Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маска (на белорусском языке)
Шрифт:

Выгаварыўшыся, ён закурваў, пахаджаў туды-сюды па пакоi, i гэтакi прыгожы быў са сваiмi вусамi ды кучарамi, што я думала: "Канешне, усё гэта праўда, што ён расказвае. Калi страцiла галаву я ад гэтага мужчыны, дык чаму яшчэ нехта не можа вар'яцець праз яго?" Пакуль ён курыў, я прыбiрала са стала i ледзьве стрымлiвалася, каб не загаласiць,

залямантаваць, збегчы адсюль, выкiнуцца праз акно!.. А ён шырока пазяхаў, каб паказаць мне, якi ён стомлены, i потым, калi ўжо клаўся спаць, усё прыгаворваў: "Ну i спаць буду сёння - як забiты!"

Я не дакараю яго, ён жа зусiм не ведаў, як ён мяне мучыў! Ды i не павiнен быў гэтага ведаць! Ён гэтак любiў выхваляцца сваiмi перамогамi над жанчынамi, бы паўлiн - хвастом сваiм. Ён шчыра верыў, што ўсе любуюцца з яго i ўсе прагнуць яго.

Яшчэ нясцерпней стала, калi ён пастарэў.

Ах, пане, калi я першы раз заўважыла ў яго сiвы волас, я ледзьве не самлела ад страху! А потым мяне ахапiла такая радасць - подлая, але такая вялiзная, бязмежная радасць! "Вось i ўсё, - падумала я, - вось i ўсё!.." Мяне быццам з турмы выпусцiлi! Нарэшце ён будзе толькi мой, бо другiм ён будзе ўжо не патрэбен!

Тым ранкам я прачнулася першая. Ён яшчэ спаў, i я нахiлiлася, каб пабудзiць яго пацалункам, i раптам заўважыла ў яго кучарах на скронi маленькую нiтачку, якая зiхацела, як серабро. А Божачкi! Быць не можа! Мне i ў галаву не прыходзiла, што такое быць можа! Спачатку я хацела вырваць яе, каб ён i не бачыў, але, калi прыгледзелася, вышэй заўважыла яшчэ адну. Сiвыя валасы! Ён ужо сiвее! Сэрца маё калацiлася, ажно ў пот кiнула ад страху, але ў глыбiнi душы я вельмi, вельмi цешылася!

Нягожыя былi мае думкi, праўда, але тады я з радасцю займалася сваiмi хатнiмi справамi, яго не будзiла. Калi ж ён сам расплюшчыў вочы, я сказала:

– Ведаеш, што я выявiла, пакуль ты спаў?

– Што?

– Што ў цябе ўжо ёсць сiвыя

валасы.

Яго ажно падкiнула на ложку ад прыкрасцi, ён усхапiўся, быццам яго ўшчыкнулi, i злосна крыкнуў:

– Няпраўда!

– Праўда. На левай скронi. Чатыры валаскi.

Ён ускочыў з пасцелi i падбег да люстэрка. Глядзiць, шукае, а не знаходзiць. Тады я паказала яму той валасок, што быў найнiжэй, тоненькую такую завiтушку, i заўважыла:

– Пры такiм жыццi, як у цябе, гэта i не дзiва. Гады праз два будзеш белы як лунь.

I што ж вы думаеце, пане? Як у ваду глядзела. Праз два гады яго нельга было пазнаць. Як хутка жыццё мяняе чалавека! Ён быў яшчэ прыгожы дзяцюк, але колiшняй свежасцi ўжо не было, i жанчыны сталi астываць да яго. Ах, што я толькi не зажыла ў тыя гады!.. Якi жорсткi быў ён са мною!.. I тое яму не гэтак, i гэта не так... Пакiнуў сваю цырульню, узяўся капелюхi рабiць, ды ўсе грошы на гэтым i прамантачыў. Потым яму зарупiла стаць акторам - нiчога з гэтага, вядома, не выйшла. А пасля зачасцiў на ўсялякiя гуляннi. Добра, што хапiла розуму хоць трохi зберагчы грошай, на iх i жывём цяпер. Не дужа разгонiшся, вядома, але на пражытак хапае. А гэта ж падумаць толькi, што некалi ён быў амаль багацеем!

Цяпер самi бачыце, што з iм сталася. Як утрапенец нейкi. Мусiць, годзе быць маладым, танцаваць з жанчынамi ў парфумах ды памадах. Ах ты, бедны мой дзядулька!

Расхваляваная, са слязьмi на вачах глядзела яна на свайго сiвага мужа, якi ўжо моцна хроп. Потым цiха наблiзiлася да яго i пацалавала ў галаву. Доктар устаў i моўчкi падаўся да выхаду: не мелася слоў перад аблiччам гэтых дзiўных старых.

Ён быў ужо каля дзвярэй, калi старая спынiла яго.

– Цi не далi б вы мне ваш адрас на ўсялякi выпадак?
– папрасiла яна.
– А раптам яму пагоршае? Тады я паслала б па вас.

123
Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Кронос Александр
4. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание