Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Час iшоў вельмi марудна. Мiнула ўжо i дзесяць, i адзiнаццаць гадзiн, а Драздовай усё не было. Фрузыне ўжо выдалi дакументы - даведку, што ў яе нарадзiўся хлопчык, што яму зроблены ўсе прывiўкi. Гэтую даведку, бы найдаражэйшы дакумент, яна загарнула ў паперку i схавала за пазухай. Яна ўсё хадзiла па калiдоры i чакала, агорнутая клопатам, як данесцi малога дадому па такой сцюжы, што трэба было б купiць цёплую коўдрачку, ды вось дагэтуль на ўсё не хапiла грошай.

Жанчына аж здрыганулася, калi сястра адчынiла ў калiдор дзверы i паклiкала яе

апранацца. Там, у пярэднiм прахадным пакойчыку, яна спаткалася з Драздовай - захутаная ў цёплы шалiк, у плюшавым жакеце, вахцёрка чакала яе са скруткам у руках. Яна ледзь прыкметна ўсмiхнулася насустрач Фрузыне знарок сярдзiтымi вачыма i загаварыла сваiм грубаватым голасам:

– Ну што, выхадзiлася, нябога? Ну, нябось пазнала, дзе ракi зiмуюць? А што, не казала я?! Ну! Дзе ён - твой крывапiвец? На вось, сабралi тут. На кватэру я не хадзiла - далёка, ну яе.

Яна сунула ў рукi Фрузыне тугi скрутак - коўдрачка, прасцiнкi, сiняя шаўковая стужка. Жанчына здзiвiлася: чыё ж усё гэта?

– Бяры, бяры, - папiхнула яе Драздова.
– Сабралi тут. Нонка, Куцячыха, Шаўроў даў паўсотнi. Я сваiх пару пялёнак загарнула - спатрэбiцца.

– Дзякуй, - сказала Фрузына i прыплюшчыла вочы. Ёй раптам стала нечага вельмi жаласлiва на душы - i да сябе, i да iх, што не забылiся, не пагрэбавалi...

– Ну iдзi, iдзi, паказвай свайго крывасмока, - падштурхнула яе Драздова.

Яна хуценька апранулася ў сваё пакамечанае, несамавiтае адзенне, ад якога ўжо паспела адвыкнуць, i ўсё пазiрала на дзверы, прыслухоўвалася - адтуль у першы свой шлях па зямлi павiнен быў выйсцi сын, яе ўцеха i яе вялiкае шчасце ў жыццi.

Вельмi занятая, рухавая i заклапочаная сястра вынесла ёй акуратна загорнуты пульхны скрутак, падала ў рукi i развiталася. Фрузына асцярожна ўзяла яго, адхiнула ражок прасцiнкi - ён соладка спаў, сцяўшыся тварыкам у маленькi ружовы камячок. Драздова таксама зiрнула пад прасцiнку.

– Спiць? Iш ты, Пархом халерны. Ну ладна, расцi. Дай сюды, я...

Яна бесцырымонна забрала яго з рук мацi, спрытна ашчаперыла, штурхнула нагой дзверы, i жанчыны выйшлi на вулiцу.

Пакуль яны iшлi глухаватымi завулкамi, Фрузына паступова набiралася лёгкага радаснага забыцця. Ёй было добра - зноў тонкай, памаладзелай, перанёсшай труднае ў жыццi; радасна, што прыдбалася ў жыццi блiзкая, дарагая iстота, частачка яе жыцця; прыемна, што вось Драздова - заўсёды зласлiвая Драздова - гэтак дарэчы ўслужыла ёй.

А вахцёрка iшла крыху наперадзе i ўсё нешта прыгаворвала малому - нешта знарочыста сварлiвае. Фрузына даўно ўжо прывыкла да гэтага яе тону i цяпер неяк асаблiва выразна адчувала ў iм i спагаду, i пяшчоту, якiя заўсёды былi старанна захаваныя пад гэтай знешняй яе незадаволенасцю. Яшчэ Фрузына вельмi ўдзячна была Нонцы i Шаўрову. Адчувала яна, што шматлiкiя пакуты неяк зблiзiлi яе з людзьмi, далi, вiдаць, ёй нейкае няпiсанае права на людскую прыхiльнасць.

Падыходзячы да iх установы, Драздова нечакана павярнула ўбок, да ганка.

– Iдзi,

пакажам твайго крыкуна. Хай паглядзяць. А то - Фрузына такая, Фрузына сякая... Iдзi, iдзi, чаго там, - прыкрыкнула яна на жанчыну, калi тая нерашуча спынiлася на вулiцы.

Фрузына збянтэжылася: ёй вельмi няёмка было несцi туды дзiця, але Драздова ўжо адчыняла нязладныя дзверы. Нiчога не заставалася рабiць, i яна вымушана была пацягнуць за тыя медныя ручкi-поручнi. Дзверы працяжна прарыпелi, бы прывiталiся са старой знаёмай, i гэты iх рып душэўным болем працяў нутро жанчыны.

У вестыбюлi было цёпла, да iх адразу прытупала ў скрыўленых валенках Ганка. Драздова, прымасцiўшыся ля батарэi, начала расхутваць малога.

– Во, глядзi, якога мужыка займела баба. А то думалi, што Фрузына горш за людзей. Вунь як пазяхае, пражора! Толькi есцi давай, - прыгаворвала яна, спрактыкавана разгортваючы пялёнкi.

Заўважыўшы навiну ў парозе, аднекуль з калiдораў прыбеглi дзве прыбiральшчыцы, угары на лесвiцы дробна застукалi абцасiкi, i цераз поручнi нагнулася кучаравая галава Нонкi.

– О, што там у вас робiцца?
– гукнула маладзiца i зноў заляскатала абцасiкамi, збягаючы ўнiз.

– Ой, якi маленькi, якi карапузiк, дайце мне, дайце я, - загаманiла яна, беручы малога i няўмела прытуляючы яго да сябе.

Фрузына вельмi баялася, каб ён часам не выпаў як на падлогу, яна ўсё падстаўляла рукi, непакоiлася за кожны яе лiхаманкава-радасны рух. А Нонка ўсё хапала малога, шугала, прыцiскала да сябе - дзiва было, колькi таiлася пяшчоты ў гэтай жанчыне.

У той час у вестыбюлi аднекуль з'явiўся Шаўроў. Як некалi, у даўнiя часы, ён здалёк басавiта гукнуў Фрузыне:

– Прывет, Фрузына! Як жысць маладая, вясёлая? О, я гляджу - з прыбаўкай цябе! Ну, маладзец, - казаў ён, падыходзячы да яе ў сваiм шархоткiм чорным плашчы.
– Дайце ж i мне патрымаць чалавека.

Ён узяў маленькi скрутачак, асцярожна шугнуў яго ўгору-ўнiз, i малое неспакойна заварушылася.

– Харош, харош, гвардзеец, - радасна ззяў вачыма iнжынер.
– Як жа назваць яго?
– спытаў Шаўроў i паўзверх жаночых галоў зiрнуў угору. На лесвiчнай пляцоўцы, нерашуча занёсшы нагу на нiжэйшы прыступак, стаяў Петрачэнкаў.

– Эй, Петрачэнкаў, хадзi сюды!

Фрузына на момант спалохалася: ёй прыгадаўся сон i здалося, што Петрачэнкаў, як некалi, пачне дакараць яе. Але старшыня мясцкома руплiва заклаў пад стракаты пiнжак такi ж стракаты гальштук i, асцярожна намацваючы прыступкi, паслухмяна пайшоў унiз. На яго заўчасна абвялым, нездаровым твары з'явiлася не то вiнаватая, не то цiкаўная ўсмешка.

– Вось глянь, - казаў да яго iнжынер, - чалавек! Што, брат? Жыццё жывое творыць, цi не праўда?

Усё ўсмiхваючыся, Петрачэнкаў падышоў да людзей, агледзеў малога, якога ўсё варушыў iнжынер, здаецца, упершыню з цiкаўнай павагай паглядзеў на Фрузыну. Праўда, ён не дакрануўся да яе сына, але ад яго зважлiвасцi ў Фрузыны паспакайнела ўнутры.

Поделиться:
Популярные книги

Стратегия обмана. Трилогия

Ванина Антонина
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Стратегия обмана. Трилогия

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Пехотинец Системы

Poul ezh
1. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Пехотинец Системы

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Том 1. Солнце мертвых

Шмелев Иван Сергеевич
1. И. Шмелев. Собрание сочинений в 5 томах
Проза:
классическая проза
6.00
рейтинг книги
Том 1. Солнце мертвых

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

ИФТФ им. Галушкевича. Трилогия

Кьяза
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
ИФТФ им. Галушкевича. Трилогия

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Алые перья стрел

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
8.58
рейтинг книги
Алые перья стрел

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2