Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Млын на Сініх Вірах

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Лаўрановіч. Так, і зараз народ праходзіць праз вогненную купель.

Дзюбка. I колькі раз яшчэ давядзецца яму прайсці праз яе. Але я веру, ён выстаіць.

Вялікая паўза.

Той, хто столькі зрабіў на шляху да праўды, той прыгоннікам не будзе. Я памятаю, калісьці, да рэвалюцыі, я быў яшчэ малы, маці пашыла нам са сваёй старой зялёнай спадніцы нагавіцы, а нас было тры хлопцы. Мае нагавіцы атрымаліся ўжо вельмі вузенькія, але я быў такі шчаслівы: на вялікдзень у мяне будуць сапраўдныя крамныя порткі, не кужэльныя, не шарачковыя. А яны, браце, луснулі ў першы ж дзень свята, і зашываць іх нельга было, – грэх. А зараз у маіх дзяцей добрыя гарнітуры. Так

што няхай яны наш лад хоць пяць год лаюць, усё адно не паверу. Сам пакаштаваў старое, на ўласных баках. I новае бачу, не сляпы. Нават, як беларус, на нямецкае панаванне не згадзіўся б, а ўжо як чалавек новай краіны – сто разоў не згаджуся.

Лаўрановіч. Цяжка. Людзей шкода.

Дзюбка. ...Столькі мы пабудавалі. Заводы, будынкі – і ўсё ў руінах... Нічога, рукі ў нас моцныя, адбудуем. Цікава будзе жыць, хлопча, у 2000 годзе, жадаў бы я дажыць. Тут табе камунізм, тут табе кожнаму па патрэбе. Ты мяне тады будзеш кожны год дэманстраваць піянерам: “А вось, дзеткі, перад вамі музейны экспанат, стары хрэн Дзюбка, апошні прыватны гандляр нашай краіны. Добра запамятайце. Бліжэй, ён не кусаецца. Дзецям будзеце расказваць – не павераць”.

Лаўрановіч. Цябе дзецям паказваць? Апамятайся. Мы з табою тады такія ўжо будзем, што з дзеткамі ад жаху радзімчык можа прыкінуцца.

Дзюбка. Ты што, думаеш, я не варты нават, каб мяне паказвалі? Ого! Нічога, яны дастаткова моцныя будуць, каб без шкоды для псіхікі паглядзець нават на старую малпу. Я-то, праўда, тады нядрэнны буду, я прыгожы, а вось ты – не ведаю.

Паўза.

Вось што, Лаўрановіч, хоць ты і камандзір атрада, але на сына звярні ўвагу. Хлопец марнее, цяжка яму.

Лаўрановіч. Я і сам хацеў пагаварыць з ім. Пашлі яго сюды, я на лаўцы пачакаю. (Дзюбка пайшоў, выходзіць з крамы Андрэй.) Сядай, сынок. Ды смялей. Добра ўсё ж, што нас у горадзе тут не ведаюць. Каляда вось так не можа прыйсці і сесці. Ты з Віктарам знаёмы па вобласці?

Андрэй. Так. Па інстытуту. Цікава, як там зараз?

Лаўрановіч. Штосьці ты мне, сынок, не падабаешся. Што з табою сталася?

Андрэй. Цяжка мне, адпусці ты мяне з млына, дай цяжкую справу. Іншыя хлопцы б’юцца, падрыўнікамі работаюць, адзін я...

Лаўрановіч. Ты ведаеш, Каляда не хоча. Ён кажа, што млын, калі ты там, у добрых руках. Ён табе верыць. Ды і ў камсамол ты менавіта дзеля такой справы паступаў, а не дзеля таго, каб на зборах алоўкам па графіну лупіць. Так што будзь мужным.

Андрэй. Усё ж я не магу. Ты ведаеш, я нікому не скажу, але цяжка мне там...

Лаўрановіч. А я лічу, што тут не справа. Ты такі, што паўсюль будзеш рабіць так, што лепей нельга. Тут іншае. Табе цяжка глядзець на Віктара і Марысю, сынок? Ты яе кахаеш?

Андрэй (ціха). Так.

Лаўрановіч. Я гэта сэрцам ведаў. Ты, як нябожчыца-маці, адналюб. Што ж паробіш? Віктар бліскучы, на ім рамантычны арэол, а ты ў мяне пакуль што брыдкае качаня, такіх, як ты, адразу не заўважаюць, бо ты паўсюль, нават у цяжкім месцы, толькі са сваёй сціплай усмешкаю. Можа, яно і лепей, не наскочыць на цябе нейкая фіцюлька, ажэнішся на добрай, простай дзяўчыне. Ці мала іх на свеце, прыгажунь, добрых, разумніц?

Андрэй. Мне лягчэй, калі я паразмаўляў з табою, даўно гэтага не было. Але не магу, не магу я яе забыць. Пячэ ў сэрцы.

Лаўрановіч. Та-ак. Значыцца, як у песні:

“I чарка мала, I гарэлкі няма, Люба, люба, не цячэ, Каля сэрца пячэ”.

Не паробіш тут нічога, сынок. I лепей за ўсё забыць. Не руш сэрца сваё. Ну, дай я цябе пацалую. Час “да дому”. Цыкмуну перадай, што мы за апошнія дзесяць дзён высадзілі на трох чыгунках у паветра чатыры саставы.

Пайшоў.

Андрэй.

Марыська, чуеш? Цяжка мне... На плошчы шум. Самагоншчыца, баба Ерэтычка крычыць, махаючы кулакамі.

Баба Ерэтычка. Падла ты, злодзей, паліцайская твая душа!

Дзюбка (падышоў да Андрэя). Баба Ерэтычка разараецца.

Баба Ерэтычка. Людзейкі добрыя, а чаго ж гэта вы глядзіцё, чаго церпіцё? Прыйшла гэта паліцайская харцызяка з сябрамі, немцаў двух прывялі! Самагон палілі чысты, жытні. Выдудлілі нагбом восем кубкаў і пайшлі і грошы не заплацілі. Што ж гэта за парадачкі, якая гэта ўлада! Каб табе той самагон у глотцы стаў, каб цябе ад яго раздула, мерын! Каб цябе стацця схапіла падучая, ляк, звіх, цемяннік, верады абляпілі, лішаі. Каб табе грызь у жывот, каб табе вогнік твар сапсаваў, скула сіняя, каб табе валасень на ўсе твае члены! Каб цябе хінця трусіла! А што ж гэта такое, людзі? Самагон чысты, жытні! Бессаромная твая мыса! Казалуп ты, свіння! Каб з цябе дзеці кроў на старасці год выпілі, як ты той самагон выпіў, каб твая жонка вожыка ўпоперак шэрсці нарадзіла, каб у цябе ўсе твае сабачыя зубы выпалі і застаўся адзін для зубнога болю.

Дзюбка. Канцэрт, дый годзе. Але не ўмее яна клясці. Быў у мяне адзін знаёмы яўрэй. Той быў мастак, куды гэтай бабе. Ён рызман збіраў па вёсках, навучыўся. I свае яўрэйскія пракляцці ў яго былі: “Каб табе на язык села столькі верадаў, сколькі было дзірачак на той мацэ, якую спяклі яўрэі ўсяго свету з дзён Ісходу і да нашых дзён”. Добра кляў! (Уздыхнуў.) Забілі яго нядаўна. На вуліцы Энгельса. У гета.

З’яўляецца на плошчы стары лірнік, сядае, пачынае круціць ручку ліры, яго абступаюць бабы.

Лірнік.

Плачамся мы, узрыдаемся, На апошні час спамышляемся. Ой як прыйдзе на немцаў апошні час – Іх паставяць, як грэшнікаў, на левы бок: “Ой і прэч вы пайдзіце, праклятыя, У тыя пячоры, што агнём гараць, Забівалі вы дзетак-немаўлятачак, Кралі хлеба кавалак са старэчых рук. Ці не вы гэтыя хаты папалілі агнём? I для вас агні гараць неўгасімыя, Чэрві сіпяць неўсыпучыя. Із ныня і да веку Вам там і быць. (Людзі стаяць з сухімі, палаючымі вачыма. Лірнік запявае “Сірацінку”.) Няшчасная ў свеце гадзіна настала. Бедная сіротка ад маткі засталася. Большы застанецца, у заслугу пойдзе, Якія маленькія – прапалі навекі. Стрэў пан бог сіротку: “А куды ж ідзеш ты? – Матульку шукаці! Вярніся, сіротка, бо далёка зойдзеш. А ты сваёй маткі давеку не знойдзеш. Ужо твая маці на гары высокай, На гары высокай, у труне глыбокай”. Як пайшла сіротка над труной рыдаці, Тут абазвалася з труны яе маці: “Як жа мне цябе к сабе ўзяці? Як цяжка-важка камень узнімаці, Яшчэ цяжчэй-важчэй цябе к сабе узяці” [1] .

1

Правапіс і словы лірных спеваў не выпраўленыя, сапраўдныя.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Внебрачный сын Миллиардера

Громова Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Внебрачный сын Миллиардера

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4