Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)
Шрифт:

30. А потым боская з'ява, мой вялiкi настаўнiк, паведамляе мне пра ўсё, што неабходна зрабiць. I адразу пасля гэтага, не адкладваючы i не зацягваючы справы, я паведамляю свайму жрацу пра ўсё бачанае, прымаю на сябе ярмо паўстрымання ад мясной ежы, у сваёй разважнасцi добраахвотна павялiчыўшы дзесяцiдзённы тэрмiн посту, вызначаны вечным законам, i, не шкадуючы выдаткаў, рыхтуюся да пасвячэння, кiруючыся больш набожным запалам, чым неабходнасцю.

I, клянуся Геркулесам, не пашкадаваў я тых клопатаў i выдаткаў. Дзякуючы шчодрай прыхiльнасцi багоў,

выступленнi ў судзе пачалi прыносiць мне значны даход. Нарэшце праз некалькi дзён бог сярод багоў, наймагутнейшы сярод магутных, вярхоўны сярод вярхоўных, найбольшы сярод найбольшых, уладыка Азiрыс, не прымаючы якога-небудзь чужога вобраза, у сваiм уласным боскiм выглядзе ўшанаваў мяне сваiм з'яўленнем. Ён сказаў мне, каб я бязбоязна працягваў свае слаўныя заняткi ў судзе, не баючыся плётак нядобразычлiўцаў, якiя выклiканы маёй стараннасцю i вучонасцю. А каб я, не змяшаўшыся з натоўпам iншых пасвячоных, мог яму служыць, выбраў мяне ў калегiю сваiх пастафораў, прызначыўшы нават адным з пяцiгадовых дэкурыёнаў.

Зноў агалiўшы галаву, я ўступiў у гэту старадаўную калегiю, заснаваную яшчэ ў пару Сулы, i хаджу цяпер, нiчым не засланяючы сваёй пляшывасцi, радасна гледзячы ў твар сустрэчных.

КАМЕНТАРЫ

КНIГА ПЕРШАЯ

Мiлецкiя казкi - Мiлецкiмi называлiся зборнiкi любоўных i авантурных навел, аб'яднаных агульнай сюжэтнай рамкай. Гэты лiтаратурны жанр атрымаў сваю назву ад зборнiка Арыстыда Мiлецкага (канец II ст. да н.э.).

Папiрус, спiсаны завостранай нiльскай трысцiнкай.
– Востра адточаная трысцiнка служыла старажытным за пяро.

Гiмет - невысокая гара паблiзу Афiн.

Эфiрэйскi перашыек - тое самае, што i Карынфскi перашыек. Эфiра старадаўняя назва Карынфа.

Танар, цяпер Матапан - мыс на Пелапанэскай паўвыспе на поўдзень ад Спарты.

Квiрыды - паўнапраўныя рымскiя грамадзяне.

Плутарх - грэчаскi пiсьменнiк, фiлосаф-маралiст (канец I - пач. II ст. н.э.).

Секст - фiлосаф II ст. н.э., настаўнiк iмператара Антанiна Пiя.

Пярэсты порцiк у Афiнах упрыгожаны насценнымi малюнкамi знакамiтага мастака V ст. да н.э. Палiгнета.

Змяя бога лекараў.
– Эмблемай бога лекараў Эскулапа было жазло з абвiтай вакол яго змяёй.

Эгiна - выспа у Саранiцкай затоцы паблiзу Афiн.

Ларыса - вялiкi горад у Фесалii.

Каля трэцяй варты...
– Ноч дзялiлася на 4 варты. Трэцяя варта пачыналася прыблiзна каля поўначы.

Эндзiмiён - паводле падання, укаханы багiнi Луны, прыгожы юнак, пагружаны ў вечны сон.

..пакiнутая Калiпса...
– Адысей пакiнуў нiмфу Калiпса па загаду багоў ("Адысея", V).

Ламii - казачныя злыя духi, якiя ўночы жаруць целы маладых хлопцаў i п'юць iхнюю кроў.

Фурыi - рымскiя багiнi праклёну, помсты i кары.

Этолiя - вобласць у Сярэдняй Грэцыi на паўночны захад ад Атыкi.

Тэзея, ...якi не пагрэбаваў гасцiннасцю старой Гекалы.
– Легендарны герой Тэзей начаваў аднойчы ў беднай бабулькi Гекалы, якая прыняла яго надзвычай ветлiва i гасцiнна.

КНIГА

ДРУГАЯ

Актэон - паводле мiфу, паляўнiчы Актэон за тое, што ўбачыў Дыяну голай у час купання, быў за кару ператвораны багiняй у аленя i разарваны ўласнымi сабакамi.

Грацыi - багiнi прыгожасцi, весялосцi, радасцi.

Кiнамон - дрэва, з якога здабывалi пахучы алей з той самай назвай.

Бальзамам называлi пахучую смалу, якая выцякала з разрэзаў некаторых дрэў.

Лiнцэй - герой шматлiкiх грэцкiх мiфаў, якi мог бачыць скрозь зямлю.

Аргус - казачны стовокi герой, якога раўнiвая Гера прыставiла да ператворанай у карову Iо, каханкi Зеўса.

Аанiйскi юнак - Пенфей, кароль горада Фiвы ў Беоцыi. (Аанiя - паэтычная назва Беоцыi).

Сын пiплейскай музы - легендарны фракiйскi спявак Арфей. (Пiпла або Пiмпла - горад у Фракii). Расшматаны жанчынамi за адмову прыняць удзел у вакхiчнай оргii.

Сiстр - музычны iнструмент.

Лета i Стыкс - рака i возера ў краiне памерлых.

Герыён - казачны герой з трыма тулавамi i трыма галовамi. Геракл захапiў статак Герыёна i забiў яго самога ў баi.

КНIГА ТРЭЦЯЯ

Фалеры - металёвыя бляхi, якiя ўпрыгожваюць конскую вупраж.

Архестра - паўкруглая роўная плошча ўсярэдзiне амфiтэатра.

Орк - рымскi бог падземнага царства (у грэкаў - Плутон).

Маны - душы памерлых.

Аякс.
– Мiф пра Аякса, сына Тэламона, вялiкага грэцкага героя, якi ваяваў пад Трояй, расказвае, што, калi пасля смерцi Ахiла, камандзiра ахайцаў, аддалi яго зброю Адысею, Аякс ад крыўды страцiў розум i ў шаленстве перабiў статак авечак, уяўляючы, што забiвае сваiх крыўдзiцеляў.

Цэрбер - казачны трохгаловы сабака, вартаўнiк падземнага царства. Геркулес, спусцiўшыся ў краiну памерлых, звязаў Цэрбера i вынес яго наверх.

Эпона - багiня, патронка коней, аслоў i мулаў. Яе выявы ставiлiся ў стайнях.

КНIГА ЧАЦВЕРТАЯ

Платэя - невялiкi горад у Беоцыi.

Салii - танцоры, калегiя жрацоў бога Марса. Назву гэту атрымалi таму, што ў час свята бога Марса, якое працягвалася некалькi дзён, яны з танцамi праходзiлi па ўсiм Рыме. Кожны дзень свята закончваўся банкетам, пышнасць i багацце якога сталi прымаўкай.

Ацiс, поводле падання, аскапiў сябе на сваiм вяселлi.

Пратазiлай - легендарны цар горада Фiлака ў Фесалii, першы з грэкаў, якiя загiнулi пад Трояй; пакiнуў маладую жонку, з якой прабыў толькi адзiн дзень.

Пафас - горад на выспе Кiпр.

Кнiд - прыморскi горад у Малой Азii.

Кiфера - выспа каля паўднёвага ўзбярэжжа Пелапанэса. У гэтых мясцiнах знаходзiлiся сама слаўныя храмы Афрадыты.

Слаўны пастыр - Парыс, сын траянскага цара Прыяма. Нараджэнне яго суправаджалася благiмi прыкметамi, i бацька загадаў кiнуць немаўля на гары Iдзе, але яго падабраў пастух i выхаваў. Парыс быў суддзёй у спрэчцы Геры, Афiны i Афрадыты аб тым, каторая з iх найпрыгажэйшая.

Нерэiды - марскiя нiмфы, дочкi марскога цара Нерэя.

Поделиться:
Популярные книги

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Попаданка. Финал

Ахминеева Нина
4. Двойная звезда
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Попаданка. Финал

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Имперский Курьер. Том 3

Бо Вова
3. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 3

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Пулман Филип
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника