Шрифт:
Андрэ Маруа
МУРАШКI
У каробачцы памiж дзвюма шклянымi пласцiнкамi, абклеенымi з бакоў паперай, варушылася i працавала цэлае племя дробненькiх карычневых пачвар. Прадавец
–  З iмi няма нiякага клопату, - сказаў прадавец.
–  Даволi раз у месяц пакласцi iм кроплю мёду ў гэтую дзiрачку... Толькi адну кроплю... А мурашкi ўжо самi перанясуць яе i падзеляць. 
–  Усяго адну кроплю ў месяц?
–  здзiвiлася маладая жанчына.
–  Няўжо адной кроплi мёду хопiць гэтым iстотам на цэлы месяц? 
На ёй быў вялiкi капялюш з белай саломкi i муслiнавая сукенка ў кветачкi, без рукавоў. Прадавец маркотна паглядзеў на яе.
– Адной кроплi хопiць, - паўтарыў ён.
–  Цудоўна, цудоўна!
–  усклiкнула ў захапленнi маладая жанчына. 
I купiла празрысты мурашнiк.
* * *
–
Беленькая ручка з наманiкюранымi пальчыкамi трымала шкляную каробачку з жывымi iстотамi. Мужчына, якi сядзеў каля маладой жанчыны, любаваўся яе плячамi i зграбнай шыйкай.
– Як з вамi цiкава, дарагая... Вы ўносiце ў жыццё навiзну i разнастайнасць... Учора вечарам Бах... Сёння мурашкi...
–  Вы толькi гляньце, мой дарагi!
–  сказала яна з дзiцячым запалам, якi яму так падабаўся (i яна гэта ведала)...
–  Вы бачыце вунь тую вялiзную мурашку? Гэта Каралева... Работнiцы ёй прыслужваюць... Я iх сама кармлю... I паверце, дарагi, iм хапае адной кроплi мёду ў месяц... Ды гэта ж паэзiя!.. 
* * *
Праз тыдзень i мужу яе i каханку надакучыў мурашнiк. Маладая жанчына сунула яго за люстэрка на камiне. У канцы месяца яна забыла пакласцi ў каробачку кроплю мёду. Мурашкi доўга памiралi ад голаду. Да самага канца яны хавалi трошкi мёду для Каралевы, i яна загiнула апошняя.
Пераклад: Юрка Гаўрук
Книги из серии:
Без серии
Черный Маг Императора 8
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Наследник в Зеркальной Маске
8. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Ключи мира
9. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Огненный наследник
10. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги