы. Хто і як забіраў адгадаваных свіней, не ведае. Але ў рэдакцыю пісаў ён, толькі пабаяўся падпісаць уласнае прозвішча.

— Было б, каб ты ўчора з Абабуркам чарку ўзяў,— нахмурыўся Юркавец, прачытаўшы паведамленне.

Корзун пачырванеў. Пра рэстаран ён, вядома, не ўспамінаючы Марыю Апылінскую, расказаў начальніку аддзела яшчэ раніцай. І добра зрабіў. Бо цяпер, у святле новых фактаў, вячэра з Абабуркам у рэстаране магла выглядаць двухсэнсоўнай. Юркавец хутчэй за ўсё адхіліў бы яго ад справы.

— Твае прапановы?

Корзун быў удзячны свайму начальніку, што той абмежаваўся заўвагай, бо вывады ён ужо зрабіў сам для сябе.

— Не насцеражыць бы?..

— Спазніўся, — з прыкрасцю сказаў маёр, — і Рамейка, і ты, і Рамейкаў блакнот з пісьмом…

— У Абабуркі яго няма, — запярэчыў Корзун.

— Але ж ты сабраўся ў Лясное?..

Слушныя думкі, відаць, сапраўды лунаюць у паветры, бо начальнік і зараз апярэдзіў Корзуна.

— Я яшчэ болей упэўнены, што менавіта там знаходзяцца сляды гібелі журналіста, — сказаў Корзун. — Прычым, падкрэсліваю, не выпадковай.

Юркавец адным вокам паглядзеў на яго, пабарабаніў пальцамі па стале, як заўсёды, калі сур'ёзна задумваўся, потым загадаў:

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Рейдер 2. Бродяга

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Рейдер
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.24
рейтинг книги
Рейдер 2. Бродяга

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Граф Суворов 8

Шаман Иван
8. Граф Суворов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Граф Суворов 8

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия