Начны патруль (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Начны патруль (на белорусском языке)

Шрифт:

Марыс Друон

Начны патруль

Пераклад: Л. Казыра

Афiцэрам было забаронена хадзiць вечарам па баявых пазiцыях.

Лейтэнант Сэрваль закончыў агляд сваiх фарпостаў i выйшаў з адзiнокага закiнутага хутарка, дзе размясцiлася група сяржанта Дэршо.

– Халера! Як хутка цямнее, - сказаў Сэрваль.

– Я паклiчу колькi чалавек. Яны правядуць вас, - прапанаваў сяржант.

– Не, не, Дэршо. Не трэба. Ужо тры ночы нiхто з вас не спаў. Людзi стамiлiся. Я вярнуся адзiн.

Гэта небяспечна, лейтэнант. Тут столькi патрулёў, - настойваў Дэршо.

– Не хвалюйцеся, сяржант. Дарогу я ведаю. Яшчэ трохi вiдно. I потым, у мяне кольт...

Прывычным рухам ён паляпаў па кабуры.

Стаяла цёмная студзеньская ноч, i толькi ад снегу адбiвалiся цьмяныя водблiскi. Сэрваль накiнуў на гiмнасцёрку кажушок i пайшоў па канаве, што цягнулася ўздоўж дарогi. Iсцi было хоць i цяжэй, чым па дарозе, затое не так чутна была хада.

"Два кiламетры - дробязь, - думаў ён.
– А байцам давялося б адмераць усе чатыры..."

Кожны раз, калi пад яго ботамi патрэсквалi камякi змерзлай травы, афiцэр мiжволi ўздрыгваў. Iсцi па цалiку ды ў такой цемры было няпроста.

"За букам будзе хатка, за хаткай - белы слуп, за iм - паварот..."

Сэрваль бачыў, як з цемры памалу наблiжалiся да яго гэтыя знаёмыя арыенцiры.

Паварот быў самаю небяспечнаю мясцiнаю на гэтым маршруце. Ужо многа разоў былi там сутычкi з патрулямi. Сэрваль на хвiлiну спынiўся, агледзеўся.

Нiчога падазронага.

Зноў пайшоў. Спераду ў яго вiсеў кольт. Кабура на ўсякi выпадак адшпiленая.

Сэрваль вельмi любiў гэты буйнакалiберны пiсталет. Iм карыстаўся яго бацька яшчэ ў мiнулую вайну. Можа, праўда, грувасткi i зацяжкi...

"Калi ты пацэлiш хоць бы ў руку, чалавек упадзе ад страшэннага болю, тлумачыў маёр Сэрваль, аддаючы кольт сыну.
– Беражы яго. Ён двойчы выратаваў мяне. Вярнiся з iм, як гэта зрабiў калiсьцi я. Гэта ўсё, чаго я табе жадаю".

Сэрваль на хаду паклаў руку на шурпатую рукаяць пiсталета.

Паварот застаўся ззаду. Не варта было так хутка iсцi i баяцца.

Цяпер перад сабою Сэрваль бачыў плот. За плотам павiнна быць разбураная сцяна.

За некалькi метраў да сцяны лейтэнант упаў на зямлю i выхапiў пiсталет.

Злева ад яго блiснуў праменьчык электрычнага лiхтарыка. Гэтага было дастаткова: "Варожы патруль". Сэрваль здзiвiўся, што прашаптаў гэтыя два словы, быццам папярэджваючы некага, хто быў за iм.

Паспрабаваў вызначыць дыстанцыю: каля ста метраў. Патруль не мог заўважыць яго, бо за паваротам хаваў яго плот. Ён перачакае колькi хвiлiн, а потым зноў пойдзе. Абы толькi гэты патруль.

Зноў блiснуў лiхтарык. На гэты раз ужо блiжэй. Патруль, вiдаць, iшоў якраз на яго. Колькi ж там чалавек? З цяжкасцю ўдалося разгледзець, што па полi рухалiся тры чалавечыя постацi. Тры згорбленыя ценi iшлi адна за адной. Яшчэ

пучок святла. Непадалёку ад дарогi, адразу за сцяной, стаяла сiласная вежа. Патруль i выйдзе недзе адтуль. Сэрваль, лежачы ў канаве, думаў, што яго не заўважаць: аўчына ў снезе.

"Перавага ў таго, хто стрэлiць першы", - сказаў сам сабе Сэрваль.

Ён, нiбы драпежнiк, якi вось-вось нападзе на сваю ахвяру, увесь сцiснуўся ў кулак.

У цвёрдым поступе ценяў адбылося нейкае замяшанне. Потым - зноў упэўненыя крокi. Патруль знiк за сцяною.

Цяпер уся Сэрвалева ўвага была скiравана на сцяну. Ён чуў, як бiлася яго сэрца, хоць страху не было.

"Адны людзi баяцца толькi спачатку, другiм страшна ў час самога здарэння, да трэцiх страх прыходзiць аж тады, калi ўсё ўжо адбылося. Да апошнiх належу i я".

Ва ўсякiм разе, ён быў упэўнены, што зможа ўлажыць гэтых трох. Абы... абы толькi не з'явiўся новы патруль, каб агледзець сцяну з другога боку. А такi варыянт таксама мог быць. Сэрвалю вельмi карцела азiрнуцца. Аднак адзiны рух мог выдаць яго, i ён глыбей загробся ботамi ў снег, каб патруль не згледзеў на падэшвах плешак ад цвiкоў.

Метраў за 30 ад яго зноў з'явiлася постаць. Цяпер ужо добра былi вiдаць плечы, каска. Постаць зрабiла рух рукой i падалася ўнiз па схiле. Тут жа да яе далучылiся яшчэ дзве.

Патруль праставаў да яго канавы. Снег парыпваў пад ботамi ў людзей.

"Ну, я iм! Я iм зараз пакажу!"

З гэтага моманту Сэрваль ужо не думаў, што можа з'явiцца другi патруль; iм завалодала прадчуванне паядынку. Добры стралок, ён усё прыкiдваў свае шанцы:

"Iх трое. У мяне 9 куль. Плюс элемент нечаканасцi".

У постацяў нешта бразнула. Сэрваль здрыгануўся.

"Дурань!" - падумаў ён абыякава.

"Няхай яны толькi дойдуць да канца сцяны. Толькi не страляць раней..."

Цалкам была вiдаць толькi першая постаць, дзве другiя паказвалiся то тулавам, то каскай, то нагою.

"Калi б яны iшлi не ланцужком..."

I вось нiбы спецыяльна, як i хацеў Сэрваль, постацi перагрупавалiся: цяпер спераду, плячо ў плячо, iшлi двое.

"На вуглу... выпускаю 4 кулi. Потым выскокваю... яшчэ 3 кулi. Эх, каб яшчэ аднаго i ў палон захапiць..."

Момант выстралу наблiжаўся.

"На вуглу", - паўтараў Сэрваль, стрымлiваючы сваё нецярпенне.

Ён пачаў цэлiцца, прыкрываючы кольт левым рукавом.

Цiканне наручнага гадзiннiка было невыноснае. Сэрваль адчуў, што правае перадплечча нiбы акамянела. Спатрэбiлася напружыць усю сiлу, каб вывесцi яго з гэтага здранцвення. Палец быў на курку. Яшчэ чатыры метры... тры...

Людзi спынiлiся i сталi шаптацца.

Сэрваль ужо збiраўся стрэлiць, як постацi нечакана скiравалi на дарогу, перасеклi яе i сышлi ў канаву з другога боку дарогi.

12

Книги из серии:

Без серии

Комментарии:
Популярные книги

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Заклинание для хамелеона

Пирс Энтони
Шедевры фантастики
Фантастика:
фэнтези
8.53
рейтинг книги
Заклинание для хамелеона

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая