Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мураваны скляпок
Шрифт:

– А ведаеш, пане-браце, - сказаў гэтым разам Бiрыла, - нешта мне, як той казаў, не выходзiцца цяпер з грашыма. Хiба ты, пане Базылькевiч, пачакай крыху. Бог дасць здароўе, то аддам, не такi я чалавек, каб на чужое квапiць.

– То вы ж, пане Бiрыла, чорт што збожжа прадалi!

– Мне трэба на гаспадарскi абыходак, мне трэба гаспадарку трымаць, каб не спусцiцца з яе. Я аддам, але брыдка, пане Базылькевiч, лезцi да чалавека з нажом да горла. А калi чалавеку не выходзiцца, тады як?

– Тады я ў суд падам.

– У суд? А чаму гэта ты не на вайне, пане Базылькевiч? Усе ваююць, а ты дома сядзiш?

Збянтэжаны i

ўстрывожаны Тоня змоўк, пасля ледзьве выгаварыў:

– У мяне вочы хворыя. Мяне камiсiя забракавала.

– А цi дорага гэтая камiсiя абыходзiцца? Можа б, я свайму швагру нараiў бы, дзе той камiсii шукаць?

– Можа, вы мне, пане Бiрыла, усё ж такi аддасце грошы?

– Дурань ты! Ты злупiў з мяне такую цану, што... Тым часам!

– Вы не аддасце?

– Я чужога не хачу.

– Калi ж вы аддасце?

– Я на чужое не кваплю.

– Калi ж мне зайсцi да вас?

– Мне чужога не трэба.

Такiм парадкам прайшла i зiма, i вясна, i лета, а Бiрыла ўсё гаварыў Тоню, што ён на чужое не квапiць, а калi Тоня ўзвышаў голас, то Бiрыла пытаў, колькi каштуюць Тонiкавы вочы. Тонiк нарэшце не вытрымаў. Аднойчы звечара ён выехаў на начлег. I прыехаў у той палетак, дзе даспяваў Бiрылаў авёс. Цэлую ноч ён пасвiў каня ў гэтым аўсе, а пад дзень сеў конна i разоў пяцьдзесят прагнаў каня дробным трухам туды i назад уздоўж палетка. Бiрылаў авёс ляжаў, як пласт, скручаны, зблытаны i змалочаны конскiмi капытамi. Тонеў конь аблiваўся потам. Тоня явiўся дадому i трывожна ўзяўся за работу. Бiрыла прыйшоў к яму апаўднi.

– Дзе ты сёння свайго каня ўночы пасвiў?

– На пакошы каля рэчкi.

– Чаму ж у мяне загона аўса няма?

– А адкуль я ведаю?

– Галаву знiму!

– Знiмi сабе, - адрэзаў Тоня, даведзены да роспачы хворымi вачыма, Бiрылам i нязвыклай справай глуму чужога ўраджаю.

– Гэта ты мне такую шкоду зрабiў!

– Што ты выдумляеш?

– Ты!

– Брэшаш! Абармот! Гад! Ашуканец! Падай мне мае грошы!

Раз'юшаны Тоня Базылькевiч хапiў даўбешку i кiнуўся да Сымона Бiрылы. Той ледзьве паспеў выскачыць на вулiцу. Такiм парадкам яны затаiлi адзiн да аднаго нянавiсць. Яна цяглася праз гады i нiколi не скончылася.

К канцу вайны Тонiк Базылькевiч набыў у сваю гаспадарку тое, што было патрачана на вочы. Вайна скончылася, i трэба было падумаць, каб ранейшыя вочы назад вярнуць. Але на гэта зноў трэба рашаць шмат што з гаспадаркi, каб пасля зноў такiм горам i бядой набываць. Яго мучыла думка пра гэта. Калi ён праходзiў па загуменню i глядзеў на зробленую iм Бiрылаву малатарню, нянавiсць душыла яго. Малатарня стаяла - новая, моцная, удалая, зробленая добрым майстрам з поўным сумленнем. Спакайнеў ён толькi дома, калi бачыў, што яго набытак зраўняўся з тым сваiм даваенным станам, калi яшчэ Тоня не браўся за свае вочы. Тады гэтага чалавеку было мала, цяпер гэта было пачаткам уцехi. Пакрысе ж набытак стаў яшчэ падвышацца.

"Толькi вочы! Але як iх будзеш лячыць? Доктар возьме за гэта не менш, чым узяў тады, калi псаваў iх. Не, няхай яно згарыць, - падумаў Тоня, пачакаю, пагляджу, падумаю".

Можна вылiчыць, колькi яму было к гэтаму часу год. Сястру ён аддаў замуж. Трэба было самому спяшаць жанiцца, каб не сплылi марна лепшыя гады. Пачакаць яшчэ некалькi

год, i гатова ўжо быць позна.

I от ён пачаў сягды-тагды даходжваць да сваёй ранейшай Насцi. "Ранейшай" таму, што ўжо год за шэсць да гэтага ён меўся выбраць часiну i пасватацца да яе. Але хоць яго i мучыў смутак па ёй, гэтая часiна так i не падабралася: трэба было дамуроўваць скляпок, трэба было вазiць з лесу бярвенне, каб зарабiць грошай на аддачу даўгоў за прыкупленую дзесяцiну зямлi, трэба было i сабе прызапасiць дрэва. Многа чаго трэба было! Часамi ён тады прыходзiў да Насцi, браў яе за руку, стараўся, як умеў, паказаць усялякiмi намёкамi, што любiць яе, i мучыўся, што няма як яшчэ жанiцца, бо нiчога ж у яго яшчэ не ўладжана.

Цяпер ужо быў i скляпок дамурован, i хляўчук пастаўлен, i новыя падвалiны ў хаце, конь някепскi - можна было жанiцца i абсямейвацца, але нагадзiлася новае няшчасце: к гэтаму часу ён ужо быў не проста Тоня Базылькевiч, а Тоня Дойла. От як адбылася гэта змена Тоневага прозвiшча на мянушку.

Раз, у гарачы поўдзень, ён вёз з лесу даўжэзную хвою. Конь так змучыўся ў хамуце ад цяжкасцi воза i ад балючай назолы аваднёў, што ў вулiцы стаў i не мог нейкi час крануцца з месца. Запараны да сёмага поту, Тоня Базылькевiч прысеў на дзеравячыну i охнуў:

– Ох, каб ты выгарала!

I пачаў выцiраць рукамi лоб. Перадыхнуўшы з хвiлiну, ён пачаў падварушваць каня.

– Но, малы, но!
– пагукваў ён, як i заўсёды, нiкога i нiчога не заўважаючы навокал сябе, апроч таго, чым заняты.

– А браткi, а дойла ж ззаду вiсiць!
– пачуўся голас нейкага дванаццацiгадовага ўрвiцеля.

– Якое дойла, у каго?

– У каго ж! У Тонiка Базылькевiча.

– Але, хоць ты падой яго, - спавагу абазваўся сталы гаспадарскi голас.

Тоня Базылькевiч азiрнуўся i ўбачыў, што навокал яго аж кiпiць натоўп дзяцей, а наводдалек стаiць гурт мужчын.

– А ў яго заўсёды штаны вiсяць, як у каровы вымя.

Хтосьцi зарагатаў, а самы сталейшы заўважыў:

– Вядома, чалавек вечна пры рабоце. Няма часу носа ўцерцi, а не то каб штаны там яшчэ падцягваць.

З гэтага моманту ўсе пачалi бачыць тое, чаго раней не бралi на ўвагу; сапраўды, у вечна занятага сваёй работай Тонi Базылькевiча штаны нiколi не бываюць на сваiм месцы: крэсла абвiсае да кален. I ён, з-за клопатаў, не заўважае гэтага.

Увечары пад яго акном iшла работа. Натоўпам дзецi (а сярод дзяцей былi i не зусiм дзецi: адзiн з такiх "не зусiм дзяцей" меў сорак тры гады, лысiну i сiвыя вусы) кiшэлi на Тонiкавай прызбе. Кожны стараўся сапхнуць другога з прызбы пад акном, заняць яго месца, замест яго самому ўкласцi губы ў шыбу i гукнуць на ўсе жылы:

– Дойла!

У першы вечар Тоня Базылькевiч яшчэ нiчога не разумеў. У другi вечар ён пачаў здагадвацца, а ў трэцi вечар ён ужо ганяўся па вулiцы з дручком.

– Дойла! Дойла!
– аж разлягалася на ўсю вулiцу. Што ён нi рабiў, гэты Тоня Базылькевiч: i скардзiўся крыкуновым бацькам, i скардзiўся крыкуновым дзецям, i стараўся не браць на ўвагу - нiчога не памагала. Даволi было яму хоць раз выйсцi з цярплiвасцi i выскачыць на вулiцу з цапiльнам цi з млёнам, крык "Дойла, Дойла!" пачынаўся з новай сiлай. Так што канец вайны i рэвалюцыю Тоня Базылькевiч спаткаў ужо з як мае быць усталяванай мянушкай.

Поделиться:
Популярные книги

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Старая дева

Брэйн Даниэль
2. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старая дева

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Черт из табакерки

Донцова Дарья
1. Виола Тараканова. В мире преступных страстей
Детективы:
иронические детективы
8.37
рейтинг книги
Черт из табакерки

Гарем на шагоходе. Том 3

Гремлинов Гриша
3. Волк и его волчицы
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
4.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 3

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Небо в огне. Штурмовик из будущего

Политов Дмитрий Валерьевич
Военно-историческая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
7.42
рейтинг книги
Небо в огне. Штурмовик из будущего