Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Муштук і папка
Шрифт:

А ў студзені года наступнага, летась, на Рыжскім узбярэжжы, пасля самотнай праходкі па нешматлюдным зімовым пляжы, уздоўж сасонніку на крутым беразе, пад стомлена-спакойнае паплёскванне вады і гулліва-надрыўны чаячы крык, я запісаў:

«У каго спытацца ў Кіеве, як мне даведацца больш пра Валодзю?»

У псіхолагаў, трэба думаць, ёсць адпаведнае тлумачэнне такому стану душы. Я ж толькі заўважаю гэта ў апошнія гады ў самім сабе і не магу назваць такую з'яву інакш, як прадчуванне, уласцівае старасці. Цяпер, больш як праз год, выпісваючы з блакнота тое маё пытанне пра

брата, магу ўжо і сказаць, што я, зноў жа цьмяна ды падсвядома, набліжаўся ў той час да таго, што мелася на мяне неўзабаве абрынуцца…

У Кіеве пра Валодзю пытацца не прыйшлося: Кіеў азваўся сам.

23 сакавіка 1988 года — надзвычайная, паваротная дата — уранні з Кіева мне пазваніў незнаёмы журналіст, украінскі карэспандэнт «Литературной газеты». Пазней, калі я пазнаёміўся з гэтым, як для мяне — маладым, энергічным, талковым таварышам, вельмі дзіўнай здалася першая, пасля вітання і рэкамендацыі, фраза яго паведамлення:

— Я хочу вас обрадовать…

Ад гэтай… радасці я разрыдаўся.

Як і тады, калі ў маю сям'ю, таксама па «міжгорадзе», з местачковай пошты, у нашым Турцы брат Коля праз хрып і трэск прабіўся з весткай пра зусім нечаканую, недарэчную смерць сярэдняга паміж намі — Мішы.

А яно ж, тое «обрадовать», калі падумаць спакойна, дык і сэнс пэўны тоіць. Страшная таямніца нашага найстарэйшага, пачынаючы з таго званка, пачала раскрывацца, ім пачаўся пакутлівы год, пра які мне трэба расказаць.

За чатыры месяцы да званка з «Литературной газеты», з паведамлення таго самага незнаёмага карэспандэнта я ўпершыню прыняў у памяць слова Быкаўня, украінскі адпаведнік нашых Курапатаў. І нават блізка тады не падумаў, што тая назва, той лес пад Кіевам праз нейкі час назаўсёды ўвойдзе ў маё жыццё.

Неўзабаве ў газеце з'явілася ў мільённым памнажэнні друкаванае пацвярджэнне якраз таго, што мяне ўразіла з тэлефоннай трубкі.

Пры эксгумацыі сталінскіх ахвяр, закапаных у Быкаўнянскім лесе, па знойдзеных там рэчах з індывідуальнымі адзнакамі іх уладальнікаў следства здолела ўстанавіць прозвішчы чатырнаццаці бязвінна рэпрэсіраваных. Сярод іх — наш Валодзя. На месцы захавання знойдзены муштук з надпісам: «Брыль В.А. 16.ІХ.1937 г.».

Толькі праз сем месяцаў пасля гэтай публікацыі я буду трымаць на далоні той лімоннага колеру касцяны муштучок, які пад зямлёй, сярод астанкаў жахлівай брацкай магілы праляжаў больш за палавіну стагоддзя. Буду чытаць-перачытваць на ім старанна, далікатна, нават з прэтэнзіяй на арнамент выскрабеныя прозвішча (і маё!), дзве літары ініцыялаў, што так хвалююча, горка, імем брата і бацькі, расшыфроўваюцца ў маёй свядомасці, і дату — дзень, месяц, год, — якая пасля агледзін муштука яшчэ блізу месяц будзе для мяне няпростай загадкай…

Тры невялікія абзацы — столькі я змог напісаць у блакноце пасля таго званка. Аднак і тады, у такім хваляванні, з'явілася думка, нават і прыкрая, — «пра нашу гэтую прафесійнасць»… Ледзь не адразу падумалася, што напішу пра знойдзены муштук, нават слова гэтае вынесу ў загаловак. І гэта, скажам у апраўданне сабе, відаць, зусім натуральна. Калі думаць пра службу словам.

Натуральна яшчэ і таму,

што і ў той дзень, і пасля ды пасля да мяне ўсё ішлі ды ішлі сямейныя ўспаміны…

ТАКАЯ РАМАЧКА

Сага — ісландскі старадаўні празаічны сказ, аповесць. Слова, можа, і завысокае для нас, нашай вяскова-гарадской ды нізавой сям'і. Зрэшты, калі ў англійскага класіка «Сага пра Фарсайтаў» — твор высока арыстакратычны, дык «Сага роду» ў майго польскага сябра Рыся Дабравольскага — рабоча-сялянская, аднак і яна расказана з належнай годнасцю ды правам. Ёсць і ў мяне ўпэўненасць, якая паўтараецца сяды-тады, што кожная чалавечая сям'я мае права на сагу, як і кожны з людзей на напісанне ўспамінаў. У кожнага яны ёсць, кожны перабірае іх у памяці, з выпадку якога, а то і так сабе. Асабліва пад старасць. А калі яшчэ і выпадак, прычына, дык успаміны самі пачынаюць жывей выядрывацца ў душы, як зоркі ў небе мінулага, збірацца, складацца ў яшчэ адну сямейную сагу.

У мяне ёсць выпадак, прычына… Аднак я сваю сагу за многа гадоў растрос па аповесцях, апавяданнях і запісах і цяпер магу яе толькі дапаўняць.

І дай мне Бог справіцца з гэтым як след, з накірававасцю ў галоўнае, з двума замежнымі братамі, а перш за ўсё — з нашым бедным Валодзем у цэнтры.

…Да лета семдзесят другога года мы з Ганнай заставаліся ўдваіх з усёй нашай дзесяткі Антосевых ды Настуліных дзяцей; сястры было семдзесят восем, мне пяцьдзесят пяць, найстарэйшая і найменшы, такая «рамачка» для астатніх васьмі.

Трое памерлі ў маленстве: Марыя, Павел і Міша. З іх, па матчыных расказах, мне больш-менш выразней уяўляўся той наш першы Міша, які памёр найбольшым з траіх, шасцігадовым. Маці даволі часта ўспамінала яго як «такое ж удалае дзіця», нават размовы з ім, прадучы, уголас прыгадвала. Праз два гады пасля яго смерці ад усемагутнай тады шкарлятыны нарадзіўся Міша другі — мой Міша, хочацца сказаць, — якога назвалі так ці таму, каб памяць пра першага была менш балючай, ці таму, каб, згодна з народным павер'ем, хлопец надзейна вырас і жыў шчасліва.

У маім маленстве Ганна, настолькі старэйшая за мяне, здавалася чужою цёткай. Аўдавела да сарака, зямлі было многа, гаспадарка растрэсена, а рабіць няма каму, дзяцей пяцёра, а найстарэйшай шаснаццаць. Падняўся гаспадар, адзіны сын, ды на яго прыйшла ўсяленская «пахаронка»: памёр ад цяжкіх ранаў каля Кёнігсберга. Перажыла траіх дачок, засталася пры апошняй, тым часам і пажыць бы, але ж старасць. Пад канец і аглухла зусім, і ледзь хадзіла, і ўсе мае намаганні дапамагчы сталічнай медыцынай не дзейнічалі.

Апошні раз — хто ж калі ведае, што апошні? — я гасцяваў у іх вялікім, раскіданым па ўзгорках ды ярах, цёпла і сумна з маленства знаёмым Палужжы ўлетку семдзесят другога. Пасядзелі на сонейку, ужо не на траве, а на табурэтках над травою, пагаманілі сяк-так. Пастарэлы, атаўсцелы гараджанін і забітая нягодамі, зусім нямоглая вясковая бабуля. Адно запомнілася найлепш — як яна махнула высахлай ад старасці рукой і сказала з нейчай, пачутай, а то і са сваёй ужо, самой зразумелай філасофіяй згоды:

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Демонолога 5

Сапфир Олег
5. Демонолог
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 5

Темный Лекарь 8

Токсик Саша
8. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 8

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7