Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Макаркавых Волька
Шрифт:

Кааперацыйнае праўленне было ў новым доме, за калгасным садам. Пешаходная сцежка вiлася паўз самы могiльнiк. Падыходзячы да паркана, Сафрон Дзядзюля заўважыў раптам, што на царкоўнай сцяне вiсiць нейкае палiто. Зацiкаўлены, ён пералез цераз жэрдкi i падышоў. Царква была зусiм трухлявая. Гнiлая шалёўка не трымалася на цвiках i сыпалася ўнiз спарахнелымi кавалкамi. Доўгiя цвiкi скрозь тырчалi па сцяне. На адным з гэтых цвiкоў i вiсела палiто.

Палiто было жаночае, на ваце, з прышытым поясам i коцiкавым каўняром. Шустры верабей шаргануўся аб гэты мяккi каўнер, улятаючы з заўзятым шчэбетам у акно, якое ўжо было без рамы i шкла. Сафрон Дзядзюля

стаяў, задзёршы галаву, здзiўлена разглядаючы палiто. Раптам ён пачуў шоргат рыдлёўкi аб жвiр. Азiрнуўшыся, ён убачыў жанчыну. Пазнаў цi здагадаўся, але ён з першага моманту быў упэўнен, што гэта тая самая, учарашняя. Каб блiжэй яе разгледзець, ён iнстынктыўна падаўся ў той бок i раптам спынiўся як ашаламонены: перад iм была Макаркавых Волька.

Гэта была маладая жанчына. Прывабнай сталасцю поўнiлiся ўся яе пастава, рухi i рысы. Яна працавала. Рыдлёўкай капала яна зямлю i даводзiла да парадку дзве магiлы пад жоўтымi вязамi. Постаць яе была мажная, i хараство, здаецца, яшчэ большае, як тады, калi яна была маладой дзяўчынай.

Ахоплены незразумелай трывогай, Сафрон Дзядзюля цiхом павярнуўся i шмыгануў за рог царкоўнай сцяны, поўны радасцi, што яна яго не заўважыла. Выглядаючы паловай твару з-за сцяны, ён бачыў, як Волька некалькi разоў разгiналася, каб адпачыць, а пасля зноў бралася за працу.

Штосьцi новае было ў ёй. Гэта не была тая ранейшая простая i вясёлая Волька. Наiўнасцi тут ужо не было. Хоць Дзядзюля i не разбiраўся лiшне ў тонкасцях тых адлюстраванняў, якiя кладзе душа на твар, усё ж ён, стоячы тут за сцяной, падумаў, што гэтая жанчына ўжо, мусiць, глыбока ведае цану з'явам свету i людскiм учынкам. У гэтую хвiлiну ў яго з'явiлася такое пачуццё, быццам яго асарамацiлi перад усiм светам. Сцiснуўшы зубы, ён шпарка выскачыў з могiльнiка i рушыў да сваёй канцылярыi.

Да самага вечара ён быў неспакойны. За паўгадзiны да канца сваёй работы ён сядзеў у самым цёмным кутку канцылярыi i нехаця корпаўся ў паперах. Сонца спускалася за стагi саломы, i, увайшоўшы ў гэты пакой знадворку, адразу здавалася, што тут зусiм змрочна.

Цiхом адчынiлiся дзверы i хтосьцi ўвайшоў. Дзядзюля не падняў галавы. Ён толькi ўздрыгануўся, калi пачуў проста перад сабою пявучы голас:

– Выбачайце, мне параiлi зайсцi да вас. Справа такая, што я прыехала сюды пабыць на магiлах сваiх бацькоў. Я хацела прывесцi магiлы ў парадак. Чалавек, у якога я начавала, зробiць балясы, каб агарадзiць магiлы, але ў яго няма цвiкоў. Ён гаворыць, што ў краме цвiкоў так мала, што iх не кожнаму прадаюць. Я i прашу вас, каб вы адпусцiлi цвiкоў, iх трэба не многа.

Змянiўшы голас так, каб яго не пазналi, i зацiскаючыся глыбей у цёмны кут, Дзядзюля абазваўся:

– Можна падумаць, што вы вельмi шануеце памяць сваiх бацькоў! Аднак жа на пахаванне бацькi не прыехалi.

– Я тады толькi што скончыла медыцынскi iнстытут i адбывала ў раёне першую практыку. Тэлеграма да мяне не дайшла.

– Няма цвiкоў, - хрыпла раўнуў Дзядзюля.
– Нiводнага цвiка няма. I не будзе!

Маладая жанчына шпарка выйшла. Сафрон Дзядзюля, сцяўшы зубы, падняўся. Ён аж счарнеў ад злосцi i гневу. Як! Нягледзячы на ўсе заявы, яна скончыла iнстытут i цяпер ужо доктар? Гэта жывы здзек з яго! Можна сказаць, што нiколi яшчэ раней ён не ненавiдзеў Макаркавых Волькi так, як цяпер. Пануры, як кавалак хмары, ён дацягнуўся дадому i, каб асвяжыць гарачую галаву, перад сном выйшаў у адной бялiзне на двор. Неба схмурнела, ужо iшоў халодны асеннi дождж. Сумысля

ён прайшоў пад дажджом па садзе. Iрвануўся вецер, дождж лiнуў густа i, пакуль Дзядзюля дабег да сянец, ён увесь быў мокры. Падлазячы ў сенцах пад коўдру, ён адчуваў холад. К канцу ночы ў яго пачало балець горла, зранку яму зусiм нездаровiлася, а пад вечар высока паднялася тэмпература. Ён пачаў гаварыць з гарачкi, i сям'ю яго апанавала трывога.

Быў вечар. Волька сядзела ў свайго колiшняга суседа за сталом. Ёй было прыемна слухаць успамiны гэтай сям'i аб бацьках яе. У хату ўвайшла жанчына i пачала расказваць, што Дзядзюля вельмi хворы, а па доктара далёка ў такое надвор'е ехаць, i ў Дзядзюлi ў хаце аж рукi ломяць з адчаю. Маладая жанчына адразу ўстала i папрасiла правесцi яе да Дзядзюлi.

Трэба сказаць, што Дзядзюля быў смелы i храбры толькi там, дзе ўсё добра i лёгка iшлося. Цяпер iм апанавала няшчасце, i ён размяк, як гнiлая салома. Аслабелы, ён ляжаў i думаў пра тое, што нiчога лепшага няма, як жыць на свеце. Хвароба напалохала яго, ён баяўся.

– Слухай, - замагiльным голасам прагаварыў ён да жонкi.
– Гэтая Волька, што прыехала - доктар. Iдзi паклiч яе.

У гэты момант адчынiлiся дзверы, i на парозе з'явiлася Волька. Дзядзюля затрапятаўся.

– Дзе хворы?
– сказала яна сваiм шырокiм пявучым голасам.

– Я, я хворы, - прашаптаў Сафрон Дзядзюля.
– Калi ласка, ратуйце, век буду дзякаваць. Так дрэнна мне прыйшлося...

Маладая жанчына пачала яго аглядаць. Будучы паслухмяным, як ягня, Дзядзюля бесперапынна выказваў просьбы - клапацiцца аб яго здароўi.

– У вас пачынаецца запаленне лёгкiх, - сказала маладая жанчына.
– Як гэта вы маглi так захаладзiцца?

– Мяне прамачыў дождж, - прахрыпеў Дзядзюля.

– Тут ёсць дзе дастаць банькi?
– запытала Волька.

– Ёсць тут у адной хаце.

– Дастаньце iх, я пастаўлю. А зранку трэба будзе лякарства. Рэцэпт я напiшу.

– Вы мяне выбачайце, - ныў Дзядзюля.
– Я вам цвiкоў не даў. Прызнацца вам, то я забыўся, што яны ёсць. Я гэтую памылку выпраўлю, абы толькi паправiцца. Лячыце мяне, як мага, прашу вас.

– Дык гэта я ў вас прасiла цвiкоў? А я i не пазнала. Нiчога, хвароба не страшная, паправiцеся.

Волька пайшла. Праз гадзiны дзве Дзядзюлева жонка прыйшла сказаць, што банькi прыгатаваны. Лiў дождж. Волька iшла лячыць Дзядзюлю. Яму было горш, хрып iшоў з яго горла.

– Аптэка ад вас далёка?

– На станцыi, шэсць кiламетраў.

– Я напiшу рэцэпт, а вы iдзiце зараз жа запрагаць каня. Трэба адразу дастаць лякарства. Дайце на чым напiсаць рэцэпт.

Дзядзюлева жонка пачала шукаць паперы i вiнавата сказала:

– Нi кавалка паперы ў хаце няма, у яго ўсе справы ляжаць у канцылярыi. Хiба можа ў шуфлядзе каля вас, там нейкi звязак старых яго папераў, можа там знойдзецца.

Заплакала дзiця, i жанчына пабегла ў бакоўку. Волька адчынiла шуфляду i дастала адтуль жмут папераў. Гэта былi ўсялякiя старыя рахункi i пратаколы, было некалькi пiсьмаў. Волька шукала, адкуль бы адарваць кавалак няспiсанай паперы. Нарэшце асобна яна ўбачыла некалькi паперын, перавязаных нiткай, i разгарнула iх. Глянуўшы ў iх, яна жахнулася, яна чытала чарнавiкi Дзядзюлевых заяваў на яе. "Вось чаму я гэтулькi пакутавала, цярпела ганьбу i не меншы здзек!" Дрыжачай рукой яна адарвала ад аднаго чарнавiка палоску паперы i пачала пiсаць рэцэпт. Увайшла Дзядзюлева жонка i ўбачыла, што Волька ставiць Дзядзюлю банькi.

123
Поделиться:
Популярные книги

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Тайны затерянных звезд. Том 2

Лекс Эл
2. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 2

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Боец с планеты Земля

Тимофеев Владимир
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Неудержимый. Книга XXI

Боярский Андрей
21. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXI

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь