Мiкiта ў краiне пацукоў (на белорусском языке)
Шрифт:
У гэты час дэкарацыi мяняюцца на тыя, якiя былi напачатку першай карцiны. Пачынаюць зiхацець рознакаляровыя лiхтарыкi. Iдзе дым. Паступова з'яўляецца святло.
МIКIТА: Я стаў хлопчыкам! Я зноў стаў хлопчыкам! I хваста няма! Напэўна таму, што нарэшце зрабiў добры ўчынак - вызвалiў Томiса.
МIЛIЦЫЯНЕР: Нейкi дзiўны грукат.
НАСТАЎНIЦА: I ранiцай такi быў, калi Мiкiта знiк.
МIЛIЦЫЯНЕР: Дык вы кажыце, што ў апошнi раз бачылi Мiкiту тут?
НАСТАЎНIЦА: Так.
МАЦI: Мне здаецца, што я адразу пасля груката чула ягоны голас.
МIЛIЦЫЯНЕР: А ў каморцы вы шукалi?
НАСТАЎНIЦА: Шукалi.
Мiкiта падыходзе да дзвярэй, расчыняе iх i асцярожна прасклiзвае ў гардэроб. Пабачыўшы мацi, кiдаецца да яе.
МIКIТА: Мама! Матулечка! Родная мая! Як я цябе даўно не бачыў! Прабач мяне за тое, што я быў такi дрэнны! Я буду добрым. Я больш не буду такiм дрэнным! I вы мяне прабачце, Алена Анатольеўна. А дзяздя мiлiцыянер навошта - мяне шукаць?! I вы мяне прабачце, дзядзя мiлiцыянер - я наўмысна схаваўся ў каморцы, але цяпер шкадую.
МАЦI: Я таксама вельмi рада цябе бачыць! Ну што ж ты, Мiкiтка, так усiх перапужаў, сынок ты мой?!
Мацi абдымае Мiкiту.
НАСТАЎНIЦА: Добра, што ты, Мiкiта, знайшоўся - увесь клас хваляваўся!
МIЛIЦЫЯНЕР: Ну - добра тое, што добра сканчаецца!
Гучыць музыка i апускаецца завеса.
КАНЕЦ
5 - 14 мая 2001 года
г.Вiцебск