Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Зямля, вада, святло і вецер плылі насустрач, і не было ім канца — зямлі, вадзе, святлу, ветру. Уздоўж ракі на нізкіх, вільготных берагах часам трапляліся валатоўкі-курганы, што зараслі травой і хмызняком. У тых валатоўках, кажуць людзі, пахаваны воі велізарнага росту, якія жылі на свеце яшчэ тады, калі зямля была з чыстага срэбра, а рэкі з хмельнага мёду.

Нарэшце прыплылі ў Ноўгарад. На Гарадзішчы, там, дзе Волхаў выцякае з возера Ільмень, Вячка сустрэўся з наўгародскім князем Яраславам Усеваладавічам, сынам Усевалада Вялікае Гняздо, братам вялікага князя ўладзімірскага Юрыя Усеваладавіча. «І тут, як у Полацку,

князёў з дзядзінца выгналі, і сядзяць яны за горадам», — падумаў Вячка.

Яраслаў быў на чатыры сонцавароты маладзей за Вячку, высокі, хударлявы, з учэпістым позіркам невялікіх шэрых вачэй. Ён княжыў у Пераяслаўлі, Разані, Галічы і ўсюды сварыўся з баярамі, адусюль яго выганялі, але потым запрашалі зноў, бо быў ён князем адважным, рашучым, жыцця свайго ў сечы не шкадаваў. Наўгародцы таксама то запрашалі, то выганялі Яраслава. Ен з усім гэтым звыкся і весела сказаў Вячку пры сустрэчы:

— Усяго некалькі сядміц сяджу з дружынаю ў Гарадзішчы. Гайда да мяне, князь.

— Не магу, — адмовіўся Вячка. — Хачу сесці ў Юр'еве, які Яраслаў Мудры, сын Рагнеды Полацкай, заклаў на землях эстаў. Эсты называюць яго Тарпату, а тэўтоны — Дорпат. З-за гэтага і ў Ноўгарад прыплыў, прасіць у цябе, князь, і ў веча наўгародскага дапамогі. Тэўтоны ўкараняюцца на захад ад Чудскога возера, а мы робім туды толькі набегі. Трэба садзіцца там, караніцца, а то тэўтоны з датчанамі заўтра на Ноўгарад палезуць. Эсты паўсталі на астравах і на мацерыку, і я хачу пайсці ім на дапамогу, але ў мяне мала сілы.

— Без сілы тэўтонаў з ног не зваліш, — уважліва паглядзеў на Вячку Яраслаў.

— Вось і прашу ў цябе, князь, сілы і зброі.

— Зброю дам і дам сваіх дружыннікаў, але няшмат, бо сам на Калывань 102 іду, — адказаў Яраслаў.— А зараз пайшлі, князь, у Спас-Нярздзіцу богу маліцца, каб дараваў нам перамогу.

Царква Спас-Нярэдзіца нібы плыла ў сонечных промнях на невысокім узвышшы, аддзеленым ад Гарадзішча ракой Спасаўкай. Сцены, слупы, аркі, купал — усё было пакрыта фрэскамі. Прарок Давід стаяў на поўны рост, сціскаючы ў левай руцэ скрутак пергаменаў. Над ягонай галавой ззяў залацісты німб. Анёлы, здавалася, лёталі над Вячкам. Сорак пакутнікаў цёмнымі вачамі глядзелі на яго. Князь адчуў нясцерпнае хваляванне, застыў побач з Яраславам на каленях, узяў свечку, папрасіў бога:

102

Калывань — так наўгародцы называлі Талін.

— Дай Полацку і Ноўгараду перамогу.

А назаўтра ён стаяў на вечы, кланяўся вялікаму Ноўгараду, і ззяла над ім і над усімі наўгародская Сафія, бронзавыя вароты якой воі-наўгародцы прывезлі з-за мора, калі раптоўным страшным ударам знішчылі ў адзін дзень сталіцу свеяў Сігтуну. На тых варотах выбіты фігуры майстроў-ліцейшчыкаў з абцугамі і вагамі ў руках і напісана: «Рыквін мяне зрабіў».

З дапамогай Ноўгарада Вячка асталяваўся ў Юр'еве, на высокім пясчаным пагорку, які знаходзіўся сярод балоцістага лугу над ракой Змайыгі, што азначае на мове эстаў — Мацерка Вод. Князь Яраслаў стрымаў слова — даў Вячку пяцьдзесят сваіх вояў. Тры сотні эстаў прывёў юны Меэліс, які заўсёды хадзіў з лёгкім арбалетам, са скураным тулам, набітым стрэламі.

У Юр'еве,

пад ахову гарадскога вала, сышлося з Сакалы і Унгаўніі, з лэцкіх зямель тысячы дзве галоднага шумлівага люду, у большасці сваёй жанчыны і дзеці. Яны спалі проста на зямлі, падаслаўшы саломы, лугавой травы або яловых лапак. Шматлікія кастры дыміліся ў розных месцах, і ад іхняга дыму ў вояў, што круглы дзень стаялі каля забаролаў, слязіліся вочы.

У першыя месяцы Вячка з дружынаю рабіў паходы ў глыб эстонскіх земляў, збіраў зерне, рыхтаваў салёную, вяленую зверыну — галоўную ежу вайны, браў даніну вайпай — грубым трывалым палатном. І ўвесь час адчуваў, што з усіх бакоў цісне на Юр'еў агромністая неадольная сіла. Тэўтоны пакрысе падбіраліся да Юр'ева. Альберт зрабіў епіскапам Эстоніі свайго брата Германа, кафедру новай царквы асталяваў у Одэнпе, на Мядзведжай Гары. Каб развязаць сабе рукі, тэўтоны прымірыліся з датчанамі. Граф Генрых Шверынскі ўзяў у палон дацкага караля Вальдэмара, і датчане адразу зрабіліся памяркоўнымі, прыслалі на дапамогу епіскапу Альберту сваё войска. Вогненная пастка вось-вось павінна была зачыніцца.

Яраслаў Усеваладавіч амаль чатыры сядміцы прастаяў каля сцен Калывані, якія датчане выклалі з цвёрдага ракушачніку, некалькі разоў хадзіў на прыступ, але толькі зубы зламаў аб Калывань. Злы, стомлены, ён увесь гнеў выліў на сваіх спрадвечных ворагаў, наўгародскіх баяр, кінуў войска, кінуў Ноўгарад і з'ехаў у невядомым кірунку шукаць сваё княжае шчасце. Вячка застаўся адзін. Пад яго ўладаю быў невялічкі шматок зямлі з Юр'евам, усе астатнія мааконды эстаў былі пахрышчаны, прылучаны да Рыгі Альбертам.

Начное жнівеньскае неба крэслілі метэарыты, што асабліва густа падаюць у гэты час. Вячка не спаў. Вячка застаўся адзін. Пачыналася яго лебядзіная песня.

У суправаджэнні Халадка і Якава Палачаніна князь узыходзіў на вал, углядаўся ў стылую начную цемень, прыслухоўваўся. Гнятлівая цішыня стаяла наўкол. Гэта цішыня мела тонкія гліняныя ногі, якія вось-вось павінны былі падламацца.

Аднойчы на вал прыйшоў Клімята Аднарук.

— Пішаш летапіс? — запытаўся ў яго Вячка.

— Пішу, — адказаў Клімята. — Хто ж за нас напіша нашы летапісы?

— За нас ніхто не напіша, — згадзіўся Вячка. Памаўчалі. Яркае невялікае воблака бегла па начным цёмным небе, і ўсе глядзелі на яго.

— У якім баку Полацк? — раптам запытаўся ў Клімяты Вячка.

Кніжнік уздрыгнуў ад нечаканага пытання, падумаў, махнуў рукою:

— Там.

Вячка павярнуўся тварам у той бок, куды паказваў Клімята, доўга ўзіраўся ў цемру. Недзе за валам глуха крыкнула невядомая птушка, якая, пэўна, сядзела на якой-небудзь халоднай купіне пасярод балоцістага лугу. Самотны крык упаў у цемру, як цяжкі камень.

«Аб чым яны зараз думаюць? — глядзеў на сваіх паплечнікаў Вячка. — Я вяду іх на смерць. Здагадваюцца яны аб гэтым ці не?»

— Князь, — ціха прамовіў Халадок, — учора прыйшла сям'я лэтаў з Кукейноса. Яны кажуць, што твая дачка Соф'я абвянчалася з графам Дзітрыхам фон Кокенгаўзенам.

Вячка адчуў, як злёгку закружылася галава, нібы раптоўна ўзляцеў пад воблака і адразу ж пачаў падаць уніз. Ён зняў з дзясніцы баявую пальчатку, асцярожна пагладзіў на пальцы пярсцёнак, сплецены са светлых доччыных валасоў, з дзіцячых валасоў. «У Соф'і валасы за гэты час павінны пацямнець», — падумаў Вячка.

Поделиться:
Популярные книги

Адвокат вольного города 4

Кулабухов Тимофей
4. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 4

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Книга 4. Игра Кота

Прокофьев Роман Юрьевич
4. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.68
рейтинг книги
Книга 4. Игра Кота

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Подруга особого назначения

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
8.85
рейтинг книги
Подруга особого назначения

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

По воле короля

Леви Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
По воле короля

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР