Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мудрамер

Матукоўскі Мікалай

Шрифт:

Папсуева (ціха ўзнімаецца і падыходзіць да Міралюбава). Ягор Фёдаравіч!.. Ягор Фёдаравіч!.. (Грамчэй.) Ягор Фёдаравіч!..

Але шчаслівы Міралюбаў спіць, як дзіця. Папсуева падыходзіць да Мурашкі і таксама спачатку ціха, а затым грамчэй кліча яго.

Мікалай Ягоравіч!.. Мікалай Ягоравіч!.. Прачніцеся!..

Спіць

моцным сном і Мурашка, супакоены тым, што нарэшце ў яго з’явілася рэальная надзея. Папсуева надзвычай асцярожна, крутамі падыходзіць да магічнага крэсла. Доўга не адважваецца, але вельмі ўжо вялікая спакуса, якая ўрэшце перамагае. Папсуева ціха, па сантыметры ў секунду, апускае сваё цела ў крэсла. Села, чакае. Маўчанне. Папсуева крыху паёрзала ў крэсле, прыўзнялася і зноў села. Адзін раз, другі… I раптам рэзка, аглушальна грыміць туш. Ён, як прашча, выстрэльвае з крэсла Папсуеву і ў адзін міг пераносіць яе на тое месца, дзе яна перад гэтым спала. Падхапіліся спалоханыя Мурашка і Міралюбаў. Толькі Папсуева «спіць». А туш грыміць! Уваходзіць Вяршыла.

Вяршыла. Што тут у вас адбываецца? Чаму такое землетрасенне? Хто ўключыў? Мікалай Ягоравіч! Спыніце музыку! Вы ж увесь горад на ногі ўздымеце!

Мурашка (завіхаючыся каля апарата). Нічога не разумею! Да апарата ніхто не падыходзіў. А яго зашкаліла і замкнула…

Папсуева (зларадна). Ну?! Цяпер бачыце? Без усякай прычыны і зашкаліла і замкнула! Я ж казала, што гэтаму сепаратару нельга верыць! А вы хочаце вырашаць ім чалавечы лёс!..

Вяршыла. Ды зрабіце ж вы што–небудзь, Мікалай Ягоравіч!

Нарэшце Мурашку ўдалося ўціхамірыць свой мудрамер. Ён націснуў нейкую кнопку, і ў кабінеце ўсталявалася напружаная цішыня. Усе ўважліва глядзяць на Вяршылу. Але на яго твары такая складаная гама пачуццяў, што прачытаць яе немагчыма. Ён нават знешне змяніўся, стаў нейкім іншым. Ён прайшоў за свой стол, сеў і доўга маўчыць.

Міралюбаў. Ну што, Віктар Паўлавіч?

Вяршыла (не адразу). Віншую вас, таварышы… Нас скарацілі…

Папсуева. Каго іменна?

Паўза.

Вяршыла. Усіх. Усё міністэрства. (Паўза.) Нас ператварылі ў інстытут мудраметрыі…

Папсуева. У што ператварылі?

Вяршыла. Навукова–даследчы інстытут мудраметрыі… Аклады на пяцьдзесят працэнтаў вышэй міністэрскіх.

Паўза.

Мурашка (разгублена). А як жэ я? Што будзе з маім апаратам?

Вяршыла. Вас, Мікалай Ягоравіч, мы бяром у свой інстытут малодшым навуковым супрацоўнікам. Будзеце разам з намі ўдасканальваць апарат. На яго даводку нам далі дзесяць гадоў.

Мурашка. Што?!

Якая даводка? Пра што вы гаворыце, Віктар Паўлавіч! Вы ж пераканаліся, што апарат дасканалы!

Вяршыла. Я вас разумею, Мікалай Ягоравіч!.. Нават, калі хочаце, крыху спачуваю… Але… Вы кажаце, не патрэбна даводка?

Мурашка. Не патрэбна!

Вяршыла. Тады растлумачце мне… Чаму яго раптам ні з таго ні з сяго зашкаліла і замкнула?

Мурашка. Не ведаю… Упершыню такое здарылася.

Вяршыла. Вось бачыце… А трэба! Абавязкова! Каб ніякіх нечаканасцей. У апарат «там» паверылі і далі нам дзесяць гадоў… на яго дапрацоўку.

Мурашка (ледзь не плача). Яў канцы дня вам скажу, у чым справа. 3 ім жа ўпершыню такое! Не трэба дзесяць гадоў! Дайце мне дзесяць гадзін! Максімум дзесяць дзён дайце! Не больш!

Вяршыла па–сяброўску бярэ яго за плячо і адводзіць крыху ўбок.

Вяршыла (ціха, з асаблівым значэннем). Вы дзе працуеце, Мікалай Ягоравіч?

Мурашка. Зараз? Нідзе… Звольнілі… Скарацілі…

Вяршыла. Калі гэта здарылася?

Мурашка. Даўно. Шэсць гадоў назад.

Вяршыла. Жонка яшчэ не кінула?

Мурашка. Пакуль не…

Вяршыла. Дзеці ёсць?

Мурашка. Двое…

Вяршыла. Карміць іх трэба?

Мурашка. Пакуль яны мяне кормяць…

Вяршыла. I вы яшчэ супраціўляецеся… Мы ж вам даём пастаянную пасаду малодшага навуковага супрацоўніка… Вы не доктар навук?

Мурашка. Не, што вы!..

Вяршыла. Іне кандыдат?

Мурашка. Не…

Вяршыла. Больш высокую пасаду даць не можам. Праз год ці два атрымаеце ступень і будзеце разам з намі даводзіць патрошкі, пакрысе свой мудрамер. Мы яго абавязкова зробім, Мікалай Ягоравіч!

Мурашка (крычыць). Навошта ж дзесяць га доў?! Хопіць дзесяць гадзін!

Вяршыла. Так трэба, Мікалай Ягоравіч. Так трэба… Сама жар–птушка села ў вашы рукі, а вы яе трымаць не хочаце! Трымайце сваю жар–птушку мацней! Трымайце! А то…

Вяршыла не дагаварыў. У кабінет улятае Залівака. Пальцамі рукі ён паказвае «вікторыю». Захлынаючыся ад шчасця, ён нават гаварыць не можа — бегае і кожнаму па чарзе паказвае «вікторыю». Нарэшце з яго вырваўся пераможны кліч: «Вікторыя! Вікторыя!» Мурашка ў роспачы падае ў выпрабавальнае крэсла, закрыўшы твар рукамі. I апарат запрацаваў. Урачыста і велічна, як гімн чалавеку, чалавечай мудрасці, гучыць «Слаўся!». Вяршыла, Міралюбаў і Папсуева ўздрыгнулі ад нечаканасці і міжволі сталі вакол Мурашкі ганаровай вартай. Стаў і Залівака, цяпер ужо паказваючы «вікторыю» пальцамі абедзвюх рук.

На гэтай урачыстай і велічнай ноце і закрываецца заслона.

Поделиться:
Популярные книги

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Законы Рода. Том 9

Андрей Мельник
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Имперский Курьер. Том 4

Бо Вова
4. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 4

Ополченец

Криптонов Василий Анатольевич
1. Мир падающих звезд
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ополченец

Гоплит Системы

Poul ezh
5. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гоплит Системы

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2