Лясная гісторыя

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Лясная гісторыя

Лясная гісторыя
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Уладзімір Караткевіч

Лясная гісторыя

Перад світаннем, калі патухаюць зоры, калі неба робіцца бледна-зялёным, як недаспелае яблыка, і над ляснымі азёрамі разгараецца адзіная калючая зорка, – з лясных зараснікаў выходзіць да возера прыгожы гарбаносы звер. Доўгімі стальнымі нагамі ён асцярожна ступае па травах, і ніводная ламачына не хрумсне пад яго капытом. Звер асцярожна пасоўваецца наперад, і, быццам падпарадкоўваючыся невядомай і бязгучнай мове, з зараснікаў выплывае за ім другі звер, меншы. Яны падыходзяць да возера і, прымінаючы жоўтыя касачы,

пачынаюць асцярожна цягнуць ваду праз ружовыя мяккія губы. Ласянё праганяе смагу хутчэй і пачынае дурэць: торкае маці храпай пад пахвіну. Яму добра і весела, ён чухае задняй ножкай за вухам, глядзіць на свет добрымі, вялікімі, як слівы, вачыма.

Але вось нейкае далёкае храбусценне, занадта яшчэ далёкае, каб быць небяспекай, насцярожвае ласіху. Вось яна стрыганула вушамі, вось наставіла прыгожую морду. І дзіцё заціхла. І яны рушылі след у след, яна – падобная на пачварна цыбатага каня, ён – на маленькую прыгожую цацку, у якой усё – як у вялікіх.

Зніклі, быццам і не было. Палымнее над люстэркамі азёр усход, салодкія прыемныя дрыжыкі прабягаюць па лістоце; раса, прадвесніца яснага дня, павольна збягае на зямлю. Лес стаў прыгажэйшым, ён гожы, як песня, але зусім пусты, быццам разам з жывёламі адышла і яго душа.

* * *

Ужо два тыдні мы ўтрох жылі ў вялікіх Багушэўскіх лясах. Здзічэлыя, аблепленыя павуціннем, галасістыя, як ішакі, мы перажывалі адзін з тых момантаў, з-за якіх, уласна кажучы, толькі і варта жыць. Мы начавалі ля вогнішча, накручвалі на лёску цэлыя ахапкі жабніку, збіралі першыя баравікі-“жытнічкі”, смажылі ўвечары рыбу, ляжалі на траве, расплываючыся пачуццямі па ўсім прыгожым свеце. Мы наладжвалі раніцою індзейскія скокі вакол вогнішча і наогул трымалі сябе як банда сентыментальных ідыётаў.

Нас было трое: я, Валька Лісоўскі і Зміцер Шчарбянок. Мы былі старымі сябрамі яшчэ па вясковай школе, але потым шляхі нашы разышліся: я паступіў у інстытут, Валька і Зміцер, якія былі маладзейшыя за мяне, яшчэ вучыліся ў дзесятым і дзевятым класах адпаведна. Валька хацеў паступіць рабочым у Надзеінскі заказнік, Шчарбянка дзядзька паабяцаў уладзіць аб’ездчыкам у лясніцтва, і ён не збіраўся ісці ў дзесяты клас. Яму “абрыдлі, як гнілая рыба”, алгебра і геаметрыя.

Шляхі разышліся, але па-ранейшаму кожнае лета я спяшаўся туды, у родны мой кут, ружовы ад верасу, блакітны ад бясконцых азёр. І зноў сустракалі мяне самыя верныя мае сябры. Можа, хто-небудзь скажа, што ў мяне будуць і лепшыя, але я зусім не веру ў гэта. Забываецца ўсё, акрамя зялёна-блакітных стагоў пад месяцам і гучання балабона ў ранішніх лугах. І яшчэ, акрамя ляманту друга, калі буйная рыба пачынала “вадзіць” і “цягнуць”. І яшчэ, акрамя таго выпадку, калі Зміцер, купаючыся, трапіў нагою ў забытую пастку, што паставіў нейкі баўдур на выдру. Пастка, відаць, сарвалася і стаяла зараз на такой глыбіні, што Зміцер амаль гадзіну стаяў у вадзе, высунуўшы на паверхню толькі твар. Мы ледзь адшукалі яго і пакляліся даць гэтаму браканьеру добрую лупцоўку, калі зловім.

І не забыць яшчэ таго дня, калі Вальку ўкусіла гадзюка. Зміцер дзелавіта прыціснуў вялікую пярэстую гадзіну рагулькай да зямлі, проста перад мордай паклаў бутэльку з шырокім рыльцам і, калі троху адпусціў кій, змяя слізганула проста ў яе. Зміцер сур’ёзна і з перасцярогамі заторкнуў рыльца. Пасля

плюнуў на шкло ў тым месцы, дзе гад намагаўся ўкусіць і дзе заставаліся жоўтыя бісерынкі атруты.

Нельга было чакаць, пакуль нага запухне і пасінее, а да бліжэйшай бальніцы было трыццаць вёрст, і Валька, той самы ціхі, ласкавы Валька, што больш за ўсё любіў слухаць казкі, як маленькі, – раптам сеў на зямлю, уціснуў нагу пад каленам паміж стваламі бярозкі-дваяшкі і амаль прасіпеў мне:

– Ну.

Я выцягнуў з кішэні нож. Валька вельмі баяўся болю, таму і замацаваў нагу, каб не перашкодзіць аперацыі. Зараз ён лёг і закрыў вочы. Я зрабіў глыбокі надрэз на тым месцы, дзе цямнелі маленькія кропкі, сляды зубоў. Кроў цякла і цякла, я выціскваў яе, але мне здавалася, што скура вакол ранкі ссінела. Я вельмі баяўся за хворы зуб у маёй верхняй сківіцы, але ўсё ж прынік да ранкі і пачаў высмоктваць яе. Я смактаў і смактаў, пакуль Зміцер не сказаў мне:

– Хопіць, дурубала.

Такі ўжо быў наш стыль размовы.

А Валька вызваліў нагу і вельмі спакойна паклаў на разрэз жарынку з вогнішча. Я даў яму ў патыліцу, і мы забінтавалі яму нагу. І ў яго і ў мяне была пад вечар лёгкая гарачка, але гэтым справа і абышлася.

Або… Але пра гэта хопіць. У мяне ніколі не будзе лепшых сяброў, паверце мне.

І вось у той вечар мы сядзелі ля зыркага вогнішча, пяклі бульбу і размаўлялі абы пра што. Калі вы не ведаеце яшчэ, што такое сапраўднае шчасце, – прыязджайце да нас, і мы вось так, з ціхаю размовай, пасядзім ля вогнішча і паглядзім на Кабечае возера ўначы.

Павольна сіпеў чайнік, выліваючы на вуглі з носіка збытак вады, вуглі на тым месцы, дзе вогнішча прыгарэла, здавалася, хутка-хутка мяняліся месцамі. Спіну прыемна халадзіў подых начнога возера. І, Божа мой, чаго толькі не адбывалася вакол! Салодка, нават сладастрасна пахнулі лугавыя гваздзікі, аддаючы з водарам дзённую цеплыню, ялейна пахнуў чабер. Здавалася, што ты раптам атрымаў сабачы нюх, столькі разнастайных, вызваленых пахаў лавіў нос.

Часам гучна біла на возеры вялікая рыба, патрывожаная, напэўна, нейкім недарэчным рыбіным сном. Цьмяныя кругі разбягаліся па вадзе.

Крычаў недзе пугач, жадаў напалохаць уласную смерць. І палёт кажана над змрочнай вадою быў ледзь прыкметным.

Лес жыў, але гэта жыццё, нават з удзелам нас, людзей, было нейкім незавершаным, няпоўным.

– А памятаеш лася? – спытаў Валька.

І нам прыпомніўся яшчэ адзін вечар, год таму , толькі тады справа была восенню. І ноч была паўнейшай, бо недзе за бліжэйшай грываю трубіў лось, выклікаючы на гон ласіху. Ноч была амаль срэбная ад халоднага па-асенняму месяца, ад паветра, прасякнутага ім. Уначы здарыўся лёгкі замаразак і лужыны ўзяліся з краёў лядком. І над гэтымі лужынамі, над серабрыстымі лясамі, над азёрамі, пад халодным вялізным месяцам гучэў крык лася:

– О-ох! О-ох!

Мы ведалі, што ласёў у нашых лясах, напэўна, толькі пара, хоць закон і ахоўваў іх. І адзін з іх быў той самы лось-самец, што трубіў зараз у ярасці, прасякнуты нечуванай цягай і жахам перад самотай. Ён выдзіраў з зямлі рагамі даволі вялікія дрэўцы (мы знаходзілі вываратні) і крычаў, крычаў, клікаў да сябе сваё каханне.

Ох, як жаласна трубіў тады лось, скардзячыся на бязмежную самоту, на тое, што знішчаны ягоны, калісьці вялікі і магутны народ, на тое, што астатніх аддалі на літасць людзей, у якіх няма літасці.

Комментарии:
Популярные книги

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Господин моих ночей (Дилогия)

Ардова Алиса
Маги Лагора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.14
рейтинг книги
Господин моих ночей (Дилогия)

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3